ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Рэкалекцыі душпастырства “OPEN”

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае на рэкалекцыі
Духоўныя практыкаванні будуць праходзіць з 30 сакавіка па 1 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім).
Праграма:
   
    30 сакавіка
    19.15 – св. Імша з рэкалекцыйнай навукай;
    – духоўная канферэнцыя (у доме сясцёр назарэтанак);
    – знаёмства з рэкалекцыяністам;
    – размова, адказы на пытанні.
   

Чытаць цалкам: Рэкалекцыі душпастырства “OPEN”

 

Рэкалекцыі для дзяўчат

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі для дзяўчат адбудуцца ў Адамавічах
Духоўныя практыкаванні пройдуць з 31 сакавіка па 2 красавіка ў доме сясцёр кармэлітак, якія арганізоўваюць рэкалекцыі. Пачатак а 12-й гадзіне.
   
    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
    (8 029) 267-13-03, с. Паўліна.
 

Рэкалекцыі распазнання паклікання

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

У гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання
Духоўныя практыкаванні на тэму “У крыжы збаўленне” пройдуць 7–9 красавіка. Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўд веры і малітвы.
       
    На перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14-гадовага ўзросту.
    Аб жаданні далучыцца да рэкалекцый неабходна паведаміць да 3 красавіка.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
   
    Запіс па тэлефоне: (8 0152) 77-02-34
    Адказныя за рэкалекцыі:
    кс. Валерый Быкоўскі, (8 029) 695-24-69;
    кс. Андрэй Лішко, (8 029) 744-99-61.
 

Крыжовы шлях вуліцамі Гродна

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Традыцыйнае набажэнства, якое праводзіць моладзь, адбудзецца 8 красавіка.
Распачнецца св. Імшой у 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля вернікі пройдуць па Савецкай плошчы да Пабернардынскага ўзгорка, разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.
       
    Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.
 

Працэсія вуліцамі Гродна ў Пальмовую нядзелю

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Пачатак у 13.00 на Пабернардынскім узгорку.
Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць св. Імшу.
       
    Як і ў мінулыя гады, будзе арганізаваны своеасаблівы конкурс, падчас якога гродзенскія парафіі, а таксама моладзевыя суполкі прэзентуюць свае святочныя вербы. Да ўдзелу запрашаецца моладзь дыяцэзіі.
 

Тэматычны семінар

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Тэматычны семінар адбудзецца ў Баранавічах
Семінар пад назвай “Фацімскае пасланне праз 100 гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю” пройдзе 8 красавіка ў Катэхетычным каледжы ім. Зыгмунта Лазінскага. Пачатак у 10.00.
       
    Кантактная інфармацыя па тэлефонах:
    (8 0163) 57-93-14, (8 0163) 57-93-07 (факс), (8 029) 513-57-92;
    е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
    Адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
    Падрабязнасці на сайце catcollege.by.
 

Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльныя дні моладзі пройдуць у Навагрудку
Сустрэча маладых людзей з Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 6–8 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла. Дэвіз сёлетняга спаткання – “Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю”.
       
    Запрашаюцца вучні школ і каледжаў, студэнты прафесійных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
   
    Падрабязная інфармацыя і праграма будуць пададзены пазней..
 

Беларусь, крыжамі пазначаная

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Ля прыдарожных крыжоў вернікі часта збіраюцца на супольную малітву

Вялікі пост стварае асаблівую нагоду, каб задумацца над веліччу і глыбінёй Хрыстовага крыжа. “У крыжы цярпенне, у крыжы збаўленне, у крыжы любові навука...”, – спяваем падчас бягучага літургічнага перыяду.
Адмысловая шыбеніца першых стагоддзяў хрысціянства становіцца прадметам глыбокай пашаны, таму што “вісіць на крыжы Пан, Стварыцель неба”, “Валадара ўзносяцца знамёны, таямніца крыжа блізка”. Мы з глыбокай пашанай ставімся да гэтай прылады катавання: “крыж Хрыстовы, будзь жа пахвалёны”, “крыж святы, з усяго – дрэва найкаштоўнейшае”. Крыж Езуса – крыніца збаўлення – становіцца знакам нашай веры, своеасаблівым гербам прыналежнасці да Хрыстовай супольнасці.
    На пачатку абраду хрысціянскай ініцыяцыі – падчас удзялення сакраманту хросту – святар крэсліць на лбе таго, хто мае быць ахрышчаны, знак крыжа. Пазней ён будзе спадарожнічаць хрысціяніну да канца зямной вандроўкі. Вернік будзе рабіць яго на сваім целе незлічоную колькасць разоў: “У імя Айца і Сына, і Духа Святога”. Шматкроць раскаяўшыся перад Богам, атрымае адпушчэнне грахоў праз знак крыжа, учынены далонню святара ў таямніцы паяднання (споведзі). Распяцце ўкрыжаванага Збаўцы знойдзе пачэснае месца на сцяне роднага дома. У многіх гарадах і вёсках будзе вітаць прыезджых, пастаўленае на скрыжаванні дарог; вітаць і абвяшчаць: “Тут жывуць вызнаўцы Езуса, тут жывуць католікі”.

Чытаць цалкам: Беларусь, крыжамі пазначаная

 

Хто такі Антыхрыст?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У грэчаскай мове слова “антыхрыст” уяўляе сабой назоўнік “сhristos” з прыстаўкай “anti-”. “Christos” даслоўна азначае “Памазанік” і з’яўляецца эквівалентам габрэйскага слова “Месія”. Дарэчы, “Хрыстос” мае менавіта такое значэнне, калі ўжываецца ў адносінах да Езуса. Гэта не Яго прозвішча, як памылкова лічаць многія, але абазначэнне функцыі, задання Збаўцы. Прыстаўка “anti-” мае 2 сэнсавыя адценні: можа азначаць “замест” альбо “супраць”. Таму з этымалагічнага пункту гледжання Антыхрыста можна разумець як “таго, хто займае месца Хрыста”, “ставіць сябе на Яго месца” ці “супраціўніка Хрыста”. Большасць бібліёлагаў аддаюць перавагу другому тлумачэнню. У той жа час можна заўважыць, што абодва значэнні не супярэчаць адзін аднаму, а хутчэй узаемна дапаўняюць адно аднаго.

Чытаць цалкам: Хто такі Антыхрыст?

 

Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі змяніў старонку ў інтэрнэце

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by прысутны ў віртуальнай прасторы з 2006 года. Супрацоўнікі сайта штодзень клапоцяцца пра асвятленне падзей з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне.
    Сярод найноўшых ініцыятыў рэдакцыі – відэаздымкі ролікаў з удзелам дзяцей і інтэрактыўная рубрыка “Спытайся! Адказвае святар”.
Зараз у асноўным меню партала прадстаўлены раздзелы “Дыяцэзія”, “Духавенства”, “Дакументы”, “Мерапрыемствы”. Дзякуючы прапанаванай у іх інфармацыі нават далёкі ад Касцёла чалавек будзе мець дакладнае ўражанне, як жыве і чым дыхае Гродзенская дыяцэзія. Старонкі знаёмяць з яе гісторыяй, адміністрацыяй, структурай, установамі. Любую парафію дыяцэзіі можна знайсці на мапе. Удакладніць расклад св. Імшаў у касцёле і знайсці кантакт з пробашчам.

Чытаць цалкам: Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі змяніў старонку ў інтэрнэце

 

“Слова Жыцця” адзначае юбілей заснавання

Гісторыя - Юбілей

Ужо 20 гадоў мінула, як свет убачыў першы нумар дыяцэзіяльнай газеты. З гэтай нагоды рэдакцыя аб’яўляе фотаконкурс пад назвай “Я чытач «Слова Жыцця»”.
Прапануем ахвотным крыху распавесці пра сябе, суправадзіўшы допіс асабістым фотаздымкам з экземплярам газеты.
    Прадстаўцеся (прозвішча і імя, месца жыхарства). Адкажыце, як даўно чытаеце газету і па якой прычыне, якія старонкі праглядваеце часцей, з задавальненнем, якія тэксты засталіся ў памяці і, адпаведна, чаму. Мажліва, нейкія думкі кранулі, падштурхнулі да разважанняў.
    Найбольш цікавыя гісторыі і фотаздымкі будуць апублікаваны ў газеце і адзначаны прызамі.

Чытаць цалкам: “Слова Жыцця” адзначае юбілей заснавання

 

Слова, што вядзе да паўнаты Жыцця

Актуальна - Інтэрв'ю

Кс. пралат Яраслаў Грынашкевіч Кс. пралат Яраслаў Грынашкевіч стаяў ля вытокаў стварэння дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”. Быў першым галоўным рэдактарам, які сабраў пад крыло пачатковы калектыў супрацоўнікоў. Менавіта ён сустрэўся з асноўнымі цяжкасцямі выдавецкай дзейнасці, але і быў тым, хто бачыў маленькія і вялікія перамогі закладзенай справы. Сёння кс. Яраслаў дае інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”, распавядаючы пра першы цёплы экземпляр і эвалюцыю, якую заўважае ў выданні.
– Як узнікла ідэя стварэння газеты ў дыяцэзіі? З чаго ўсё пачыналася?
    – Можна сказаць, што каталіцкая газета Гродзенскай дыяцэзіі зарадзілася ў ваколіцах плошчы св. Пятра ў Рыме. Гэта было восенню 1994 года. Біскуп Аляксандр Кашкевіч у той час прымаў удзел у сінодзе біскупаў, а я завяршаў навучанне, што датычыла сродкаў масавай інфармацыі. Падчас адной з нашых сустрэч ксёндз біскуп прапанаваў мне прыехаць у Гродна і заняцца арганізацыяй рэдакцыі дыяцэзіяльнай газеты. Я з задавальненнем пагадзіўся.

Чытаць цалкам: Слова, што вядзе да паўнаты Жыцця

 

Старонка 115 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.