ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Чаму Ты плачаш, Марыя?

Гісторыя - Юбілей

Фігура Маці Божай у санктуарыі ў Ніжанковічах

Калі с. Луцыя дос Сантас – візіянерка з Фацімы – адыходзіла ў вечнасць, далёка ва Украіне, у маленькай мясцовасці Ніжанковічы, плакала фігура Маці Божай. Падобны цуд паўтараўся там з 2005 па 2007 год больш за 100 разоў. Людзі моцна сціскалі ў руках ружанцы, углядаліся ў твар фігуры і пыталіся: “Чаму Ты плачаш, Марыя?”. Але ніякага адказу – былі толькі слёзы…
Ніжанковічы – нічым не прыкметны невялікі пасёлак на памежжы Украіны і Польшчы з насельніцтвам каля 2-юх тысяч чалавек. У гэтым месцы пабудаваны 3 святыні: каталіцкая, грэка-каталіцкая і праваслаўная. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, “плач Марыі” аб’яднаў вернікаў розных канфесій. Цяпер яны шмат моляцца разам.
    Упершыню фігура Марыі заплакала 5 студзеня 2005 года. Гэта ўбачыў тутэйшы католік, які прыйшоў, каб прыбрацца ў святыні. У замяшанні ён паклікаў іншых парафіян. Яны засведчылі тую ж незвычайную з’яву. Па словах мясцовых жыхароў, быў страшны мароз. Святая вада ў крапільніцы замерзла, а слёзы Маці Божай – не. Людзей апанаваў жах: чаму Найсвяцейшая Панна плача? Чаму плача ў іх?

Чытаць цалкам: Чаму Ты плачаш, Марыя?

 

Вечны супакой душам таневічанак

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Пасля страты некаторых людзей у душы ўтвараецца пустэча. Горка і балюча…
    Не так даўно да Пана Бога адышла светлай памяці Клімянціна Сідлярэвіч з в. Танявічы (Шчучынскі дэканат). Простая вясковая жанчына, але надзвычай мудрая і разумная. За ёю ішлі, да яе прыслухоўваліся. Спадарыня Клімянціна была своеасаблівым маральным аўтарытэтам на вёсцы, такім стрыжнем, на якім усё трымалася.
    Гэтай жанчыне ўсё балела: каб капліца была дагледжана, каб песні ў ёй спявалі самыя лепшыя... Яна запісвала ў сшытак прозвішчы нябожчыкаў, адпявала іх, малілася за вечны супакой. Часта можна было ўбачыць спадарыню ў святыні, дзе з бліскучымі вачыма яна звярталася да Бога ў розных патрэбах, з падзякай, праслаўленнем, бо моцна любіла Усемагутнага і давярала Яму сваё жыццё.

Чытаць цалкам: Вечны супакой душам таневічанак

 

Слова для Жыцця (144)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне...” (Мц 10, 37). Любоў бацькі, пяшчота маці, салодкае сяброўства паміж братамі і сёстрамі – усё гэта, хоць і з’яўляецца вельмі добрым і абгрунтаваным, не можа пераўзыходзіць Хрыста. Не таму, што Пан хацеў бы, каб мы былі пазбаўлены пачуццяў і павагі, але, наадварот, таму, што пазіцыя вучня патрабуе прыярытэтных адносін з настаўнікам.
    Кожны вучань – свецкі гэта чалавек, святар ці біскуп – павінен мець прыярытэтныя адносіны з Езусам. Можна зрабіць парафраз Кнігі Быцця: таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да Хрыста, і стануць яны адным целам (параўн.: Быц 2, 24). Той, хто жыве гэтай сувяззю любові і жыцця з Панам, становіцца Яго прадстаўніком, Яго паслом, найперш, праз свой спосаб быцця.
    У такой ступені, што сам Езус, адпраўляючы вучняў на місіі, кажа ім: “Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае Таго, хто паслаў Мяне” (Мц 10, 40).
    Трэба, каб людзі бачылі, што для гэтага вучня Хрыстос сапраўды Пан, сапраўды цэнтр, усё жыццё.
Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 02.07.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (144)

 

Варта ведаць (101)

Актуальна - Варта ведаць

 Папа Францішак прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі веравучэння. Ім стаў 69-гадовы арцыбіскуп Луіс Францыска Ладарыя Ферэра SJ, датыхчасовы сакратар гэтага найважнейшага ватыканскага дыкастэрыя. Да ўступлення ў Таварыства Езуітаў іерарх вывучаў права і тэалогію. Доктарскую дысертацыю абараніў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Там жа пазней выкладаў дагматычную тэалогію, быў дэканам тэалагічнага факультэта, а пасля – віцэ-рэктарам. З 1995 года арцыбіскуп Ладарыя Ферэр быў кансультатарам Кангрэгацыі веравучэння. У 2004 годзе стаў генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі. З 2008 года выконваў абавязкі сакратара Кангрэгацыі веравучэння.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (101)

 

Змагаемся са спакусамі, каб лепш пазнаваць, любіць і пераймаць Езуса

Актуальна - Інтэрв'ю

У чэрвені ў доме сясцёр назарэтанак у Навагрудку ў 3-ці раз адбыліся духоўныя практыкаванні св. Ігнацыя Лаёлы: у маўчанні, са штодзённымі індывідуальнымі размовамі. У іх прыняло ўдзел больш за 40 асоб – духоўных і свецкіх – з розных куткоў Беларусі. Суaстрэчы праводзіў а. Юзаф Аўгусцін SJ, вядомы польскі аніматар ігнацыянскіх рэкалекцый, аўтар шматлікіх кніг у вобласці духоўнага жыцця, якія публікуюцца таксама і ў нашай краіне.
– А. Юзаф, як бы Вы акрэслілі ігнацыянскія рэкалекцыі?
    – Няхай на гэтае пытанне адкажа сам св. Ігнацый: “Пад выразам «духоўныя практыкаванні» – піша ў сваёй аднайменнай кнізе – разумеецца кожны спосаб здзяйснення рахунку сумлення, разважання, сузірання, малітвы словамі і ў думках. [...] Як хадзьба, маршыраванне і бег з’яўляюцца цялеснымі практыкаваннямі, так духоўнымі называюцца ўсе спосабы падрыхтоўкі і астройвання душы на пазбаўленне ад неўпарадкаваных пачуццяў, а пасля іх выдалення – да пошуку і адшукання Божай волі”.

Чытаць цалкам: Змагаемся са спакусамі, каб лепш пазнаваць, любіць і пераймаць Езуса

 

Прыгоды кіроўцы католіка

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ён аб’ездзіў каля 15-ці краін свету, праехаў сотні тысяч кіламетраў. Шмат дзе быў, шмат што бачыў. Але ён не перастае здзіўляцца багаццю гэтага свету, праз што адкрывае для сябе прыгажосць Стварэння. Асабліва яго ўражвае вера, якая адна на ўсіх, але такая разнастайная.
Як прывёў пратэстанта ў касцёл
    Алег Сенкель з Гродна займаецца грузаперавозкамі 8 гадоў. У гэтым яму дапамагае жонка – вядзе бухулік. Разам з 2-ма маленькімі сынамі яны кожны раз чакаюць тату з дарогі на гарачую вячэру.
    Алег стараецца не затрымлівацца ў шляху, каб максімальна больш часу праводзіць з сям’ёй. Выхадныя дні – па мажлівасці дома, таму да гэтага часу імкнецца вярнуцца з рэйса. Але здараюцца розныя выпадкі. Калі-некалі даводзіцца спыняцца ў чужой краіне. І тады Алег шукае парк ці стаянку паблізу касцёла, каб пайсці ў нядзелю на св. Імшу. Адзначае, што вельмі важна запланаваць “святы дзень святкаваць”, як прадпісана ІІІ Божай запаведдзю.

Чытаць цалкам: Прыгоды кіроўцы католіка

 

Малітва на кожны дзень (21)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва кіроўцы
    Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца транспартным сродкам для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі.
   Амэн.
 

З каталіцкага друку (145)

Актуальна - Прэса

У Панаме прэзентавалі
гімн Сусветных дзён
моладзі 2019

   Яго афіцыйная прэм’ера адбылася падчас 47-ай сустрэчы “Вячэра Хлеб і Віно”.
Аўтар тэксту і музыкі гімна “Няхай мне станецца паводле Твайго слова” – панамец Абдыэль Хімэнэс. Твор быў выбраны сярод 56-ці варыянтаў, дасланых у межах аб’яўленага конкурсу.
    “Мы шукалі той, які як мага лепш адлюструе, чым з’яўляецца Касцёл, а таксама нагадае заклік папы Францішка на бліжэйшыя СДМ”, – адзначыў генеральны сакратар арганізацыйнага камітэта СДМ у Панаме Біктар Чанг Гансалес.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (145)

 

Святарскія канікулы

Актуальна - З жыцця Касцёла

У парафіі, у бацькоў, у пілігрымцы ці на ўлонні прыроды – так выглядае водпуск большасці ксяндзоў. Час адпачынку духавенства выкарыстоўвае, каб, аднавіўшы дух і цела, з запалам вярнуцца да сваёй штодзённай паслугі, каб яшчэ лепш служыць сярод тых, да каго скіраваў Касцёл дэкрэтам біскупа ардынарыя.
Права на адпачынак
    Адзін з каталіцкіх інтэрнэт-парталаў змясціў наступную гісторыю: “Пэўнае сужэнства пасялілася ў пансіянаце недалёка ад пляжа. Калі пара прыходзіла ў сталовую, каб падсілкавацца, заўсёды бачыла там мужчыну, які ўвесь час еў у адзіноце. Ляжаў на пляжы і шпацыраваў па беразе мора ён таксама без кампаніі. Гэта вельмі здзівіла сужэнцаў: мужчына сярэдніх гадоў, прыгожы, дагледжаны... але адзінокі! У нядзелю ўсё стала ясна. Гэты незнаёмы мужчына, які паводзіў сябе бездакорна, падчас Імшы заняў адрознае ад іншых вернікаў месца ў святыні – быў адным са святароў, якія стаялі пры алтары. Могуць узнікнуць пытанні: Ён саромеўся? Чаму не апранаў сутану ці, хаця б, каларатку? Адказ просты. Ксёндз – гэта звычайны чалавек, каторы, як і іншыя, хоча адпачыць, не прыцягваючы лішняй увагі.

Чытаць цалкам: Святарскія канікулы

 

Каму можна быць хросным

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Ці можна выбіраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?
Пытанне адносна выбару хросных бацькоў разглядаецца ў некалькіх дакументах каталіцкага Касцёла. Кодэкс кананічнага права (кан. 874) гаворыць, што ахрышчаны некатолік не можа быць хросным бацькам, але можа выступаць у якасці сведкі хросту. У 1990 годзе папа Ян Павел ІІ выдаў для каталіцкіх Касцёлаў Усходу Кодэкс канонаў усходніх Касцёлаў. У гэтым дакуменце, між іншым, упамінаецца таксама пра тое, што праваслаўны хрысціянін можа быць хросным у тым выпадку, калі другі хросны з’яўляецца католікам. Наконт хросных бацькоў гаворыць таксама Дырэкторый аб экуменізме: “Абапіраючыся на супольным хросце, а таксама на роднаснай і сяброўскай сувязі, ахрышчаная асоба, якая належыць да іншай эклезіяльнай (царкоўнай – заўв. аўт.) супольнасці, можа быць сведкам хросту ў тым выпадку, калі другі хросны – католік. У сваю чаргу католік можа спаўняць такую ж ролю адносна асобы, якая збіраецца прыняць сакрамант хросту ў іншай эклезіяльнай супольнасці”.

Чытаць цалкам: Каму можна быць хросным

 

Чаму Маці Божая аб’яўляецца ў цудадзейных абразах?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Напэўна, на зямлі няма месца, дзе б Найсвяцейшая Панна не пакінула след. Аднымі з такіх праяўленняў з’яўляюцца цудадзейныя абразы, праз якія Марыя працягвае чалавеку руку і прапануе сваю дапамогу. Ёсць такія і ў нашай дыяцэзіі. Адзін з іх знаходзіцца ў в. Тракелі (Радунскі дэканат). Паводле легенды, гэтую выяву з высакароднай постаццю Багародзіцы з Дзіцяткам на руках у Беларусь прывезлі з Вільні ў 1595 годзе. Абраз двойчы заставаўся некрануты агнём падчас пажараў у касцёле. Пасля гэтых містычных падзей у народзе пачалі распаўсюджвацца сведчанні аб ласках, што Марыя даруе ў сваёй тракельскай выяве: невідушчы чалавек дакрануўся да абраза Маці Божай і стаў бачыць, дзяўчынка памалілася перад выявай Найсвяцейшай Панны і ацалілася ад паралічу ног. Па сёння ў санктуарыі ў Тракелях адбываюцца шматлікія цуды: аздараўленні ад раку крыві, бясплоддзя, рознага роду залежнасцей.
    Людзі вераць і на ўласныя вочы пераконваюцца ў гаючай сіле малітвы да Марыі, якая сапраўды шмат чыніць для чалавека, дадае адвагі кожнаму, хто да Яе прыходзіць. Маці Божая моцна прагне, каб, нягледзячы на цяжкасці, вернікі крочылі да Неба. Няхай пацвярджэннем гэтай праўды будзе апавяданне Бруна Фэрэра “Па прыкладзе Марыі”.

Чытаць цалкам: Чаму Маці Божая аб’яўляецца ў цудадзейных абразах?

 

Сэрца Езуса і Сэрца Марыі ў фацімскіх аб’яўленнях

Гісторыя - Юбілей

jezus-mariaДа 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Анёл у Фаціме скіраваў 3-ім пастушкам наступны наказ: “Маліцеся многа! Сэрцы Езуса і Марыі хочуць праз Вас аказаць свету шмат міласэрнасці”. Узнёслыя словы, што прагучалі з яго вуснаў, падкрэслівалі адзінства 2-ух любячых адно аднаго Сэрцаў – Маці і Сына.
Да аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ўжо быў шырока распаўсюджаны, але вельмі мала ўшаноўвалася Беззаганнае Сэрца Марыі. Праз фацімскае пасланне Пан Езус наказаў развіваць набажэнства да Найсвяцейшай Маці, а Марыя пацвердзіла, як гэта важна для Яе.
nbsp;nbsp;nbsp; “Я ўжо хутка пайду ў неба. Ты застанешся тут, каб сказаць людзям, што Бог хоча ўвесці ў свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Калі надыдзе час, каб гаварыць пра гэта, не хавайся. Кажы ўсім, што Усемагутны ўдзяляе ласкі праз заступніцтва Марыі, што людзі павінны іх выпрошваць праз Яе Сэрца, што Сэрца Езуса хоча, каб побач з Ім праслаўлялі Беззаганнае Сэрца Найсвяцейшай Маці. Няхай просяць Марыю аб міры, бо Бог даручыў Яе Сэрцу супакой у свеце. Калі б я толькі магла ўкласці ў сэрцы ўсіх людзей агонь, які палае ў глыбіні майго сэрца і які спрыяе таму, што я так моцна люблю Сэрца Езуса і Сэрца Марыі…”, – запісала Луцыя ва ўспамінах аб сустрэчы з Гіяцынтай.

Чытаць цалкам: Сэрца Езуса і Сэрца Марыі ў фацімскіх аб’яўленнях

 

Старонка 107 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.