ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Слова для Жыцця (142)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Пан не можа абысціся без нас:
    Ён ніколі не стане Богам “без чалавека”. Упэўненасць у гэтым з’яўляецца крыніцай хрысціянскай надзеі. Трэба мець адвагу, каб гаварыць Усявышняму “Ойча”. Гэта дасканала перадае літургія, падчас якой у запрашэнні да супольнага адгаворвання малітвы Езуса ўжываем фармуліроўку: “асмельваемся казаць”. На самой справе зварот да Бога па імені “Айцец” – гэта не штосьці само па сабе зразумелае. Мы схільныя ўжываць узнёслыя тытулы, якія здаюцца больш паважлівымі да Яго трансцэндэнтнасці. Але магчымасць называць Бога Айцом уводзіць нас у даверлівыя адносіны з Ім, на падабенства дзіцяці, якое звяртаецца да свайго таты, ведаючы, што ён любіць і клапоціцца.
    Гэта вялікая рэвалюцыя, якую хрысціянства здзейсніла ў рэлігійнай псіхалогіі людзей. Таямніца Бога, які заўсёды ўражвае і дазваляе адчуць сябе малымі, не палохае, не прыгнятае, не падаўляе. Але гэта цяжка прыняць у чалавечую душу. Так цяжка, што нават у апавяданнях пра ўваскрасенне гаворыцца, што жанчыны, калі ўбачылі пустую магілу і анёла, “пабеглі... бо ахапіў іх страх і здзіўленне” (Мк 16, 8). Але Езус адкрыў, што Бог – гэта добры Айцец, і таму неаднаразова кажа нам: “Не бойцеся!”.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі, 07.06.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (142)

 

Варта ведаць (99)

Актуальна - Варта ведаць

 Згодна з вынікамі даследавання сацыяльнай службы “Цэнтр Разумкова” ва Украіне, сярод царкоўных іерархаў найбольшым даверам у мясцовага насельніцтва карыстаецца папа Францішак. За яго прагаласавала 37,7% рэспандэнтаў. Менш за ўсё людзі давяраюць Маскоўскаму патрыярху Кірылу: 42% апытаных выказала свой недавер главе Рускай праваслаўнай Царквы. Даследаванне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя акупіраваных тэрыторый. Апытана каля 2-юх тысяч чалавек ва ўзросце ад 18-ці гадоў.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (99)

 

10 прычынаў пайсці ў пілігрымку

Роздум - На шляху да святасці

Пра тыя ласкі, якія можам атрымаць у намоленых месцах, успамінаць не будзем, бо гэта зразумела. Паразважаем пра тое, які плён можам здабыць яшчэ ў дарозе, чаму варта запланаваць вандроўку.
1. Змена абстаноўкі.
    Жыццё, як правіла, нагадвае мноства паўтараючыхся дзеянняў. Чалавек можа стаміцца ад такой руціны. Для бадзёрасці і прыліву сіл псіхолагі рэкамендуюць час ад часу змяняць абстаноўку, выязджаць куды-небудзь. Асабліва ў гэтым маюць патрэбу людзі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю: ім востра неабходна пераключыць сваю ўвагу на штосьці іншае.
   
    2. Новыя ўражанні і знаёмствы.
    Нешта новае заўсёды ўзбагачае чалавека, пакідае ў душы пэўны след. Водгукі на некаторыя падзеі здольны перавярнуць жыццё дагары нагамі. Часам светаўспрыманне кардынальным чынам змяняе малазнаёмая асоба. І пілігрымка адкрывае нас на гэтыя магчымасці!

Чытаць цалкам: 10 прычынаў пайсці ў пілігрымку

 

З каталіцкага друку (143)

Актуальна - Прэса

Мінск рыхтуецца да
   сходу іерархаў Еўропы

   Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пройдзе напрыканцы верасня і будзе ўключана ў афіцыйную праграму святкавання 950-годдзя горада Мінска.
Падзея збярэ ў сталіцы каля паўсотні кіраўнікоў епіскапатаў з розных краін свету. Форум не будзе абмежаваны выключна пасяджэннем. Чакаюцца штодзённыя літургіі з удзелам гасцей у святынях горада, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і праваслаўнай Царквы. Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы праходзіць раз у год заўсёды ў розных краінах свету. Беларусь абрана сталіцай форуму ўпершыню. Падчас сустрэчы будзе разгледжана сітуацыя ў мясцовым каталіцкім Касцёле, адносіны католікаў з іншымі канфесіямі. Асаблівая ўвага надасца праблемам маладога пакалення.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (143)

 

Як трэба апранацца ў касцёл

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

З прыходам лета дзверы касцёлаў падчас літургіі адчыняюцца, людзі апранаюцца лягчэй. Але наколькі адкрытае адзенне дазволена насіць? Дзе мяжа прыстойнасці?
Спецыяльнага дакумента, які б указваў на дрэс-код, патрэбны для наведвання святыні, не існуе. Але тое, што падобныя правілы не прапісаны, не вызваляе чалавека ад абавязку насіць належнае для культавага збудавання адзенне. Наадварот, асоба нясе за гэта яшчэ большую адказнасць. Калі б існавалі задакументаваныя нормы, чалавек мог бы проста адмахнуцца, што не ведаў іх, таму не прытрымліваўся. А з-за неабходнасці прыняць самастойнае рашэнне ў дадзенай сітуацыі ён поўнасцю адказны за свой выбар.
    Нормы рэгулююцца этыкетам, які абапіраецца на сумленне самой асобы, што прыйшла ў Божы дом. Усемагутнаму, канешне, няма розніцы, як апрануты вернікі – Ён глядзіць у сэрца, а не на вопратку. Наша ўбранне, перш за ўсё, сведчыць пра ўласную культуру, павагу да сябе і тых, хто побач.

Чытаць цалкам: Як трэба апранацца ў касцёл

 

Калі трэба кленчыць?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У многіх касцёлах моманты, калі трэба станавіцца на калені падчас св. Імшы, адрозніваюцца. Чаму так адбываецца?
У Касцёле на тэрыторыі нашай краіны на працягу доўгага часу панавала традыцыя Трыдэнцкага сабору, нягледзячы на тое, што ўжо адбыўся ІІ Ватыканскі сабор. З-за недахопу душпастыраў, вернікі не маглі сачыць за зменамі ў літургічнай рэформе. Пасля ўзнікнення ў 1991 годзе Гродзенскай дыяцэзіі да нас прыбыло шмат святароў з розных краін, парафій, манаскіх ордэнаў. Яны пачалі будаваць парафіяльныя супольнасці амаль ад пачатку. Кожны з іх уводзіў звычаі і традыцыі, вынесеныя з папярэдніх месцаў паслугі.

Чытаць цалкам: Калі трэба кленчыць?

 

Чаму людзі ідуць у пілігрымку?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Пілігрымка – гэта падарожжа вернікаў да святых месцаў. Людзі ідуць туды, каб падзякаваць Пану за атрыманыя ласкі, пакаяцца, абнавіць і ўдасканаліць духоўнае жыццё. Бог бачыць жаданне наблізіцца да Яго і дапамагае чалавеку, выкарыстоўваючы святыні ў якасці праваднікоў сваёй ласкі.
    Паломніцтва з’яўляецца цудоўнай магчымасцю засяродзіцца на малітве, папрасіць дапамогі Усявышняга. Гэта таксама адзін са спосабаў сведчання пра Хрыста, шанс адкрыцца на бліжняга, які ідзе побач, пазнаць яго, даць магчымасць убачыць Хрыста, Яго любоў і самому адчуць прысутнасць Усемагутнага. Няхай сведчаннем таму будзе апавяданне Максіма Максімава “Два цесляры-паломнікі”.

Чытаць цалкам: Чаму людзі ідуць у пілігрымку?

 

Святы Дух прабывае ў душы кожнага хрысціяніна

Актуальна - З жыцця Касцёла

4 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, якая завяршае велікодны перыяд. Давайце разбяромся, чаму яна з’яўляецца адной з галоўных у літургічным календары, а таксама хто такі Святы Дух і як Ён дзейнічае ў душы верніка.
Чаму адзначаем урачыстасць Спаслання Святога Духа?
    На 50-ты дзень пасля Уваскрасення Збаўцы ў Іерусаліме ў Сіёнскай святліцы, дзе вучні Езуса сабраліся на малітву, узняўся шум з неба, як павеў моцнага ветру, і на кожным з іх затрымаліся языкі, быццам ад агню (параўн.: Дз 2, 2–3). Як і абяцаў Хрыстос перад сваім унебаўшэсцем, на Апосталаў у выглядзе вогненных языкоў сышоў Святы Дух – Суцяшыцель, які павінен завяршыць справу збаўлення чалавека.
    Адчуўшы вялікі прыліў унутраных сіл, натхненне і невымоўную радасць, вучні сталі гучна праслаўляць Бога. Вакол іх сабралася шмат народу. І тут выявілася, што Апосталы загаварылі на невядомых ім мовах. Нягледзячы на тое, які разнастайны быў натоўп, кожны чуў сваю мову. І тады апостал Пётр прамовіў першую пропаведзь, у якой растлумачыў сабраным, што праз спасланне Святога Духа спраўдзілася старажытнае прароцтва. Заклікаў прысутных пакаяцца і прыняць хрост у імя Езуса Хрыста. Да вечара гэтага дня колькасць вернікаў узрасла да 3-ох тысяч чалавек. З таго часу ўрачыстасць Спаслання Святога Духа лічыцца днём нараджэння Касцёла.

Чытаць цалкам: Святы Дух прабывае ў душы кожнага хрысціяніна

 

Фацімскае ацаленне

Гісторыя - Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Пантыфікат і ўсё жыццё св. Яна Паўла ІІ з’яўляюцца прыкладам таго, якія вялікія і цудоўныя ласкі можна спазнаць, даверыўшыся Маці Божай. Гэта менавіта Ёй Папа ўдзячны за сваё ацаленне падчас пакушэння. У памятны дзень 13 мая 1981 года на плошчы св. Пятра прагучаў выстрал, пасля якога св. Ян Павел ІІ павінен быў загінуць. Так лічаць крымінолагі, урачы і нават сам забойца. Нягледзячы на гэта, Святы Айцец выжыў. Ці ж гэта не цуд?
У той трагічны момант Святы Айцец хоць быў па-людску безабаронны, але не адзінокі. Пасля пакушэння ён сказаў: “Ты была для мяне Маці заўсёды, а асабліва 13 мая 1981 года, калі адчуваў побач Тваю клапатлівую прысутнасць... Ва ўсім, што здарылася, я разгледзеў – і заўсёды буду паўтараць – асаблівую мацярынскую апеку Марыі”.
nbsp;nbsp;nbsp; Многія бачылі ў гэтым знак, што Вайтыла выбраны для таго, каб марыйнаму досведу, які выйшаў з Польшчы, надаць агульнакасцёльныя маштабы. Некаторыя нават лічылі, што “Папа з далёкай краіны” паспрыяе развалу камунізму. Ніхто спачатку і не задумваўся, што гэты цуд звязаны з фацімскімі аб’яўленнямі.

Чытаць цалкам: Фацімскае ацаленне

 

Слова для Жыцця (141)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Вучні пазналі Пана ў жэсце ламання хлеба. Гэта ў ім змяшчаецца ўся гісторыя Езуса. Эўхарыстыя з’яўляецца знакам таго, чым павінен быць Касцёл. Пан ламае нашае жыццё і дае яго іншым, бо няма любові без ахвяры.
    Сустрэча Хрыста з 2-ма вучнямі, што накіроўваліся ў Эмаўс, была кароткай. Але, тым не менш, яна дэманструе галоўнае прызначэнне Касцёла. Гэты выпадак паказвае нам, што хрысціянская супольнасць не закрытая ў непрыступнай крэпасці, але крочыць у жывым асяроддзі, знаходзіцца ў дарозе. Там сустракае людзей са сваімі надзеямі і расчараваннямі, часам цяжкімі. Касцёл слухае гісторыі ўсіх, як быццам вымаючы іх са шкатулкі асабістага сумлення, каб затым даць Слова жыцця і сведчанне Божай любові – любові, вернай да канца.
    Мы ўсе ў жыцці мелі складаныя і цёмныя моманты, хвіліны, калі ішлі сумныя, задуменныя, без перспектыў, бачачы перад сабой толькі сцяну. Езус заўсёды побач, каб даць надзею, каб распаліць нашы сэрцы. Ён гаворыць: “Ідзі наперад, Я з Табой. Ідзі наперад”.
Фрагмент катэхезы, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, 24.05.2017  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (141)

 

Варта ведаць (98)

Актуальна - Варта ведаць

 Папа Францішак правёў публічны кансісторый, падчас якога ўвёў у кардынальскую годнасць 5 іерархаў: арцыбіскупа Жана Зербо (Малі), арцыбіскупа Хуана Хасэ Амела (Іспанія), біскупа Андэрса Арборэліуса (Швецыя), біскупа Луі-Мары Лінг Манґханехуна (Лаос), біскупа Хасэ Грэгорыа Раса Чавеса (Сальвадор). У адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права, у функцыі кардыналаў уваходзіць абранне на канклаве Папы Рымскага і дапамога Святому Айцу ў кіраўніцтве каталіцкім Касцёлам, якую яны аказваюць калегіяльна.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (98)

 

Сёння трэба супраціўляцца цывілізацыі смерці

Роздум - На шляху да святасці

У сучасным грамадстве назіраецца востры крызіс сужэнства, які праяўляецца, між іншым, у адмове ад нараджэння дзяцей. З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці і традыцыйных сямейных каштоўнасцей у Беларусі дзейнічаюць адмысловыя арганізацыі, рухі і ініцыятывы. Да ліку тых, хто служыць дабру зачатага дзіцяці, яго маці і сям’і, належыць малітоўная група “У аборону жыцця”, якая паўстала ў горадзе над Нёманам па ініцыятыве Аліны Санько.
Аліна, распавядзіце, калі ласка, пра гісторыю ўзнікнення малітоўнай групы.
    Ужо ў падлеткавым узросце я часта задумвалася над пытаннем, чаму бацькам бракуе любові і адвагі, і яны пазбаўляюць сваіх ненароджаных дзяцей права на жыццё. Потым сама выйшла замуж, спазнала радасць мацярынства і ўжо больш сур’ёзна пачала цікавіцца пытаннямі абароны зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.
    Разам з мужам мы часта прымалі ўдзел у рэкалекцыях для сужэнцаў. І гэтыя духоўныя практыкаванні ў пэўнай ступені сталі штуршком да пачатку дзейнасці на карысць самых слабых і безабаронных.

Чытаць цалкам: Сёння трэба супраціўляцца цывілізацыі смерці

 

Старонка 109 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.