ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Некалькі фактаў пра міласэрнасць

Роздум - На шляху да святасці

“Чым больш грэшны чалавек, тым больш у яго праў на Божую міласэрнасць”.                    Св. Фаустына Кавальская, місіянерка Божай міласэрнасці

Колькі ўжо сказана пра міласэрнасць!
    Са старонак рэлігійнай літаратуры і амбона, з якога прамаўляе святар, яна ўяўляецца выратавальнай сілай, гаючым лекам для сучаснага секулярызаванага грамадства.
    Заплюшчваеш вочы – і бачыш анёла, які гатовы здзейсніць нешта прыемнае.
    На самой жа справе ў міласэрнасці часта брудныя рукі, апушчаная галава або пусты кашалёк.
    Прапануем азнаёміцца з некаторымі характарыстыкамі сапраўднай любові да бліжняга – высакароднай, самаадданай, бязмернай.

   Міласэрнасць – гэта любоў у Богу да людзей
    Згодна з хрысціянскай дактрынай, любоў да Нябеснага Айца набывае ў сэрцы чалавека сапраўднае значэнне, толькі становячыся любоўю ў Богу да людзей. Таму міласэрнасць, насамрэч, дагаджае не чалавеку, а Усемагутнаму. Дабрадзей бачыць у бліжнім вобраз Божы. Нягледзячы на недахопы і заганы чалавека, гэтая праўда выходзіць на першы план. Такім чынам, міласэрнасць глядзіць не вачыма, а сэрцам. Без выключэння і раздзялення. А паколькі кожная душа створана па падабенстве Усявышняга і мае ў сабе Яго часцінку, то павінна самаадвольна імкнуцца да дабра праз дапамогу бліжняму. За гэтай тонкай абалонкай утоена натуральнае людское шчасце, якое палягае на тым, каб адкрывацца на чалавека, несучы яму святло і цяпло.

Чытаць цалкам: Некалькі фактаў пра міласэрнасць

 

Сапраўдны салезіянін!

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Больш глыбока спазнаць таямніцу Божай любові нам давялося падчас Юбілею міласэрнасці, які не так даўно перажывалі. Яшчэ раз мы ўсвядомілі сабе, што менавіта міласэрнасць робіць чалавека Чалавекам, дазваляе праявіць і ў той жа час адчуць любоў Усемагутнага. Нездарма ж Пан Езус наказвае: “Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
    След гэтага святога года асаблівым чынам адбіўся ў сэрцах вернікаў дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас яго ў касцёле адбылося шмат знамянальных падзей. Да тэмы Юбілею былі прымеркаваны рэкалекцыі, сустрэча пілігрымаў. Адбыліся святыя місіі, якія далі магчымасць адчуць Боскую ласку і міласэрнасць. Была праведзена дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў “Ад сэрца да сэрца”. Прайшла сустрэча салезіянскіх міністрантаў і свята салезіян-супрацоўнікаў. Ва ўрачыстасць св. Юзафа – Дзень бацькі – у мясцовым араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані была арганізавана святочная праграма “Мой тата самы лепшы”.

Чытаць цалкам: Сапраўдны салезіянін!

 

З каталіцкага друку (139)

Актуальна - Прэса

Выйшла паштовая
   марка да 90-годдзя
   Бенедыкта XVI

   На ёй змешчаны партрэт Папы на пенсіі, які моліцца трымаючы ў руках ружанец.
Аўтарам малюнка з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга. Намінал юбілейнай паштовай маркі – 95 еўрацэнтаў.
    Калекцыянеры таксама маюць магчымасць набыць філатэлістычны набор з 4-ох марак, на якім змешчана выява братэрскіх абдымкаў пантыфікаў Бенедыкта XVI і Францішка.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (139)

 

Дыяцэзіяльны “Карытас” арганізуе летні адпачынак для дзяцей

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

“Канікулы з Богам” для хлопчыкаў і дзяўчынак з няпоўных, бедных і малазабяспечаных сем’яў пройдуць у в. Няцеч (Лідскі р-н).
Умовы выезду: - узрост дзіцяці – ад 7-мі да 11-ці гадоў;
    - медыцынскае пасведчанне (выпіска прышчэпак з паліклінікі па месцы жыхарства, што выдаецца дзецям, якія выязджаюць у летні лагер);
    - пісьмовы дазвол на выезд ад бацькоў.

Чытаць цалкам: Дыяцэзіяльны “Карытас” арганізуе летні адпачынак для дзяцей

 

Парафія ў Каробчыцах арганізуе пілігрымку ў Польшчу

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Праграма аўтобуснай пілігрымкі прадугледжвае наведванне вядомых святынь і гарадскія экскурсіі.
Маршрут
    Гродна – Кракаў – Вялічка – Кальварыя Зэбжыдоўска – Чанстахова – Гродна
   
    Тэрмін пілігрымкі
    29 чэрвеня – 2 ліпеня
   
    Дадатковая інфармацыя
    (8 0152) 67-47-24, (8 029) 583-07-02, (8 029) 887-10-24
 

Вербы – святочны атрыбут, зроблены з душой

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

За сваё рамяство Дамініка Дамінікаўна ў 2013 годзе была ўдастоена звання “Народны майстар Беларусі”

У Пальмовую нядзелю вернікі збіраюцца на ўспамін трыумфальнага ўваходу Хрыста ў Іерусалім і, згодна з традыцыяй, ідуць вулічнай працэсіяй.
    Вербніца для католікаў – адна з найважнейшых і найбольш любімых урачыстасцей, якая не толькі адкрывае выключны час Вялікага тыдня, але таксама атаясамліваецца з духоўным драджэннем і, перш за ўсё, з пальмамі – сімвалам уваскрасення і неўміручасці чалавечай душы.
Майстрыхі Дамінікаўны
    Менавіта так па-сяброўску клічуць 4-ох сясцёр – Дамініку, Ванду, Дануту і Чаславу (у дзявоцтве Сарасек), якія з’яўляюцца носьбітамі рамяства стварэння велікодных вербаў. Сёння без іх пальм – сапраўднага твора мастацтва – не абыходзіцца ніводная Вербная нядзеля ў Гродне.

Чытаць цалкам: Вербы – святочны атрыбут, зроблены з душой

 

Варта ведаць (94)

Актуальна - Варта ведаць

  Папа Францішак адмовіўся ад ганаровага дактарата (honoris causa) па медыцыне, які яму вырашыў даць універсітэт у Салерна (Італія). Такім чынам навучальная ўстанова пастанавіла ўшанаваць Пантыфіка за яго “агульнапрызнаныя здольнасці як лекара душ” і за тое, што з’яўляецца “знаўцам патрэб самых слабых і бедных”. Спасылаючыся на адказ з Ватыкана ад дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна, мясцовыя СМІ патлумачылі такое рашэнне тым, што “Святы Айцец не прымае адрозненняў”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (94)

 

Узнагароджваем Тваё Сэрца, Марыя!

Гісторыя - Юбілей

Падчас фацімскіх аб’яўленняў Маці Божая абвясціла Луцыі, што Хрыстос прагне, каб Яе больш ведалі і любілі: “Езус хоча выкарыстаць цябе, каб увесці на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто прыме яго, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы, любімыя Богам, як кветкі пастаўлю для аздобы Яго трона”.
Згодна з прадказаннем, Маці Божая зноў аб’явілася Луцыі 10 снежня 1925 года ў Пантэведра (Іспанія), ужо пасля смерці Францішка і Гіяцынты. На гэты раз Нябесная Валадарка трымала на руках Дзіцятка Езус. Марыя звярнула ўвагу на стан свайго Беззаганнага Сэрца: “Дачка Мая, паглядзі, Маё Сэрца пранізана цернямі, якімі яго няспынна раняць людзі праз блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты імкніся прыносіць Мне радасць і абвясці ад Майго імя, што ў гадзіну смерці прыбуду з ласкамі, неабходнымі для збаўлення ўсіх, хто на працягу 5-ці месяцаў у першыя суботы паспавядаецца, прыме св. Камунію, памоліцца 1 частку Ружанца і 15 хвілін у роздуме над ружанцовымі таямніцамі будзе спадарожнічаць Мне ў інтэнцыі ўзнагароджання”.

Чытаць цалкам: Узнагароджваем Тваё Сэрца, Марыя!

 

Слова для Жыцця (137)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Што значыць мець сапраўднае святло? Што значыць крочыць у святле? Перш за ўсё, гэта адмовіцца ад фальшывага святла: ад халоднага і недарэчнага святла забабонаў адносна іншых. Яны скажаюць рэальнасць і спрыяюць нянавісці супраць тых, каго мы асуджаем без міласэрнасці і абвінавачваем без падстаў. Гэта паўсядзённы наш хлеб. Калі пляткуем аб іншых, мы крочым не ў святле, але ў цемры. Іншым фальшы- вым, так спакуслівым і двухсэнсоўным святлом, з’яўляецца асабістая карысць. Калі ацэньваем людзей і рэчы паводле крытэрыя ашага прыбытку, задавальнення, прэстыжу, мы не здзяйсняем праўды ў адносінах і ў сітуацыях. Калі пойдзем шляхам пошуку толькі асабістай карысці, то будзем крочыць у цемры.
        
Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 26.03.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (137)

 

Звычаі Вялікага тыдня ў розных краінах

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Для больш за 2-ух мільярдаў хрысціян у Пальмовую нядзелю распачынаецца Вялікі тыдзень. З гэтым кульмінацыйным прамежкам літургічнага перыяду ў розных частках свету звязаны разнастайныя традыцыі.
Іспанія
    Вялікая пятніца – галоўны дзень адзначэння Вялікага тыдня. У Севільі ўжо папоўначы на вуліцы выходзяць найважнейшыя працэсіі: Езуса Усемагутнага, Маці Божай Надзеі і Маці Божай з базілікі Макарэна. На досвітку яны вяртаюцца ў касцёлы і капліцы, каб саступіць месца чарговым паходам. Там функцыянуе 52 архібрацтва, кожнае з якіх перасякае горад у асобнай працэсіі. Разам яны маюць каля ста “pasos”, г. зн. сцэн Мукі Пана.
    У Арагоніі смерць Езуса абвяшчае традыцыйны бой сотняў барабанаў. У некаторых гарадах, напрыклад, у Кардобе, паляць т. зв. “іудаў” – лялькі, якія сімвалізуюць Апостала, што выдаў Хрыста.

Чытаць цалкам: Звычаі Вялікага тыдня ў розных краінах

 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Актуальна - Пастырскае Слова

Дарагія Дыяцэзіяне!
Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У святынях, дамах і ў сэрцах хрысціян гучыць радаснае “Алелюя”. Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана – святкуем перамогу, якую Езус здабыў над грахом і смерцю. Хрыстос Уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Тая самая любоў, якая была аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустой грабніцы.
    Гэты знак нагадвае, што калісьці і нашы магілы, і магілы нашых блізкіх памерлых апусцеюць. Тады здзейсніцца той самы цуд, які сёння ўзгадваем – цуд уваскрасення. Св. Павел піша: „Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады” (Рым 6, 8). А ці можа быць для чалавека большая радасць, чым усведамленне таго, што з кожным днём сваёй часовай вандроўкі ён кіруецца не да смерці і небыцця, але да паўнаты новага, сапраўднага жыцця, якое не будзе мець канца?

Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

 

Вялікдзень – найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Уваскрасеннем Пана з мёртвых быў здзейснены подзвіг выратавання чалавецтва, прымірэнне людзей са Стварыцелем. А гэта аснова веры, першая і самая галоўная ісціна, якая сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. У гэты дзень вернікі святкуюць сваё адкупленне і магчымасць асягнення вечнага шчасця, што было здабыта коштам крыжовай смерці і змёртвыхпаўстання Збаўцы.
    Некалькі слоў пра тое, як сёння хрысціяне адзначаюць галоўную ўрачыстасць і якія сярод вернікаў існуюць традыцыі, звязаныя з гэтым днём.

Чытаць цалкам: Вялікдзень – найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята

 

Старонка 113 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.