|
ГРОДНА
Нядзеля,
02 лістапада 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (26)
Актуальна - Прэса
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў у Росіцы ўрачыстасць у гонар мучанікаў ІІ Сусветнай вайны. Росіца – асаблівае месца, дзе амаль 80 гадоў таму падчас нялюдскай карнай аперацыі ад рук нацыстаў загінула шмат бязвінных людзей. Нашы суайчыннікі згарэлі жыўцом, прыняўшы пакутніцкую смерць.Сярод іх былі і два святары – марыяне Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Яны мелі магчымасць пазбегнуць страшнай смерці, зберагчы сваё жыццё, але ў хвіліну выпрабавання не пакінулі вернікаў.
“Людзі нашай зямлі, праяўляючы духоўны гераізм, ратавалі чалавека. І гаворка ідзе не толькі пра жыццё тут, на зямлі. Святары ратавалі людскія душы, каб, стаўшы перад Панам, яны маглі атрымаць жыццё вечнае”, – адзначыў іерарх.
Рэкалекцыі для мужчын перад Вялікім постам пройдуць у Баранавічах
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Рэкалекцыі для мужчын перад Вялікім постам пройдуць у Баранавічах
Час пераасэнсавання адносін з Богам
Актуальна - Слова рэдактара
Час карнавалу хутка скончыцца. Літаральна праз хвіліну мы ўвойдзем у шчымлівую цішыню Вялікага посту, каб накіраваць усяго сябе, свой розум і волю да Бога і нашых адносін з Ім. З амбонаў святынь зноў пачуем пра навяртанне, пакаянне, споведзь...Навяртанне – гэта не нейкае катаванне, не нейкі Божы спосаб адабраць у нас штосьці сілай ці пакараць за нашы грахі і слабасці.
Адрозніць канфесіянал ад кабінета псіхолага
Актуальна - Інтэрв'ю
Споведзь – гэта адзін з моцных асацыятыўных каталіцкіх сімвалаў. Сцэны з канфесіяналам сустракаюцца і ў камедыях, і ў баевіках. Разам з тым споведзь застаецца адным з найбольш практычных сакрамантаў. Не толькі таму што св. Камунія патрабуе пакаяння, але і з-за бясконцых праблем, траўм і пошуку спагады ды міласэрнасці. Размаўляем з экзарцыстам пра споведзь, мяжу псіхалагічных і духоўных праблем.– Споведзь – гэта сакрамант, у якім чалавек можа атрымаць адпушчэнне грахоў. Акрамя таго, што ёсць нейкія грахі, асоба прыходзіць да споведзі са сваімі духоўнымі ці жыццёвымі праблемамі. Спаведнік дае парады, слухае чалавека. Калі ж бачны нейкія псіхічныя ці псіхалагічныя праблемы, то святар можа скіраваць асобу да іншага спецыяліста. Вось тут і праходзіць мяжа.
Давайце вучыцца любові!
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
4 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Казіміра – каралевіча польскага і вялікага княжыча літоўскага.“Мой маленькі крыжык”
Роздум - На шляху да святасці

Інструмент, які варта асвойваць
Актуальна - Інтэрв'ю
Перад споведдзю мы часта адчуваем страх. Што ўжо казаць пра генеральную споведзь. Але ў страху толькі вочы вялікія, а генеральная споведзь з’яўляецца карысным інструментам духоўнага жыцця.З каталіцкіх СМІ Беларусі (25)
Актуальна - Прэса
У Бабруйску прайшоў 7-ы Сямейны баль, у якім узялі ўдзел сужэнскія пары з розных мясцін. Незвычайная імпрэза, якая стала ўжо добрай традыцыяй, з’яўляецца ініцыятывай дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы” і накіравана на папулярызацыю хрысціянскіх каштоўнасцей. У сёлетнім калядным балі ўдзельнічала восем сужэнскіх пар. Тры гадзіны танцаў у канцэртнай зале бабруйскага санаторыя прайшлі ў атмасферы рамантыкі, шчырай радасці, узаемнай зацікаўленасці і любові.Згаданы Баль – гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Гэта яшчэ месца, дзе сужэнцы могуць пабыць разам. На жаль, у сучасным свеце, дзе пануе імклівы тэмп жыцця, на гэта часта не хапае часу. Таму сямейны баль – добрая магчымасць спыніцца, адарвацца ад мітусні, затрымацца на хвілінку і лепш адчуць асалоду ў тым, што мае такую прыгожую назву – сужэнства.
Адышоў у вечнасць кларэтын a. Пётр Марцінец
Актуальна - З жыцця Касцёла

Паўсюдны Касцёл (33)
Актуальна - Варта ведаць

† Канада. Канферэнцыя Біскупаў краіны абвясціла новыя даты візіту дэлегацыі прадстаўнікоў карэнных народаў у Рым для сустрэчы з Францішкам. Візіт будзе рэалізаваны ў канцы сакавіка 2022 года. У заяве епіскапату гаворыцца, што ў снежні 2021 года з прычыны хуткага распаўсюджання варыянту Omicron каранавіруса было прынята рашэнне аб пераносе візіту ў мэтах бяспекі ўсіх дэлегатаў з улікам нявызначанасці падарожжа і нестабільнай сітуацыі як у Канадзе, так і ў свеце. Чакаецца, што Пантыфік сустрэнецца з некалькімі дэлегацыямі прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на працягу тыдня. Фінальная аўдыенцыя для ўсіх удзельнікаў пройдзе ў пятніцу 1 красавіка.
Выйсці з палёгкай на душы
Роздум - На шляху да святасці
У юнацтве здавалася, што лепшыя плады прыносіць добрая споведзь – такая, пасля якой адыходзіш ад канфесіянала са слязамі на вачах, бо святар сказаў столькі добрых і патрэбных слоў. Але з цягам часу гэтыя эмоцыі зніклі.Пачуццё гумару з’яўляецца лякарствам
Роздум - Дапамагчы добрай радай

Наступныя артыкулы...
Старонка 11 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





