ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Марыйныя абразы на паштовых марках

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Абраз Уладзімірскай Божай Маці (першы злева) на паштовым блоку “Іканапіс Беларусі XXI стагоддзя”

Спрадвеку на нашай зямлі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў асабліва ўшаноўваецца культ Багародзіцы. Маці Божая – Заступніца, Апякунка, Збавіцельніца, Міласэрная... Народ прыдумаў Ёй шмат тытулаў. У іх утоена непазбыўная надзея і самая шчырая вера. Можа, таму менавіта на Беларусі столькі прыгожых легенд аб Яе дзівосным з’яўленні, столькі цудатворных ікон?
Сусветная іканаграфія налічвае каля 700 назваў абразоў Багародзіцы. Я вырашыў расказаць аб найбольш шануемых іконах Маці Божай на беларускай зямлі, якія адлюстраваны на паштовых марках.
    Самая вядомая выява Маці Божай у Беларусі, і ў прыватнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі, – астрабрамская, якая ў цудадзейным абразе з’яўляецца асаблівай Заступніцай літоўскіх, беларускіх і польскіх зямель ужо больш за 300 гадоў. Прыгожае адлюстраванне Найсвяцейшай Марыі Панны са злёгку схіленай галавой у арэоле з 12-ці зорак і шматлікіх прамянёў запрашае да роздуму і малітвы. Далікатная стройная постаць Багародзіцы з прыадкрытымі вачыма і скрыжаванымі на грудзях далонямі абуджае ў чалавеку любоў і давер. Незвычайная лагоднасць, задуменнасць, асалода і адначасова глыбокая павага выпраменьваюцца з гэтай выявы. Пошта Літвы адлюстравала такі цудадзейны абраз на сваёй марцы ў 1990 годзе.

Чытаць цалкам: Марыйныя абразы на паштовых марках

 

Хрыстос кліча таго, каго хоча, і адорвае тых, хто адкрыты і прагне гэтага

Актуальна - Інтэрв'ю

Кс. Юзаф у атачэнні клерыкаў, выхадцаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе

У Паўсюдным Касцёле распачаўся 54-ы Сусветны тыдзень малітваў аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. Вернікі запрошаны злучыць свае інтэнцыі з просьбай да Бога, каб паслаў “работнікаў на жніво сваё” (Mц 9, 38).
    Пакліканне нараджаецца ў малітве і з малітвы. У гэтым моцна ўпэўнены кс. канонік Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Пра асабісты шлях да святарства, вартасць унутраных канфліктаў на этапе фармацыі і вызначальную ролю пакоры – у спецыяльным інтэрв’ю для “Слова Жыцця”.
– Кожнае пакліканне – таямніца як для людзей, так і для самаго абранага. Напрыклад, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус ужо ў 9-гадовым узросце ведала, што хоча прысвяціць сваё жыццё Богу. А св. Аўгусцін ахрысціўся толькі ў 33 гады.
    Кс. Юзаф, падзяліцеся сваёй гісторыяй: калі зразумелі, што Усемагутны кліча Вас да службы ў Касцёле?

Чытаць цалкам: Хрыстос кліча таго, каго хоча, і адорвае тых, хто адкрыты і прагне гэтага

 

Чаму месяц май з’яўляецца марыйным месяцам?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Май – самы цёплы і ласкавы з вясновых месяцаў. Яго яшчэ называюць “месяцам кветак”. Гэта звязана з тым, што пасля першых дажджоў нарэшце прыходзіць добрае надвор’е. Палі і сады зелянеюць, паветра напаўняецца прыемным водарам кветак. Можна сказаць, май – гэта вяршыня вясны.
    У антычную эпоху месяц май быў прысвечаны рымскай багіні Маі – маці прыроды, урадлівай зямлі. З часоў сярэднявечча ў “месяцы кветак” хрысціяне пачалі ўшаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю, каб выказаць глыбокую павагу цнотам і прыгажосці Маці Божай. Магчыма, і каб выкараніць існуючыя паганскія ўрачыстасці, прысвечаныя флоры.

Чытаць цалкам: Чаму месяц май з’яўляецца марыйным месяцам?

 

Дыяцэзіяльны з’езд медыкаў

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльны з’езд медыкаў пройдзе ў Гродне
Мерапрыемства на тэму “Прабачэнне. Псіхафізічныя і духоўныя аспекты ў служэнні медыка-хрысціяніна” арганізуе душпастырства службы аховы здароўя на чале з кс. Віталіем Сідоркам.
   
    Спатканне адбудзецца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі 20 мая.
    Пачатак у 10.00.
    На сустрэчу запрашаюцца медыкі дыяцэзіі.
 

Дыяцэзіяльны дзень бацькі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльны дзень бацькі пройдзе ў Капцёўцы
Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю чэрвеня. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых айцоў просяць вечнага шчасця ў небе.
    Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 4 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі. У гэты дзень туды вырушыць пешая пілігрымка з Гродна.
   
    Праграма:
    08.00 – выхад пілігрымаў з касцёла Маці Божай Анёльскай (францысканскі);
    12.00 – прывітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы;
    12.00–13.00 – адпачынак і гарбата;
    13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    13.15 – канферэнцыя для бацькаў, мужчын;
    14.00 – Крыжовы шлях;
    15.00 – св. Імша за бацькаў (жывых і памерлых);
    16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.
 

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца ў Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Мерапрыемства пройдзе 1 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы).
На сустрэчу запрашаюцца малодшыя вернікі, каб разам у малітве і забаве добра правесці час. Дэвіз сёлетняга мерапрыемства – “Марыя, наша Маці, аб’явілася дзіцяці”.
   
    Умовы ўдзелу:
    • узрост удзельнікаў – да 14-ці гадоў;
    • 1 апякун на 10 дзяцей;
    • з сабой мець кубак і коўдру або дыванок.
   
    Колькасць удзельнікаў не абмежаваная (запрашаюцца дзеці з Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі).

Чытаць цалкам: VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца ў Гродне

 

Божая міласэрнасць і сумленне чалавека

Роздум - На шляху да святасці

“Прамаўляю да грэшнікаў праз згрызоты сумлення, праз няўдачы і цярпенні, праз буры і навальніцы, прамаўляю праз голас Касцёла, а алі яны адрынуць усе Мае ласкі, пачынаю злавацца на іх, пакідаючы іх у спакоі, і даю ім тое, чаго прагнуць”.    

(Дз. 1728)

Касцёл шмат гаворыць пра Божую міласэрнасць, заклікае чалавека вярнуцца да любячага Айца. Неабходнасць навяртання здаецца справай відавочнай, а сам працэс навяртання – простым: трэба кінуцца ў абдымкі Айца, як блудны сын, і прыняць Яго прабачэнне. Але гэты крок, які на першы погляд уяўляецца такім лагічным і лёгкім, на практыцы аказваецца неверагодна складаным. Чаму?

Чытаць цалкам: Божая міласэрнасць і сумленне чалавека

 

ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі адбудзецца ў Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльнае мерапрыемства пройдзе 19–22 чэрвеня на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёне ЦСК “Нёман”. Дэвіз сёлетняга спаткання – “Paзам з Марыяй да Езуса”.
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Чытаць цалкам: ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі адбудзецца ў Гродне

 

“Цуд адбыўся ў Палестыне”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас урачыстага адкрыцця выставы ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі

Пад такой назвай у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная найважнейшаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. Разынкай экспазіцыі сталі абразы з перламутру, перададзеныя Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Пасольствам Палестыны ў Беларусі.
У рачыстае адкрыццё выставы адбылося ў Вялікую пятніцу. У ім прыняў удзел Пасол Палестыны ў Беларусі Халед Арыкат. Дыпламат павіншаваў гродзенцаў з надыходзячым святам Вялікадня і запрасіў наведаць Палестыну. Як адзначыла дырэктар музея Рыта Янчалоўская, арганізацыя выстаў напярэдадні светлага свята Пасхі ўжо стала добрай традыцыяй. Сёлета навуковыя супрацоўнікі ўстановы таксама прыклалі шмат намаганняў і стварылі цікавую экспазіцыю, каб пазнаёміць наведвальнікаў музея з найважнейшымі падзеямі евангельскай гісторыі ад Пальмовай нядзелі да Вялікадня.<

Чытаць цалкам: “Цуд адбыўся ў Палестыне”

 

Фаціма і Божая міласэрнасць

Гісторыя - Юбілей

Месца аб’яўлення дзецям Анёла ў Фаціме

Пасланне аб Божай міласэрнасці і фацімскае пасланне Найсвяцейшай Маці можна лічыць аднымі з найбольшых ласкаў Неба для апошніх пакаленняў. Яны стаяць на той жа дарозе – дарозе да збаўлення, па якой ідуць людзі, што ўсведамляюць свае грахі, зламаныя ў сэрцы, пакорныя і тыя, у жыцці якіх ёсць месца для Бога.
У 1916 годзе пастушкам з Фацімы з’явіўся Анёл, каб падрыхтаваць сэрцы дзяцей да прыняцця паслання Белай Панны. Падчас 2-ой сустрэчы ён сказаў малым візіянерам: “Маліцеся! Шмат маліцеся! Найсвяцейшыя Сэрцы Езуса і Марыі хочуць аказаць Вам міласэрнасць”. І навучыў іх наступнай малітве: “Найсвяцейшая Тройца, Ойча, Сыне і Дух Святы. Ахвярую Вам Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”. У ліпені 1917 года Найсвяцейшая Панна аб’явіла дзецям Божы план міласэрнасці, праз які Усемагутны хоча выратаваць душы грэшнікаў ад пекла.

Чытаць цалкам: Фаціма і Божая міласэрнасць

 

Слова для Жыцця (138)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Калі хтосьці з вас мяне запытае, як нараджаецца надзея, адкажу: “З крыжа. Паглядзі на яго, зірні на распятага Хрыста, і адтуль да цябе прыйдзе надзея, якая ўжо не знікне, якая трывае ажно да вечнага жыцця”. І гэтая надзея паўстала толькі сілаю любові, таму што любоў, якая “на ўсё спадзяецца, усё церпіць” (1 Кар 13, 7), якая з’яўляецца жыццём Бога, аднавіла ўсё, да чаго дакранулася. Так у падзеях Пасхі Езус пераўтварыў, беручы на сябе, нашы грахі ў прабачэнне, нашу смерць – ва ўваскрасенне, наш страх – у давер. Вось для чаго там, на крыжы, нарадзілася і заўсёды адраджаецца надзея. Вось чаму з Езусам усе нашы цёмныя стораны могуць пераўтварыцца ў святло, кожнае паражэнне – у перамогу, кожнае расчараванне – у надзею.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Вялікую сераду, 12.04.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (138)

 

Варта ведаць (95)

Актуальна - Варта ведаць

  Упершыню ў Карэі праводзіцца беатыфікацыйны працэс, які датычыць сучаснікаў. Да хвалы алтара будуць вынесены 214 мучанікаў, забітых з нянавісці да веры. Да гэтага часу займаліся толькі постацямі з перыяду пачатку евангелізацыі ў краіне. Кіраўнік камісіі епіскапата па кананізацыйных справах біскуп Лазара Ю Хэн-сік паведаміў, што да беатыфікацыі мучанікаў “пройдзе яшчэ як мінімум 10 гадоў”, але для карэйскіх католікаў “гэтыя асобы ўжо святыя”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (95)

 

Старонка 112 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.