ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Як успрымаць тых, хто чакае міласціны?

Роздум - На шляху да святасці

Адзін вядомы акцёр аднойчы пераапрануўся ў бяздомнага. Чапляўся да прахожых, просячы грошай. Толькі адна жанчына дала яму нешта паесці... Па цэнтральных вуліцах нашага горада таксама часта бадзя- юцца жабракі, шукаючы грошай у мінакоў: на ежу, аперацыю, лякарствы. Праходзячы побач з такімі людзьмі, цяжка застацца абыякавым. Аднак варта дапамагаць “з галавой”.
Часовая дапамога бедным умацоўвае іх праблему
    Сустракаючы перад касцёлам ці побач з супермаркетам убогую маці з дзіцём, калеку ці бяздомнага, мы часта ахвяруем ім грошы, паколькі як хрысціяне павінны практыкаваць міласэрнасць да бліжняга ў патрэбе, асабліва ў перыяд Вялікага посту. Аднак чуем таксама, што даванне грошай на вуліцы – гэта не рашэнне. Больш таго, яно нават можа паглыбіць праблему, таму што многія жабракі з’яўляюцца звычайнымі падманшчыкамі, якія хочуць выцягнуць з людзей грошы на алкаголь.

Чытаць цалкам: Як успрымаць тых, хто чакае міласціны?

 

Чаму так важна здзяйсняць добрыя ўчынкі?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Падчас Вялікага посту мы чуем заклік Пана Езуса, каб рабіць добрыя справы, бо вера без учынкаў мёртвая (параўн. Як 2, 17). Што ж гэта за ўчынкі, і якую ролю яны адыгрываюць у жыцці чалавека?
    Першым добрым учынкам з’яўляецца малітва. Яна адкрывае нас на Бога, на размову з Ім. Другі – пост, калі мы дабравольна адмаўляемся ад нейкіх прыемнасцей. І, нарэшце, трэці – міласціна. Гэта жэст любові да бліжняга, які выражаецца праз ахвяру на карысць іншага чалавека. Той, хто любіць, умее дзяліцца тым, што мае, нават калі ў яго нечага зусім мала. Але варта памятаць і пра тое, што міласціна – не толькі матэрыяльны падарунак. Перш за ўсё, гэта падарунак сэрца. Тут вельмі важная праява дабрыні, павагі да чалавека, гатоўнасць удзяліць яму ўвагу і свой час.
    У часе Вялікага посту трэба імкнуцца рабіць больш добрых спраў. І, галоўнае, здзяйсняць іх у пакоры сэрца. А каб усвядоміць, наколькі гэта важна, прапануем Тваёй увазе прыпавесць манаха Сямёна Афонскага.

Чытаць цалкам: Чаму так важна здзяйсняць добрыя ўчынкі?

 

Апостальскі нунцый у Беларусі наведае Гродзенскую дыяцэзію

Актуальна - Інтэрв'ю

Ксёндз арцыбіскуп Габар ПінтэрУ пачатку сакавіка арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню прыедзе з візітам у Гродна. Напярэдадні значнай для вернікаў дыяцэзіі падзеі дыпламатычны прадстаўнік папы Францішка даў спецыяльнае інтэрв’ю для газеты “Слова Жыцця”. У ім распавёў аб тым, што лічыць найбольшым багаццем Беларусі, пра якія ўзроўні межканфесійнага дыялогу трэба памятаць пры будаванні адзінства і чаму хрысціяне не павінны навязваць свае каштоўнасці.
Ксёндз арцыбіскуп
   Габар Пінтэр

    Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 года. З’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). З 1 ліпеня 1996 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Біскупскае пасвячэнне прыняў 15 ліпеня 2016 года. Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.

Чытаць цалкам: Апостальскі нунцый у Беларусі наведае Гродзенскую дыяцэзію

 

Праграма візіту Апостальскага нунцыя ў Гродна

Актуальна - З жыцця Касцёла

4 сакавіка, субота
    11.30 – прывітанне пры катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
    12.00 – св. Імша з нагоды ўрачыстасці літургічнага ўспаміну апекуна Гродзенскай дыяцэзіі св. Казіміра, каралевіча. Падчас літургіі запланавана ўдзяленне паслуг акалітату і лектарату клерыкам Гродзенскай ВДС.
    15.30 – сустрэча з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай ВДС.
    18.00 – сустрэча са студэнтамі катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі (зала пры катэдральным касцёле). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.

Чытаць цалкам: Праграма візіту Апостальскага нунцыя ў Гродна

 

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Гісторыя - Юбілей

Бласлаўлёны Францішак Марто
У папярэднім нумары чытачы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бл. Гіяцынтай Марто – жвавай, спагадлівай, чулай дзяўчынкай, якая ахвяравала пасілкі за грэшнікаў і шмат малілася за Святога Айца. Якім жа быў яе родны брат?
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1908 года ў Алжуштрэл (Партугалія). У адрозненне ад сваёй малодшай сястры Гіяцынты здаваўся спакойным, удумлівым. Бацька Францішка прызнаваў, што сын быў вельмі ціхім і паслухмяным. Ні з кім не сварыўся. А Луцыя казала пра яго: “Я не вельмі любіла Францішка, таму што яго мірны тэмперамент кантраставаў з маёй празмернай жывасцю”.
    Хлопец адзначаўся глыбокай верай. Быў адважны, клапатлівы і здольны на вялікія ахвяры. Меў добрае здароўе. Адчувальная душа Францішка ўвесь час захаплялася прыгажосцю стварэння: небам, крынічкамі, кветкамі і найперш сонцам, якое было для яго сімвалам моцы Бога.

Чытаць цалкам: Кім былі пастушкі з Фацімы?

 

Набліжаецца Вялікі пост – час адрачэння і аднаўлення

Роздум - На шляху да святасці

1 сакавіка, у Папяльцовую сераду, католікі распачнуць перыяд 40-дзённага посту, які дазваляе больш шырока адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем каталіцкага Касцёла, гэта час пакаяння і навяртання, а таму цудоўная нагода, каб выбрацца ў “духоўную спартзалу”. Унутраныя нагрузкі павінны выражацца праз канкрэтныя выбары і ўчынкі, перамяненне жыцця і вяртанне да запавета з Богам, што быў разарваны па прычыне граху.
Кожны чалавек ведае пра ўласныя недахопы і слабасці. Усім без выключэння знаёма пачуццё ўнутранай незадаволенасці з-за іх і шляхетныя пастановы змяніцца ў лепшы бок. На жаль, кожны спатыкаўся і з няўдачай, калі не мог рэалізаваць сваё пачынанне. Адны маюць “саламяны” запал, другія, нягледзячы на добры пачатак, паступова губляюць энтузіязм... І ўсё застаецца па-ранейшаму. Вядомы каталіцкі блогер Сэм Гузман прапануе практычныя рашэнні, дзякуючы якім можна перажыць пост лепш, глыбей, так, як сабе яго запланавалі. Прапануем з імі азнаёміцца.

Чытаць цалкам: Набліжаецца Вялікі пост – час адрачэння і аднаўлення

 

Малітва на кожны дзень (20)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва на Вялікі пост
    Пане Езу Хрыстэ, які прыняў лёс зярнятка пшаніцы, што падае ў зямлю і памірае, каб прынесці багаты плён. Ты запрашаеш нас пайсці такім жа шляхам, калі кажаш: “Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця”. Дапамажы нам у гэтым Вялікім посце не толькі спадарожнічаць Табе высакароднымі думкамі, але і прайсці гэтую дарогу сэрцам, нават больш – канкрэтнымі ўчынкамі штодзённага жыцця. Падтрымай у тым, каб увайсці на шлях крыжа цалкам і назаўсёды на ім застацца. Вызвалі ад страху перад высмейваннем з боку іншых, ад боязі, што жыццё можа выслізнуць ад нас, калі не схопім усё, што нясе. Паспрыяй у выкрыцці спакусаў, якія абяцаюць шчаслівае жыццё, але сваімі ілюзіямі канчаткова пакідаюць у нас пустату і расчараванне. Дапамажы не хацець завалодаць жыццём, але аддаваць яго. Няхай, спадарожнічаючы Табе на шляху пшанічнага зярнятка, знойдзем у “страце жыцця” дарогу любові, якая сапраўды дае жыццё ў дастатку.
   Амэн.
 

Слова для Жыцця (134)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вялікі пост – гэта пачатак, шлях, які вядзе да бяспечнай мэты: Пасхі Уваскрасення, перамогі Хрыста над смерцю. Гэты перыяд заўсёды скіроўвае нам рашучае заахвочванне да навяртання. Хрысціянін пакліканы вярнуцца да Бога “ўсім сваім сэрцам” (Ёэл 2, 12), каб не здавольвацца пасрэдным жыццём, але ўзрастаць у прыязнасці з Панам. Езус – верны Сябар, які ніколі нас не пакідае, бо нават калі грашым, Ён цярпліва чакае нашага вяртання і адначасова паказвае сваё жаданне прабачыць. Вялікі пост – гэта спрыяльны час, каб аднавіць сябе ў сустрэчы з жывым Хрыстом у Яго слове, сакрамантах і ў бліжнім. Пан, які за 40 дзён, праведзеных у пустыні, перамог напады спакусніка, указвае дарогу, якой неабходна ісці. Няхай Дух Святы вядзе нас да распачацця сапраўднай пілігрымкі навяртання, каб нанова адкрыць Божае слова, каб быць ачышчанымі ад граху, які асляпляе, і служыць Хрысту, прысутнаму ў патрабуючых братах. Давайце маліцца адзін за аднаго, каб, прымаючы ўдзел у перамозе Хрыста, мы ўмелі адкрыць свае дзверы для слабых і ўбогіх. Тады зможам жыць упоўні і сведчыць аб пасхальнай радасці.
        
Фрагмент папскага паслання на Вялікі пост 2017  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (134)

 

Варта ведаць (91)

Актуальна - Варта ведаць

 Упершыню ў гісторыі ў базіліцы св. Пятра ў Ватыкане будзе адпраўлена англіканскае набажэнства – Вячэрняя малітва, падобная на каталіцкія Нешпары. Літургію адправяць 13 сакавіка пры алтары рымскай катэдры. Згоду на дадзеную падзею выразіў архіпрэзбітэр базілікі кардынал Анджэла Камастры. Набажэнства будзе часткай святкавання 50-годдзя Англіканскага цэнтра ў Вечным Горадзе.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (91)

 

У цесных узаемаадносінах

Актуальна - З жыцця Касцёла

Апостальскі нунцый разам са сваім сакратаром, беларускімі іерархамі і кіраўнікамі каталіцкіх СМІЯк узгадаў у інтэрв’ю Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, у бягучым годзе адзначаем юбілей 25-годдзя дыпламатычнай дзейнасці паміж дзвюма краінамі. Прапануем успомніць, як наладжвалася ўзаемасувязь паміж Беларуссю і Ватыканам, што за “сляды” ў Гродзенскай дыяцэзіі пакінуў Святы Айцец, а таксама якія абавязкі ў краіне выконвае яго пасланнік.
Нунцый ад лац.
   “nuntius” – веснік

    Нунцый з’яўляецца пастаянным дыпламатычным прадстаўніком Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Ватыкан падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны.
    У наш час гэтыя функцыі адпавядаюць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу.

Чытаць цалкам: У цесных узаемаадносінах

 

З каталіцкага друку (135)

Актуальна - Прэса

Прадстаўлены лагатып
   візіту Пантыфіка ў Фаціму


   Пілігрымка папы Францішка пройдзе 12–13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
шчана выява ружанца, раскладзенага ў форме сэрца. Унутры напісаны словы “Папа Францішак” і “Фаціма 2017”, а пад ружанцам – дэвіз падарожжа: “З Марыяй, пілігрым надзеі і міру”. У ніжняй частцы лагатыпа знаходзіцца стылізаваная выява фацімскага санктуарыя з датамі: 1917 і 2017, якія нагадваюць пра юбілей аб’яўленняў.
    Аўтар лагатыпа Франсіска Правідэнс тлумачыць, што сімвалы выражаюць “дух міласэрнасці і міру”, а таксама “прастату стылю і яснасць”, якія характарызуюць пантыфікат Святога Айца.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (135)

 

Сужэнства ў святле Божага слова

Роздум - На шляху да святасці

Сям’ю абараняе VI Божая запаведзь: “Не чужалож”. Яе парушэнне – якім бы рамантычным і прыгожым часам не здавалася чалавеку – у выніку знішчае сем’і, а разам з імі шчасце ды супакой. Прыняцце граху нячыстасці як штодзённай нормы жыцця вядзе да таго, што асоба становіцца абыякавай да дабра і зла, а ў выніку адыходзіць ад Бога. Хоць запаведзь аб захаванні чыстасці знаходзіцца ў Дэкалогу на 6-ым месцы, часцей за ўсё яна з’яўляецца першай у спіску здзяйсняемых цяжкіх грахоў і прычын страты стану ласкі Божай.
Пра сям’ю шмат гаварыў св. Ян Павел ІІ, паколькі лічыў яе фундаментам, на які апіраецца людское шчасце. Дзякуючы яму сям’я стала коранем вучэння Касцёла. У пачатку лютага бягучага года прэфект Кангрэгацыі веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер у інтэрв’ю для часопіса “Il Timone” сказаў, што сужэнства з’яўляецца сакрамантам, таму “ніякая ўлада на небе ці на зямлі, ні анёлы, ні Папа, ні сабор ці дазвол біскупаў не маюць улады, каб гэта змяніць”.

Чытаць цалкам: Сужэнства ў святле Божага слова

 

Старонка 117 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.