ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Як ствараецца газета?

Гісторыя - Юбілей

Будучы нумар пачынаецца з планёркіПаважаны Чытач!
    Трымаючы ў руках новы нумар, ці задумваўся Ты, які шлях робіць газета, каб трапіць да свайго адрасата?
    Запрашаем адправіцца ў вялікае падарожжа працягласцю ў 2 тыдні. Менавіта з такой перыядычнасцю выходзіць “Слова Жыцця”, столькі часу затрачваецца на выпуск аднаго нумара газеты.
Планаванне тэм
    Жыццё новага нумара распачынаецца на наступны дзень пасля таго, як папярэдні трапіў да чытача. Супрацоўнікі рэдакцыі збіраюцца на планёрку, дзе абмяркоўваюць тэмы, што будуць асвятляцца ў нумары, і якім чынам яны могуць выглядаць на газетнай паласе. Завочна да рэдкалегіі падключаюцца пазаштатныя аўтары.
    Таксама на планёрцы выбіраюцца лісты чытачоў для публікацыі. Рэдакцыя вельмі задаволена, што на яе адрас пішуць нераўнадушныя людзі. Усхваляваныя радкі чытачоў саграваюць душу. Спярша – супрацоўнікам, затым – іншым чытачам. Рэдакцыя зацікаўлена, каб кожны дасланы ліст быў надрукаваны ў газеце. Акрамя таго, заўсёды рада чуць удзячныя галасы вернікаў з розных куткоў дыяцэзіі, якія спяшаюцца павіншаваць духавенства з надыходзячымі святамі.
    Калі становіцца вядома прыкладная праграма нумара, творчыя супрацоўнікі рэдакцыі прымаюцца за працу над тэкстамі.

Чытаць цалкам: Як ствараецца газета?

 

Віншавальныя словы для "Слова"

Адпачынак - Ад шчырага сэрца

20-годдзе для каталіцкага выдання ў нашым кантэксце – вельмі знач- ная дата. “Слова Жыцця” было заснавана ў гады рэлігійнага рэнесансу. Тады патрэба ў інфармацыі пра жыццё Касцёла была высокай, але і праз гады калектыў не толькі здолеў утрымаць свайго чытача, але і заваяваць аўтарытэт сярод іншых каталіцкіх мас-медый. Важна не спыняцца на дасягнутым, бо “motus est vita”, што з латыні значыць “рух – гэта жыццё”. Калі правесці аналогію з роляй газеты ў сучасным грамадстве, можна дадаць: рух аўдыторыі да Бога – ёсць сэнс жыцця любога каталіцкага СМІ. А ў ХХІ стагоддзі гэта, магчыма, яшчэ больш актуальна, чым два дзесяцігоддзі таму. Папа Францішак лічыць, што каталіцкія СМІ маюць вельмі складаную місію – садзейнічаць камунікацыі паміж людзьмі і пашыраць культуру сустрэчы. Вядома, што гэта можа адбывацца толькі пры наяўнасці шчырасці і жадання гаварыць праўду, пры адсутнасці кан’юнктурнасці, замкнёнасці, страху, цэнзуры і стэрэатыпаў, якія падрываюць здольнасць да сапраўдных евангельскіх зносін чалавека з чалавекам, чалавека з Богам... Застаецца толькі пажадаць Вам, дарагія супрацоўнікі “Слова Жыцця”, быць мужнымі, каб гаварыць сумленна і свабодна, адкрытымі, каб слухаць і чуць, несучы слова Евангелля – слова хрысціянскага жыцця, само жыццё!

Чытаць цалкам: Віншавальныя словы для "Слова"

 

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Гісторыя - Юбілей

Луцыя дос Сантас
Адносіны дзяцей з Найсвяцейшай Маці выразна адрозніваліся, што згаджалася з планамі Божага Провіду. Самая малодшая – Гіяцынта – бачыла Марыю і чула, што Яна гаварыла, але да канца не разумела значэння слоў. Францішак бачыў Маці Божую, але не чуў Яе, таму пазней пытаўся ў сясцёр, што казала Прыгожая Панна. Толькі Луцыя бачыла, чула і разумела Марыю. Больш таго, размаўляла з Ёй: задавала пытанні, адказвала ад імя ўсіх, скіроўвала просьбы. Бог учыніў дзяўчыну галоўнай даверанай асобай паслання. Гэта яна пераказвала людзям змест чарговых аб’яўленняў.
Луцыя нарадзілася 22 сакавіка 1907 года ў Алжуштрэл (Партугалія). Была старэйшай з 3-ох дзяцей – сведкаў аб’яўленняў Марыі. Мела тады 10 гадоў. З самага пачатку была найбольш уцягнутай удзельніцай аб’яўленняў. Выступала завадатарам у гульнях з малодшымі братам і сястрой, таму, зразумела, прыняла на сябе ініцыятыву падчас сустрэч з Марыяй.
    13 чэрвеня 1917 года Найсвяцейшая Маці даручыла Луцыі заданне, для якога “на пэўны час” яна павінна была застацца на зямлі: “Езус прагне, каб Мяне больш ведалі і любілі. Я хацела б устанавіць на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”. На працягу ўсяго жыцця Луцыя старалася даследаваць праўду аб Маці Божай. Арганізоўвала мноства разнастайных ініцыятыў, каб людзі лепш пазналі Марыю і мацней Яе палюбілі. Кс. Юрый Марціновіч

Чытаць цалкам: Кім былі пастушкі з Фацімы?

 

Малітва з пэндзлем у руцэ

Роздум - На шляху да святасці

С. Юліта Пятрова, серафітка, з нядаўняга часу служыць у парафіі Сапоцкін. У вольныя ад іншых кляштарных заняткаў хвіліны яна выразае з дрэва. На дадзены момант актыўна займаецца аднаўленнем драўляных стацый Крыжовага шляху.
Рэстаўрацыя ўдыхае
   душу ў старыя рэчы

    Першая стацыя пасля доўгіх аднаўленчых прац ужо набыла глянец і заняла сваё месца ў святыні. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя 2-ой і 3-яй стацый. Астатнія чакаюць сваёй чаргі. “Хочацца нанова вярнуць ім жыццё”, – гаворыць манахіня.
    Сястра не ўтойвае, што на аднаўленне адной стацыі патрэбна вельмі шмат часу, бо неабходна прайсці ўсе этапы па чарзе. “Спачатку належыць старанна ачысціць драўніну ад старой фарбы машынкай і адшліфаваць усе няроўнасці. Затым ачышчанае дрэва трэба пакрыць шпаклёўкай. Чарговы этап – зачыстка наждачнай паперай. У працэсе штосьці папраўляю, выразаю дробныя элементы. Затым наношу грунт. А на канец застаецца фарбаванне. Калі займацца толькі гэтым з раніцы да вечара, патрэбна каля 3-ох тыдняў. Я ж магу прызначыць на дадзеную справу каля 3-ох гадзін у дзень. Калі б мела час, то дні і ночы прысвячала б разьбе. Яна мяне вельмі “зацягвае”: увогуле не звяртаю ўвагі на гадзіны”, – прызнаецца манахіня.

Чытаць цалкам: Малітва з пэндзлем у руцэ

 

Слова для Жыцця (135)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вялікі пост – гэта шлях да Хрыста. Перыяд пакаяння, а таксама аскетызму, які павінен дапамагачы ўваскрэснуць з Езусам, аднавіць тоеснасць, атрыманую з хростам, а значыць нанова адрадзіцца “з вышыні”, з любові Бога. Гэта таксама сакраментальны знак нашага пілігрымавання ад нявольніцтва, якое заўсёды павінна аднаўляцца, да свабоды. Вось чаму Вялікі пост па сваёй прыродзе з’яўляецца часам надзеі, шляхам навяртання.
    Канешне, пост патрабуе высілкаў – і гэта слушна, таму што любоў патрабуе высілкаў. Але дадзены шлях поўны надзеі, і нават больш за тое. Я б сказаў, што велікапосны зыход – дарога, на якой фарміруецца надзея. Цяжкасці пераходу праз пустыню – выпрабаванні, спакусы, ілюзіі, міражы – усё гэта патрэбна, каб каваць моцную, грунтоўную надзею па прыкладзе Панны Марыі, якая сярод цемры мукі і смерці свайго Сына працягвала верыць і спадзявацца на Ягонае ўваскрасенне, на перамогу Божай любові.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.03.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (135)

 

Хіба гэта не цуд!

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

У 50-гадовым узросце я шчыра паспавядалася з усяго свайго жыцця. Гэта было ў пачатку 2009 года, калі Бог прыслаў у наш пасёлак першага пасля Другой сусветнай вайны пробашча – кс. Аляксандра Севасцьяновіча.
    На першы погляд здавалася, што Пан Езус прыняў мае грахі, адчувалася лёгкасць. Тэарэтычна я разумела, што з’яўляюся Божай дачкой, жыву ў створаным Ім свеце... Але так хацелася адчуць сэрцам паўнату любові Усемагутнага! Я ўсведамляла, што гэта не так проста, але ўсё ж прагнула. І імкнулася да гэтага з дня ў дзень. Шмат малілася, слухала пропаведзі, чытала Пісанне, разважала над ім, цікавілася сведчаннямі і жыццём святых, пасцілася за грахі, а потым – і ў іншых намерах. З любоўю прымала ўсё тое, што Бог дапускаў. У тым ліку і церні, цяжкасці, за якія дзякавала і са слязьмі прасіла аб дапамозе. Усемагутны даваў спакой... Увасабляючы ў жыццё Божыя планы, намеры, даверыўшыся Яму цалкам, разумееш, што Бог цябе ніколі не пакіне.

Чытаць цалкам: Хіба гэта не цуд!

 

Варта ведаць (92)

Актуальна - Варта ведаць

 У Рыме скончыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу папы Бенедыкта XIII. Ён кіраваў Касцёлам у 1724–1730 гг. Быў вядомы сваёй прастатой, блізкасцю да людзей, а таксама клопатам пра ўбогіх і ізаляваных ад грамадства. Пастулятар яго беатыфікацыйнай справы д-р Паола Вілота заўважае, што Папа быў “чалавекам вялікай культуры”, а яго “евангелізацыя заўсёды мела вельмі міласэрны характар”. Бенедыкт XIII памёр ад ліхаманкі ва ўзросце 81 год. Ён апошні да гэтага часу Папа, які паходзіць з ордэна дамініканцаў.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (92)

 

З каталіцкага друку (136)

Актуальна - Прэса

Прэм’ера мюзікла "Караль"
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы


   Музыкальна-тэатральная пастаноўка з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопца з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан.
“Напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых, і старэйшых, зʼяўляецца своечасовым, каштоўным і па-ранейшаму актуальным”, – адзначыў кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла.
    Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (136)

 

У “Радыё Марыя” з’явіўся android-дадатак

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Праграму можна ўсталяваць праз Play Market. Яна дазваляе слухаць і чытаць “Радыё Марыя” ў Беларусі анлайн.
   
    Мабільны дадатак змяшчае кантакты рэдакцыі, гісторыю ўзнікнення радыё, праграму эфіру на кожны дзень і тэкставую версію навін.
    Будзе карысны людзям незалежна ад веравызнання, тым, хто знаходзіцца ў духоўным пошуку, а таксама цікавіцца каталіцкай духоўнасцю.
 

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў
Ён уяўляе сабой адмысловую музычную майстэрню пад кіраўніцтвам “Rybyproject”. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі. Прадугледжаны заняткі як з вакалістамі, так і з музыкантамі: барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі. Мэта праекта – абмен вопытам паміж удзельнікамі і павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.
   
    У перспектыве арганізатары сустрэчы разглядаюць стварэнне платформы хрысціянскіх музыкантаў у Беларусі.

Чытаць цалкам: “Rybyproject” запускае фармацыйны праект

 

Гродзенская парафія арганізуе пілігрымку ў Фаціму

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне ладзіць аўтобусную пілігрымку з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Партугаліі. Па дарозе плануецца наведванне некаторых санктуарыяў і еўрапейскіх гарадоў.
   
    Санктуарыі
    Лурд (Францыя), Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), Фаціма (Партугалія)
   
    Гарады Еўропы
    Парыж, Страсбург (Францыя), Барселона (Іспанія), Лісабон (Партугалія)
   
    Час пілігрымкі
    25 чэрвеня – 9 ліпеня

Чытаць цалкам: Гродзенская парафія арганізуе пілігрымку ў Фаціму

 

Курсы-рэкалекцыі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Курсы-рэкалекцыі адбудуцца ў Навагрудку
Пройдуць 21–26 ліпеня ў кляштары сясцёр назарэтанак. Прыняць удзел у курсах могуць кансультанты сямейнага жыцця, а таксама ўсе зацікаўленыя.
   
    У праграме прадугледжаны цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць пашырыць свае веды адносна пытанняў веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны зможа задаць пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да...”. Падчас разважання над Божым словам вернікі паглыбяць малітоўнае жыццё. Галоўнай падзеяй дня будзе Эўхарыстыя.

Чытаць цалкам: Курсы-рэкалекцыі

 

Старонка 116 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.