ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў
Першы ўікенд з гуртом пройдзе 10–12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Будзе ўяўляць сабой адмысловую музычную майстэрню пад кіраўніцтвам “Rybyproject”. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі.
    Прадугледжаны заняткі як з вакалістамі, так і з музыкантамі: барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі. Мэта праекта – абмен вопытам паміж удзельнікамі і павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.

Чытаць цалкам: Фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў

 

Сужэнскія сустрэчы

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“Сужэнскія сустрэчы” адбудуцца ў Оршы
Чарговае спатканне па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові будзе праходзіць 10–12 сакавіка ў парафіі св. Юзафа. Рэкалекцыі правядуць айцец дамініканец з Віцебска і сямейныя пары, аніматары руху.
   
    Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме.

Чытаць цалкам: Сужэнскія сустрэчы

 

Пілігрымка ў Фаціму

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Гродзенская парафія арганізуе пілігрымку ў Фаціму
Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне ладзіць аўтобусную пілігрымку з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Партугаліі. Па дарозе плануецца наведванне некаторых санктуарыяў і еўрапейскіх гарадоў.
   
    Санктуарыі
    Лурд (Францыя), Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), Фаціма (Партугалія)
   
    Гарады Еўропы
    Парыж, Страсбург (Францыя), Барселона (Іспанія), Лісабон (Партугалія)
   
    Час пілігрымкі
    25 чэрвеня – 9 ліпеня

Чытаць цалкам: Пілігрымка ў Фаціму

 

Курсы-рэкалекцыі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Курсы-рэкалекцыі адбудуцца ў Навагрудку
Пройдуць 21–26 ліпеня ў кляштары сясцёр назарэтанак. Прыняць удзел у курсах могуць кансультанты сямейнага жыцця, а таксама ўсе зацікаўленыя.
   
    У праграме прадугледжаны цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць пашырыць свае веды адносна пытанняў веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны зможа задаць пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да...”. Падчас разважання над Божым словам вернікі паглыбяць малітоўнае жыццё. Галоўнай падзеяй дня будзе Эўхарыстыя.

Чытаць цалкам: Курсы-рэкалекцыі

 

Чаму Вялікі пост называецца вялікім?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Хутка распачнецца асаблівы час у літургічным годзе, які павінен падрыхтаваць нас да Вялікадня. Пра яго важнасць і значэнне гаворыць сама назва – Вялікі пост.
...Каля 2-юх тысяч гадоў таму пасля ўдзялення Хросту Пан Езус пайшоў у пустыню, каб праз малітву і пост падрыхтавацца да выканання вялікай місіі, для якой прыйшоў на зямлю. На працягу 40-а дзён і начэй Ён не еў і не піў. Спакушаўся д’яблам. Трымаўся цвёрда, прысаромліваючы нячыстага.
    Пазней па прыкладзе Хрыста Касцёлам быў усталяваны Вялікі пост для вернікаў, які таксама доўжыцца 40 дзён. Ён з’яўляецца падзякай чалавецтва за Збаўцу і адначасова магчымасцю больш сур’ёзна задумацца над жыццём, папрацаваць над слабымі месцамі і паглыбіць асабістыя адносіны з Богам.

Чытаць цалкам: Чаму Вялікі пост называецца вялікім?

 

Даць церпячым надзею і ўпэўненасць у Божым суцяшэнні

Роздум - На шляху да святасці

11 лютага - Сусветны дзень хворых
Калі ў Хрыстовым целе, якім ёсць Касцёл, церпіць адна частка, разам з ёю пакутуюць і ўсе іншыя часткі (параўн. 1 Кар 12, 26). Таму асабліва каштоўнай з’яўляецца міласэрнасць да хворых і ўсякі сардэчны клопат пра іх. Вялікую ролю ў аказанні палёгкі хворым адыгрываюць, у першую чаргу, урачы. Аднак не варта забывацца пра тое, што не менш значная роля ў падтрымцы людзей, якія пакутуюць ад розных захворванняў, адводзіцца іх блізкім, а таксама шпітальным душпастырам. Менавіта яны ўмацоўваюць хворых словамі і малітвай, даручаюць іх церпячаму і праслаўленаму Пану.
Месца, дзе шукаюць паратунку і супакою
    Сёлета спаўняецца 7 гадоў ад моманту асвячэння капліцы свсв. Космы і Дам’яна, што знаходзіцца ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы – месцы, дзе людзі сустракаюцца з хваробай і цярпеннем, судакранаюцца з рэчаіснасцю, якой дагэтуль не ведалі.

Чытаць цалкам: Даць церпячым надзею і ўпэўненасць у Божым суцяшэнні

 

Сэнс цярпенняў у хваробе

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч наведвае хворых у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцыАдкуль бяруцца хваробы, як іх прыняць і вылечыць?
    Цела, розум і душа чалавека з’яўляюцца адзіным цэлым. Калі пакутуе цела, трэба спытацца, што адбываецца ў розуме чалавека ці ў яго душы. Псіхасаматыка прапануе ключ, які дазваляе адчыніць дзверы да ведаў пра тое, якія псіхічныя ці духоўныя прычыны ляжаць у аснове хвароб, якія жыццёвыя праблемы ці неўсвядомленыя псіхалагічныя аспекты ствараюць енергетычную дызгармонію, што, у сваю чаргу, праяўляецца як немач. Разуменне прычын і праца над узняццем узроўню энергіі ў арганізме дазваляюць вылечыць многія хваробы. Складваецца ўражанне, што сёння ў нас зблыталіся мэты, да якіх імкнёмся, і сродкі, якія для гэтага выкарыстоўваем. Не верыце? Падумайце, хаця б, пра пастановы, абмежаванні і “рэвалюцыі” ў сваіх паводзінах, на якія рашаецеся ў Адвэнце ці Вялікім посце.

Чытаць цалкам: Сэнс цярпенняў у хваробе

 

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Гісторыя - Юбілей

У жыццё траіх пастушкоў увайшоў сам Бог і даручыў ім перадаць Пасланне, скіраванае ўсяму свету. Луцыя, Францішак і Гіяцынта не толькі асабіста стараліся выканаць пажаданні Марыі, але і ішлі да іншых, каб пераканаць людзей у сапраўднасці аб’яўленняў і заахвоціць іх да малітвы. Дзеці сталі здольнымі да гераічных ахвяр, складзеных з любові да Езуса за навяртанне грэшнікаў і адплату за грахі, здзейсненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі. Іх хваляваў лёс грэшнікаў. Спачуванне да загубленых людзей узрасло яшчэ больш пасля таго, як Марыя паказала ім пекла.
    Аднойчы Францішак і Гіяцынта пачулі ад Маці Божай, што ў хуткім часе адыдуць у неба. Прынялі гэта са спакоем, што сведчыла аб сталасці іх веры. А Луцыі Марыя сказала, што, згодна з жаданнем Пана Езуса, яна будзе жыць доўга, каб вучыць людзей годна ўшаноўваць Яе Беззаганнае Сэрца.
У хуткім часе пасля атрымання Паслання Францішак і Гіяцынта памерлі.
    У маі 2000 года былі беатыфікаваны папам Янам Паўлам ІІ. Літургічны ўспамін бласлаўлёных Гіяцынты і Францішка Марто – 20 лютага. А Луцыя далучылася да кармэлітак босых. Адышла ў вечнасць значна пазней, у 2005 годзе. Зараз працягваецца дыяцэзіяльны этап працэсу яе беатыфікацыі, які павінен у хуткім часе скончыцца.

Чытаць цалкам: Кім былі пастушкі з Фацімы?

 

Малітва на кожны дзень (19)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за хворых і церпячых
    Божа, Ойча наш, няхай Твой Провід чувае над хворымі і церпячымі, каб яны не марнавалі цярпення, а ўмелі яго ўплятаць у Тваю службу і далучалі яго да ахвяры Хрыста. Дай, Ойча найлепшы, усім пакутуючым ласку добрага, плённага перажывання болю, дадавай сіл і бадзёрасці, суцяшай, беражы, наколькі гэта магчыма, дазволь несці ім палёгку. Накармі іх, Ойча, Целам Твайго Боскага Сына. Жыві ў іх і будуй сваё Валадарства. Дазволь рэалізавацца пакліканням хворых, блаславі супольнасці хворых. Дазволь церпячым быць карыснымі для бліжніх і Касцёла. Няхай Дух Святы вядзе іх да святасці і вечнага шчасця.
   Амэн.
 

Слова для Жыцця (133)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Калі жанчына даведваецца, што зацяжарыла, кожны дзень вучыцца жыць у чаканні таго моманту, калі ўбачыць позірк дзіцяці, якое народзіцца... Таксама і мы павінны жыць у чаканні таго, што ўбачым Пана, знойдзем Яго. Гэта нялёгка, але гэтаму магчыма навучыцца. Перш трэба мець пакорнае сэрца. Толькі сціплы ўмее чакаць. Задаволены сабой і тым, што мае, чалавек не здольны давяраць нікому, апроч самога сябе.
    Маё сэрца кранае выраз св. Паўла, скіраваны да Тэсаланікійцаў. Ён напаўняе ўпэўненасцю надзеі: “І гэтак назаўсёды будзем з Панам” (1 Тэс 4, 17).
    Як гэта цудоўна! Усё праміне, але пасля смерці мы асягнём вечнае жыццё з Богам. Тую ж надзею нашмат раней выказваў Ёў: “Я ведаю: Адкупіцель мой жыве. [...] Убачу Яго сам; вочы мае, а не іншага, убачаць Яго” (Ёв 19, 25. 27). І так назаўсёды будзем з Панам.
    Ці верыце вы ў гэта?
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.02.2017  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (133)

 

Біскуп Юзаф Станеўскі: “Абвяшчаць Евангелле – абавязак усіх вернікаў”

Актуальна - Інтэрв'ю

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі ў чарговую гадавіну біскупскай сакры – пра выхаванне маладога пакалення, пастырскі доўг і заданні, якія сёння стаяць перад Касцёлам у Беларусі.
- Ваша Эксцэленцыя, у лютым Вы адзначалі 3-ю гадавіну прыняцця біскупскай сакры. Гэты час быў багаты на розныя падзеі і сустрэчы. Якія з іх найбольш запомніліся і чым?
 -  “За ўсё дзякуйце Пану”, – гаворыць у Святым Пісанні натхнёны аўтар. Таму з радасцю ўспамінаю асаблівы момант дотыку Пана Бога паўнатой святарства праз пастырскія далоні ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча 1 лютага 2013 года і дзякую за чарговую гадавіну пасвячэнняў.
    З таго моманту я не столькі змяніўся, колькі ўсвядоміў, што Пан Бог выбраў мяне і праз рашэнне папы Францішка прызначыў і зрабіў здольным да таго, каб ісці і абвяшчаць Евангелле.

Чытаць цалкам: Біскуп Юзаф Станеўскі: “Абвяшчаць Евангелле – абавязак усіх вернікаў”

 

Варта ведаць (90)

Актуальна - Варта ведаць

 У дзень складання прысягі прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам папа Францішак накіраваў у Вашынгтон тэлеграму. У сваім пасланні Святы Айцец напісаў новаму кіраўніку дзяржавы: “Перадаю сардэчнае прывітанне і запэўніваю ў сваіх малітвах аб тым, каб Усемагутны даў Вам мудрасць і сілу ў выкананні абавязкаў на гэтай высокай пасадзе”. Далей паведамлялася: “Прашу аб тым, каб Вашымі рашэннямі кіравалі багатыя духоўныя і этычныя каштоўнасці, якія стварылі гісторыю амерыканскага народа, а таксама аб удзеле Вашай краіны ў пашырэнні годнасці і свабоды чалавека ва ўсім свеце”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (90)

 

Старонка 118 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.