ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

“Жалезныя” характарам на рэйкавым шляху

Актуальна - З жыцця Касцёла

Збіраючыся ў дарогу, чалавек часам не бачыць далей за касы і вагоны. А ў іх абслугоўванні задзейнічаны сотні работнікаў, якія клапоцяцца пра падарожных. Адначасова з тым чыгуначнікі не забываюцца і пра ўласны шлях, дзе таксама, як і іншыя, з’яўляюцца пасажырамі…
Пад апекай рэдэмптарыстаў
    Душпастырства чыгуначнікаў з’яўляецца найстарэйшым у Гродзенскай дыяцэзіі. Яно паўстала ў 1994 годзе ў Парэччы. У той час адтуль выходзіў участак першай чыгуначнай лініі, пракладзенай на беларускай зямлі. І закінутая сярод лясоў вёска была, дарэчы, даволі папулярнай. Туды амаль штогод прыязджалі здымачныя групы “Беларусьфільма” і Літоўскай кінастудыі. “Зімародак”, “Двое на востраве слёз” – адны з доўгага спісу фільмаў, у якіх зняты чыгуначны вакзал у Парэччы. Менавіта там, у месцы знаходжання вядомага чыгуначнага вузла, і зарадзілася душпастырства працаўнікоў чыгункі, што прагнулі развівацца духоўна разам.
    Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Тут зараз знаходзіцца асноўная частка душпастырства на чале з душпастырам (увесь час супольнасцю апекаваліся айцы рэдэмптарысты). Яшчэ частку складаюць жыхары Свіслачы, Ваўкавыска, Ліды. Там адбываецца фармацыя на месцах. Усяго каля ста чалавек. Сярэдні ўзрост членаў супольнасці – 40–60 гадоў. 

Чытаць цалкам: “Жалезныя” характарам на рэйкавым шляху

 

З каталіцкага друку (134)

Актуальна - Прэса

II Кангрэс медыкаў-хрысціян
   Усходняй Еўропы
   пройдзе ў Беларусі


   На форум, які адбудзецца на пачатку мая, запрашаюцца ўрачы, фельчары, медсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў.
Мэта кангрэса – аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу, сфарміраваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі. Важнай часткай сустрэчы будзе абмен ведамі і вопытам паміж спецыялістамі з розных краін, а таксама разважанне над складанымі этычнымі дылемамі ў сучаснай медыцынскай навуцы і практыцы. Форум пройдзе дзякуючы медыцынскім хрысціянскім арганізацыям з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (134)

 

Семінарыйная бібліятэка запрашае

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Семінарыйная бібліятэка запрашае жадаючых да наведвання!
Агульны кнігазбор налічвае больш за 35 тыс. асобнікаў – літаратуру па філасофіі, тэалогіі, біблеістыцы, гісторыі Касцёла і агульнай гісторыі, грамадскім праве, псіхалогіі, сацыялогіі, педагогіцы, а таксама мастацкія творы і перыядычныя выданні. Чытачы маюць доступ да разнастайных навуковых крыніц, якія служаць дапамогай для напісання курсавых і дыпломных прац.
   
    Запісацца ў бібліятэку можа любы жадаючы.
    Пры сабе неабходна мець пашпарт. 

Чытаць цалкам: Семінарыйная бібліятэка запрашае

 

“Радыё Марыя” ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы слоган

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Ён павінен быць працягам радка “Радыё Марыя: ...!”.
Каталіцкая радыёстанцыя паспяхова скончыла тэставы рэжым вяшчання і рыхтуецца да эфіраў у штатным фармаце. Новы слоган будзе адмыслова агучаны яго аўтарам і стане выкарыстоўвацца ў далейшай працы рэдакцыі.
   
    Свае прапановы можна дасылаць на пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript да 15 лютага. Аўтар найбольш цікавага слогана атрымае прыз.
    Перавага аддаецца найбольш простым, яркім і запамінальным варыянтам.
 

Конкурс у гонар бл. Баляславы Лямэнт

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Беларусы запрашаюца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе ў гонар бл. Баляславы Лямэнт
Мастацка-літаратурны конкурс ладзіць агульнаадукацыйная школа № 1 у польскім горадзе Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і.
   
    Яго дэвізам з’яўляюцца словы: “Усё дзеля большай славы Пана”. Гэта асноўны дэвіз і духоўны падмурак жыцця бл. Баляславы на шляху да святасці. Мэта конкурсу заключаецца ў распаўсюджванні культу бласлаўлёнай, раскрыцці багацця яе асобы і духоўных цнотаў.
   
    З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы misjonarki-swietej-rodziny.org, дзе змешчаны дадзеныя пра партнёраў конкурсу, абавязковыя ўмовы для творчых прац, спосабы і адрас іх адсылкі.
   
    Конкурсныя работы прымаюцца да 1 сакавіка.
 

Дзень нараджэння рубрыкі

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
   Вітаю чытачоў рубрыкі “На скрыжаванні”. Запрашаю адсвяткаваць 6-ты Дзень нараджэння моладзевай пляцоўкі ў газеце “Слова Жыцця”.
Звычайна ў такі ўрачысты дзень прынята ўспамінаць пражытыя гады. Давайце ўзгадаем, з чаго ўсё пачыналася... У лютым 2011 года быў апублікаваны першы нумар рубрыкі, які блаславіў на выданне галоўны рэдактар кс. Павел Салабуда. Менавіта ён стаў хросным бацькам моладзевай пляцоўкі, дзе мы штомесячна збіраліся для разважанняў над выбранай тэмай.
    Невыпадкова была выбрана назва рубрыкі. Скрыжаванне нагадвае раздарожжа, на якім чалавек спыняецца, каб вырашыць, у якім накірунку рухацца далей. На такім раздарожжы кожны з нас апынаецца штодня, калі задумваецца, як адказаць бліжняму, ці здзейсніць пэўны ўчынак і г. д. У той жа час крыж з’яўляецца сімвалам перамогі дабра над злом, знакам Уваскрослага Хрыста.

Чытаць цалкам: Дзень нараджэння рубрыкі

 

Ці можна выкарыстоўваць гіпноз як метад лячэння?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Сёння прасочваецца тэндэнцыя прымянення дадзенага метаду псіхіятрамі і псіхатэрапеўтамі ў лячэнні рознага роду фобій і залежнасцей. Разам з тым, трэба прызнаць, што на дадзены момант тэма гіпнозу да канца так і не вывучана. Сярод навукоўцаў існуюць розныя погляды адносна дадзенай з’явы, яе ўплыву на псіхіку чалавека і г. д. Дыскусіі наконт “лякарства” прадаўжаюцца. Грунтоўных даследаванняў з яснымі канкрэтнымі вынікамі не з’явілася. Атрымліваецца, выкарыстоўваць гіпноз у якасці метаду лячэння рызыкоўна, таму што вынікі могуць быць непрадказальнымі і не заўсёды пазітыўнымі. Згадзіцеся, не вельмі прыемна адчуваць сябе пацыентам, над якім праводзяцца эксперыменты.

Чытаць цалкам: Ці можна выкарыстоўваць гіпноз як метад лячэння?

 

Чаму на “хуткай дапамозе” намаляваны чырвоны крыж?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Першыя ў свеце шпіталі і бальніцы былі створаны пры хрысціянскіх кляштарах і святынях. Ля ўваходу заўсёды вісеў крыж – сімвал бязмежнай міласэрнасці Езуса. Там пацыентаў лячылі бескарысліва: не за грошы, а з пачуцця любові і спагады да чалавека. Любы хворы, нават калі быў бедны, мог прыйсці ў такі шпіталь, каб атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.
У нашыя дні да хворага па тэрміновым выкліку прыязджае “хуткая дапамога”. На машыне намаляваны крыж. Але чаму ж ён чырвоны і на белым фоне? Так выглядае эмблема дабрачыннай арганізацыі, якая першапачаткова мела назву Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Ён быў створаны ў Швейцарыі для аказання дапамогі параненым падчас бітваў (незалежна ад таго, на чыім баку ваявалі людзі). Так як швейцарцы традыцыйна не ўдзельнічалі ні ў якіх войнах і не падтрымлівалі ні адну з ваюючых краін, эмблему камітэта зрабілі падобнай на швейцарскі сцяг, але толькі “наадварот” – не белы крыж на чырвоным фоне, а чырвоны крыж на белым фоне. Крыж чырвонага колеру адначасова сімвалізуе і кроў, і каханне.

Чытаць цалкам: Чаму на “хуткай дапамозе” намаляваны чырвоны крыж?

 

Даверыліся Богу і прысягнулі Яму на вернасць

Роздум - На шляху да святасці

2 лютага Касцёл перажывае Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Свята 20 гадоў таму ўстанавіў св. Ян Павел ІІ. Падчас яго вернікі дзякуюць Пану за людзей, якіх Ён паклікаў праз розныя харызмы і духоўнасць сведчыць свету аб сваёй міласэрнасці, умацоўваць і абнаўляць справу абвяшчэння Евангелля для справядлівасці і міру ў адной вялікай чалавечай сям’і. Каля 160-ці кансэкраваных асоб з Гродзенскай дыяцэзіі, якія прадстаўляюць 22 жаночыя і 14 мужчынскіх кангрэгацый, таварыстваў, ордэнаў і інстытутаў, у гэты дзень адновяць свае манаскія абяцанні.
Як кансэкраваныя асобы распазнаюць сваё пакліканне? Можа, Усемагутны пасылае да іх анёла або прамаўляе чалавечым голасам? У чым “выбраныя” бачаць уласнае прызначэнне? А ці праўда, што яны імкнуцца абмежаваць размовы, носяць на поясе вяроўку с вузламі і ведаюць сакрэт старадаўняга лекавага бальзама? Шукаем адказы разам са “Словам Жыцця”.

Чытаць цалкам: Даверыліся Богу і прысягнулі Яму на вернасць

 

Штодня маліцеся Ружанец

Гісторыя - Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме (1917-2017)
rozarijПасвячы авечак у даліне Кова да Ірыя, дзеці сустракаліся з Марыяй, якая дала ім у рукі канкрэтную зброю для змагання з сіламі зла і сказала: “Я – Каралева святога Ружанца. Прыходжу папярэдзіць вернікаў, каб выправіліся і пакаяліся. Нельга больш абражаць Бога, таму што Ён ужо вельмі зняважаны чалавечымі грахамі... Людзі павінны адгаворваць Ружанец. Няхай моляцца яго штодня”.
У кожным са сваіх аб’яўленняў Марыя нагадвала пра Ружанец, тым самым падкрэсліваючы, што праз практыку гэтай малітвы кожная асоба можа выпрасіць у Бога патрэбныя ласкі, а асабліва – дар супакою для ўсяго свету.
    У першым аб’яўленні 13 мая Маці Божая мела складзеныя, нібы ў жэсце малітвы, далоні, якія абапіраліся на грудзях і былі скіраваны ўверх. З Яе правай рукі звісаў ружанец. Калі дзеці запыталіся ў Панны, ці пападуць у неба, Марыя адказала станоўча. Але, звяртаючыся да Францішка, дадала, што ён “павінен адгаварыць яшчэ шмат Ружанцаў”. Такім чынам Маці Божая дала зразумець, што “шмат Ружанцаў” здольны адкрыць неба.

Чытаць цалкам: Штодня маліцеся Ружанец

 

Адважныя сведкі веры

Роздум - На шляху да святасці

З міністрантаў часта вырастаюць добрыя сужэнцы і бацькі, а таксама цудоўныя святары

Прыходзяць за паўгадзіны да пачатку літургіі, першымі прымаюць св. Камунію, узначальваюць Крыжовы шлях і распальваюць велікоднае вогнішча. Хто яны? Міністранты.
Знаходзіцца ў прэзбітэрыі – вялікі гонар
   Задачай пробашчаў з’яўляецца клопат аб тым, каб пры амбоне заўсёды меліся памочнікі. І так як, напэўна, няма касцёла, дзе не было б міністрантаў, адпаведныя душпастырствы існуюць у кожнай парафіі. Усе яны ўтвараюць агульнае Душпастырства літургічнай службы алтара Гродзенскай дыяцэзіі.
    Цягам апошніх гадоў колькасць міністрантаў узрастае. Паступова адны пакаленні змяняюць другія, але сама спецыфіка служэння застаецца нязменнай. Мэта душпастырства – прывіць міністрантам любоў да літургіі. Данесці да іх свядомасці, што маюць гонар знаходзіцца бліжэй алтара – у прэзбітэрыі. А гэта патрабуе асаблівай увагі і адказнасці.

Чытаць цалкам: Адважныя сведкі веры

 

Слова для Жыцця (132)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Лянівыя хрысціяне – гэта хрысціяне, якія не хочуць ісці наперад, не змагаюцца за тое, каб свет змяняўся, не імкнуцца да новага – таго, што пойдзе на карысць усім. Яны стаяць на месцы, знайшоўшы ў Касцёле цудоўную “паркоўку”. І я маю на ўвазе свецкіх вернікаў, святароў, біскупаў... Усіх. Існуюць т. зв. “прыпаркаваныя” хрысціяне. Касцёл нібы захоўвае іх жыццё, таму яны адважваюцца вырушыць наперад толькі з усімі магчымымі страхоўкамі. Гэтыя “нерухомыя” хрысціяне нагадаваюць мне пра тое, аб чым у дзяцінстве папярэджвалі старэйшыя: “Сцеражыся стаячай вады, якая не бяжыць, бо яна псуецца першай”.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы 17.01.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (132)

 

Старонка 119 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.