ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Фаціма і шкаплер

Гісторыя - Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
У 1917 годзе Найсвяцейшая Панна Марыя, аб’яўляючыся 3-ім малым пастушкам у Партугаліі, звярнула ўвагу на асаблівую актуальнасць і неабходнасць практыкавання ружанцовай малітвы, а таксама нашэння шкаплера.
Луцыя дос Сантас, візіянерка з Фацімы, якая пазней стала кармэліткай босай, сказала, што падчас славутага цуду сонца, што адбыўся ў Кова да Ірыя, яна разам з бласлаўлёнымі Гіяцынтай і Францішкам бачыла на небе 3 абразы, якія сімвалізавалі 3 часткі Ружанца. Першы абраз быў выявай Найсвяцейшай Сям’і. Другі – прадстаўляў Маці Божую як Маці Балесную, у фіялетавай вопратцы, з мячом, што працінае Яе сэрца. Побач з Марыяй стаяў Езус Журботны. Ён з міласэрнасцю глядзеў на людзей, за якіх аддаў жыццё. На трэцім абразе Маці Божая аб’явілася ў хвалебным адзенні як Маці Божая з гары Кармэль, г. зн. Маці Божая Шкаплерная, укаранаваная Каралевай Неба і Зямлі, з Дзіцяткам Езус на каленях, які трымае ў руцэ святы шкаплер.

Чытаць цалкам: Фаціма і шкаплер

 

Ян Марыя Віянэй – заступнік святароў

Роздум - На шляху да святасці

4 жніўня Касцёл прыгадвае нам постаць вялікага святара, які дапамагаў тысячам людзей сустрэцца з Богам. Ён мог пераўтварыць сэрца і жыццё многіх вернікаў, паказваючы ім міласэрную любоў Пана. Святар з’яўляецца дасканалым прыкладам пераймання для сучаснага духавенства.
Клапоцячыся аб вечным жыцці даручаных яму людзей
    Ян Марыя Віянэй нарадзіўся ў 1786 годзе ў сялянскай сям’і ў в. Дардзіі каля Ліона (Францыя). Ва ўзросце 25-ці гадоў паступіў у духоўную семінарыю, але быў з яе выключаны з-за цяжкасцей у вучобе (асабліва ў вывучэнні лацінскай мовы), што вынікалі з адсутнасці адукацыі. Урэшце яму дазволілі здаваць экзамены не па-лацінску, а па-французску. У 1815 годзе Віянэй прыняў святарскае пасвячэнне. Праз 3 гады быў прызначаны пробашчам у в. Арс, дзе пражывала 230 чалавек. За 40 гадоў яго паслугай скрысталіся каля 80-ці тысяч чалавек, якія прыязджалі туды з усёй Францыі. Як святар гэтага дасягнуў?

Чытаць цалкам: Ян Марыя Віянэй – заступнік святароў

 

Малітва на кожны дзень (22)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за святароў
    Пане Езу, разам са св. Янам Марыяй Віянэем даручаем Табе ўсіх святароў: тых, якіх ведаем, тых, якіх сустрэлі, тых, якія нам дапамагалі і якіх даеш сёння як нашых пастыраў. Ты паклікаў кожнага з іх па імені. Дзякуем Табе за святароў і просім: захавай іх у вернасці Табе, дай ім сілу, давер і радасць у выконваемай місіі. Няхай Эўхарыстыя, якую цэлебруюць, умацоўвае іх і дае сілу для самаахвяравання Табе, за нас і за збаўленне свету. Навучы шанаваць і любіць усіх святароў, а таксама прымаць іх паслугу як дар, што паходзіць ад Цябе.
   Амэн.
 

Слова для Жыцця (145)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Езус здзяйсняе “духоўны рэнтген” нашага сэрца, што з’яўляецца зямлёю, на якую падае зерне Слова. Падобна як глеба, нашае сэрца можа быць добрым, і тады Слова прыносіць плён, але можа быць таксама камяністым, непранікальным.
    Паміж урадлівай раллёй і дарогай, асфальтам, ёсць яшчэ 2 прамежкавыя станы зямлі, якія ў рознай ступені мы можам утрымліваць у сабе. Першы – камяністая зямля. Гэта месца, дзе зерне прарасло, але не змагло глыбока запусціць карані. Такім з’яўляецца павярхоўнае сэрца, у якім камяні ляноты пераважаюць над добрай глебай, у ім любоў нясталая і часовая. Існуе яшчэ апошняя зямля – цярністая, поўная пустазелля, што заглушае культурныя расліны. Калі мы яго культывуем, то прыглушаем рост Бога ў нас. Трэба вырваць гэтыя хмызнякі, бо ў адваротным выпадку Слова не прынясе плёну.
Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 16.07.2017  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (145)

 

Варта ведаць (102)

Актуальна - Варта ведаць

 Скардзіцца забаронена”. Таблічка з такім папярэджаннем з’явілася нядаўна на дзвярах апартаментаў папы Францішка ў Доме св. Марты ў Ватыкане, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пантыфіка. На ёй таксама падкрэслена: “Перастань скардзіцца і зрабі нешта, каб выправіць сваё жыццё”. Гэтую шыльду папе Францішку падарыў пасля агульнай аўдыенцыі яе аўтар, італьянскі псіхолаг і псіхатэрапеўт Сальва Ноэ. Убачыўшы яе, Святы Айцец сказаў, што павесіць таблічку на дзвярах свайго бюро, але пазней прызнаў, што тая лепш падыходзіць для яго прыватных апартаментаў.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (102)

 

“Кожны верш павінен несці пэўнае пасланне”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Марыя Казлоўская вядомая ў сваёй мясцовасці як паэтэса. Яе вершы неаднойчы друкаваліся ў шматлікіх газетах. Жанчына піша пераважна пра Бога, Касцёл, хрысціянства, па сутнасці, пра сваё штодзённае жыццё. А жыццё ў яе, трэба заўважыць, няпростае, вірлівае...
На працу – з вялікаaй радасцю
    Спадарыня Марыя з’явілася на свет у 1941 годзе, падчас ІІ Сусветнай вайны. Нягледзячы на тое, што час быў неспакойны і людзі баяліся за сваё жыццё, бацькі і бабуля з дзядулем выхавалі яе ў каталіцкай веры. Са слоў жанчыны, дома заўсёды захоўвалі хрысціянскія традыцыі і цанілі тое, што Божае і святое.
    Ужо з самага дзяцінства спадарыня Марыя была пераканана ў сваім пакліканні, бо менавіта так жанчына называе прафесію настаўніка. Таму неўзабаве яна скончыла ўніверсітэт у Гродне. Працавала настаўніцай пачатковых класаў пад Лідай, а пасля – доўгі час у Доцішках. Жанчына падкрэслівае, што неабходна любіць сваю прафесію, бо тады і жыццё выглядае зусім па-іншаму.

Чытаць цалкам: “Кожны верш павінен несці пэўнае пасланне”

 

З каталіцкага друку (146)

Актуальна - Прэса

35 мільёнаў падпісчыкаў
   на “папскі” Twitter

   Такая лічба інтэрнэт-карыстальнікаў, якія сочаць за акаўнтам Папы Рымскага ў сацыяльнай сетцы, была зарэгістравана ў ліпені бягучага года.
Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тысяч запісаў на 9-ці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай. Цікава, што лічба падпісчыкаў ад 33-ох да 34-ох мільёнаў расла амаль 3 месяцы, а ад 34-ох да 35-ці мільёнаў – усяго 30 дзён. Найбольшая частка наведвальнікаў у гэты перыяд далучылася да англамоўнай версіі.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (146)

 

Мары спраўджваюцца!

Актуальна - Інтэрв'ю

На пачатку лета бягучага года кс. Ян Раманоўскі вырушыў у Санцьяга-дэ-Кампастэла (Iспанія) – адзін з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтва.
    З усяго зямнога шару ў сабор, дзе знаходзіцца грабніца св. апостала Якуба, рознымі спосабамі пілігрымуюць людзі: пяшком, на веласіпедах, часам на конях. Аднак самы папулярны спосаб пілігрымавання – пехатой.
    За 3 тыдні святар хадою пераадолеў шлях, які па працягласці, мабыць, складае ў суме даўжыню дарог усіх пілігрымак да Тракеляў… памножаную на 2. Паломніцтва мела інтэнцыі падзякі за 2 гады навучання ва ўніверсітэце ў Памплоне і паспяховую абарону магістарскай работы. Да іх былі таксама далучаны просьбы, у якіх кс. Яна прасілі маліцца родныя, сябры і знаёмыя.
– Кс. Ян, калі Вы ўпершыню пачулі пра Шлях св. Якуба?
    – Я быў яшчэ клерыкам. Аднойчы натрапіў на амерыканскі фільм “The Way” (“Шлях”), у якім бацька высвятляе, што яго сын загінуў на Каміна-дэ-Санцьяга, і вырашае прайсці гэтай дарогай замест сына. На жаль, ён да канца так і не разумее сэнсу пілігрымкі. Пасля прагляду фільма ўнутры мяне нарадзілася ідэя, каб таксама прайсці маршрутам да месца, дзе знаходзяцца парэшткі св. апостала Якуба. Але доўгі час гэта заставалася толькі ідэяй.

Чытаць цалкам: Мары спраўджваюцца!

 

Увага! Конкурс!

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Рэдакцыя “Слова Жыцця” аб’яўляе конкурс творчых работ сярод чытачоў на тэму “Маё лета з Богам 2017”. Ахвотным прапануецца даслаць у рэдакцыю фотаздымак ці гісторыю, што будзе адлюстроўваць незабыўны духоўны адпачынак. Удзельнікаў чакаюць прызы!
   
    Творчыя работы просім дасылаць да 10 верасня на адрас рэдакцыі: 230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4, – або на электронную скрыню Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   
    Чытач, падзяліся з намі, як правёў сваё лета! Упэўнены, Табе ёсць пра што распавесці.
 

Спінэры: карысць ці шкода?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Ці могуць спінэры (забаўляльныя круцільныя цацкі) нанесці шкоду дзіцяці?
Прапаную для пачатку звярнуцца да гісторыі ўзнікнення спінэраў. Вікіпедыя прадстаўляе 2 версіі, якія прыпісваюць аўтарства Кэтрын Хэцінгер, інжынеру-хіміку па адукацыі, што стварыла гэтую цацку яшчэ ў 1990-я гады. У інтэрв’ю для амерыканскай газеты “The New York Times” яна сказала: ідэя спінэра прыйшла да яе пасля таго, як убачыла ў Ізраілі арабскіх хлопчыкаў, што кідалі камяні ў паліцэйскіх. У адказ на гэта ёй захацелася стварыць цацку, якая б дапамагала дзецям пазбаўляцца назапашанай энергіі. У той жа час у інтэрв’ю для брытанскай газеты “The Guardian” жанчына адзначыла, што стварыла цацку для сваёй дачкі, каб дапамагчы ёй абстрагавацца ад сіндрома паталагічнай мышачнай стамляльнасці, на які тая пакутавала.

Чытаць цалкам: Спінэры: карысць ці шкода?

 

Што мы ведаем пра бацькоў Марыі?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У кожнага чалавека ёсць свае бацькі. Яны былі і ў Найсвяцейшай Панны. Што нам пра іх вядома? Згодна хрысціянскай традыцыі, бацькамі Марыі былі Яўхім, які паходзіў з Назарэта, з царскага роду Давіда, з месіянскага калена Юды, і Ганна – з Бэтлеема, з архірэйскага роду Аарона, са святарскага калена Левія.
    Сужэнства было жанатае 20 гадоў. Вяло праведнае жыццё, аказваючы міласэрнасць бедным і вандроўнікам, рэгулярна прыносячы ахвяраванні ў Божы храм. Але Усемагутны не даваў сужэнскай пары дзяцей – была бясплодная. Калі падчас аднаго свята Яўхім прыйшоў у Ерусалім, першасвятар Рувім не прыняў яго дароў на падставе таго, што той не пакінуў нашчадкаў Ізраілю.

Чытаць цалкам: Што мы ведаем пра бацькоў Марыі?

 

Мар’яна Бярнацкая як прыклад для пераймання

Роздум - На шляху да святасці

15 ліпеня адбылася пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – Навумавічы. Вернікі прыбылі на форт № 2 – месца спачыну расстраляных падчас ІІ Сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска, каб ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў сваё жыццё. Там традыцыйна была адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі загінулых. Сярод іх была і бл. Мар’яна Бярнацкая, якая нястомна імкнулася да святасці. Аддаючы жыццё за іншага чалавека, яна стала наступніцай самога Езуса Хрыста.
Дарога да святасці
    Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Ліпску над Бебжай (Польшча). Ва ўзросце 20-ці гадоў выйшла замуж за Людвіка Бярнацкага. Пара мела шасцярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі адразу пасля нараджэння. У 1929 годзе, пасля смерці мужа, жанчына пасялілася ў свайго сына Станіслава, які праз 10 гадоў ажаніўся з Ганнай Шымчык. З той пары Мар’яна дзяліла сваю штодзённасць з маладым сужэнствам, праяўляючы да яго асаблівы клопат, мацярынскую любоў і зычлівасць.

Чытаць цалкам: Мар’яна Бярнацкая як прыклад для пераймання

 

Старонка 106 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.