ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Чуць гучанне званоў

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

На бачным месцы ў касцёле ў Зарачанцы ўсталявана шыльда з пазнакай “1937–2017”. Гэта нагадвае парафіянам і гасцям святыні аб юбілеі 80-годдзя з часу адкрыцця святыні. І разам з тым з’яўляецца напамінам для мясцовых вернікаў пра цярністы шлях узнікнення парафіяльнага касцёла.
Гісторыя сягае пачаткамі ў 1927 год, калі Баля Касцёльная (сёння Зарачанка) стала цэнтрам парафіі. У мясцовасці, дзе існавала старажытная капліца, вырашылі пабудаваць касцёл. Першым пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Мечыслаў Пячынскі. Пасля святары хутка змянялі адзін аднаго, з-за чаго пачатак будаўніцтва святыні цярпеў пэўныя цяжкасці.

Чытаць цалкам: Чуць гучанне званоў

 

Што значыць маліцца да Беззаганнага Сэрца Марыі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Культ Сэрца Марыі існаваў у Касцёле ўжо у ХІІ ст. Па-рознаму развіваўся і прымаў разнастайныя формы. У ХІХ ст. адно з брацтваў, прысвечаных Беззаганнаму Сэрцу Марыі, налічвала больш за 20 мільёнаў членаў! Адкуль такая папулярнасць?
    Пра Сэрца Марыі можам прачытаць нават у Святым Пісанні. У евангеліста Лукі знойдзем 2 фрагменты: “А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім” (Лк 2, 19), “А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм” (Лк 2, 51).

Чытаць цалкам: Што значыць маліцца да Беззаганнага Сэрца Марыі?

 

Чаму ў Адвэнце мы чакаем Божага Нараджэння з Марыяй?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

ciekawcyСёння гэтак жа, як і ў мінулыя часы, наша ўвага звернута да Марыі, Маці Адвэнту. Гэта Яна была абрана Богам, каб стаць дастойнай Маці Збаўцы свету з самага пачатку, яшчэ да таго, як “паўсталі горы, і вада мела свае межы”. Як гаворыць Святы Айцец Францішак, “Марыя была дзяўчынай з Назарэта – невялікай вёскі ў Галілеі, на ўскраіне Рымскай Імперыі, а таксама на перыферыі Ізраіля. Нягледзячы на гэта, Пан скіраваў на Яе свой погляд, каб стала Маці Яго Сына”. Таму Багародзіца была захавана ад першароднага граху. У напамін пра гэтую праўду 8 снежня ў Касцёле святкуецца ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Чытаць цалкам: Чаму ў Адвэнце мы чакаем Божага Нараджэння з Марыяй?

 

Адвэнт вучыць не паддавацца настроям, нецярплівасці

Актуальна - Інтэрв'ю

Хутка ў Касцёле распачнецца перыяд чакання, які папярэднічае святам Божага Нараджэння – Адвэнт. У бягучым годзе першую свечку ў вянку з яловых галінак вернікі запаляць 3 снежня. Як дадзены час павінен паўплываць на духоўнае жыццё чалавека? Чаму ігнараваць яго небяспечна? І наколькі ў Адвэнце могуць спалучацца радасць і пакаянне? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Руслан Мазан.
– Калі ў хрысціянскай традыцыі з’явіўся Адвэнт?
    – Першыя сведчанні аб адмысловым часе напярэдадні ўспаміну нараджэння Збаўцы адносяцца да 380 года, калі Сарагоскі сабор рэкамендаваў вернікам штодзённа, не прапускаючы ніводнага дня, прысутнічаць у касцёле ў перыяд паміж 17 снежня і 6 студзеня. У V стагоддзі падобны наказ выдаў біскуп Галісіі. Ён раіў пасціць 3 дні штотыднёва на працягу 3-ох тыдняў з дня ўспаміну св. Марціна (11 лістапада) да свят Божага Нараджэння. У Рыме гэты перыяд пачалі адзначаць толькі пад канец VI стагоддзя. Адвэнт там меў форму радаснага чакання прыходу Пана, без посту і іншых пакаянных практык. Пасля таго, як папа Рыгор Вялікі ўніфікаваў літургічныя рэкамендацыі, што датычаць Адвэнту, гэты перыяд у каталіцкім Касцёле распачынаецца з першых Нешпараў у нядзелю, якая прыпадае за 4 тыдні да свят Божага Нараджэння. Трывае да Вігіліі Божага Нараджэння, гэта значыць да 24 снежня. Дзеліцца на 2 перыяды: ад пачатку да 16 снежня – час асаблівага чакання паўторнага прыходу Езуса Хрыста, і ад 17 да 24 снежня – непасрэдная падрыхтоўка да ўрачыстасці Нараджэння Пана.

Чытаць цалкам: Адвэнт вучыць не паддавацца настроям, нецярплівасці

 

Заступнік пчаляроў: св. Амброзій

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Амброзій прадстаўляецца ў папскім уборы. Сярод яго атрыбутаў можна адзначыць пяро, кнігу, вулей з пчоламі (згодна з традыцыяй, пчаліны рой акружыў нованароджанага Амброзія, кладучы ў яго вусны мёд, што павінна было стаць прадвеснікам дбайнай пастырскай працы, у тым ліку абвяшчэння Божага слова), дзіця ў калысцы, косць і бізун з 3-ма раменьчыкамі, якімі святы бічаваў сябе.

Вялікі і знакаміты прамоўца. Людзі слухалі яго, затаіўшы дыханне. Да сёння паўтараюцца словы святога: “Добрая мова – як соты з мёдам”. Пчаляры ж, асаблівым заступнікам якіх ён з’яўляецца, вераць, што “св. Амброзій мёду дабавіць”.
Калона Касцёла
    Амброзій нарадзіўся каля 340 года ў Трыры (Германія) у багатай арыстакратычнай сям’і (бацька быў прэфектам Галіі). Атрымаў адукацыю ў Рыме (Італія). Там распачаў упраўленчую і палітычную кар’еру. Праз некаторы час быў пасланы ў Мілан (Італія), каб выконваць функцыю консула. Як малады і шляхетны чалавек прагнуў здабыць славу і прызнанне, аднак Пан Бог падрыхтаваў для яго іншы план.
    Хоць Амброзій з’яўляўся катэхуменам, пасля смерці біскупа Мілана быў выбраны яго пераемнікам. Распачаў працу з моцнага акцэнту: раздаў усю маёмасць бедным. Адразу зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар, паколькі сабраў паслугу вялікай групы катэхетаў.
    Быў разважлівым і ўспрымальным на людскія крыўды чалавекам. Вялікую папулярнасць здабыў дзякуючы сваім казанням і катэхезам, якія прамаўляў у міланскіх святынях. Яго слава сягала самых аддаленых куткоў Рымскай Імперыі.
    Біскуп Амброзій удзельнічаў у многіх дагматычных дыскусіях, што датычылі таямніцы Хрыста і Святой Тройцы. Меў значны ўплыў на палітычнае жыццё і, у прыватнасці, на імператара Феадосія, якога схіліў да пакаяння пасля здзейсненай ім разні фесаланікійцаў. Менавіта праз простыя, але адначасова прыгожыя і прасякнутыя верай казанні біскупа адкрылася на навяртанне і сэрца будучага доктара Касцёла св. Аўгусціна, які свае перажыванні і думкі апісаў у “Споведзі”.

Чытаць цалкам: Заступнік пчаляроў: св. Амброзій

 

Прыняць Хрыста як Валадара і Пана

Роздум - На шляху да святасці

26 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае апошнюю нядзелю літургічнага года. Яго падсумаваннем становіцца ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, які пануе ў Небе і на зямлі. Св. Амброзій навучаў, што там, дзе ёсць Хрыстос, там ёсць жыццё і Яго Валадарства. Збаўца – Цар людскіх сэрцаў.
    Моцай сваёй ласкі Ён робіць так, што кляймо нашага эгаізму, ляноты, недахопу розуму ці добрай волі становіцца сцяблом ружы.
З гісторыі ўстанаўлення ўрачыстасці
    Свята Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, увёў у літургічны каляндар у 1925 годзе папа Пій ХІ сваёй энцыклікай “Quas Primas”, прыгадваючы такім чынам аб месцы, якое належыць Пану Езусу ў жыцці чалавека, грамадстваў і краін. “Хрыстос валадарыць у свядомасці людзей – не столькі таму, што мае глыбокі розум і вялізныя веды, колькі таму, што Ён сам з’яўляецца Праўдай, а чалавек павінен зачарпнуць праўды ад Яго і паслухмяна яе прыняць. Гаворыцца, што Ён валадарыць таксама ў волі людзей – не столькі таму, што бездакорная чалавечая воля поўнасцю падпарадкоўваецца найсвяцейшай Божай волі і слухаецца яе, але таму, што Ён нашу вольную волю схіляе і сваім натхненнем яе падпарадкоўвае, каб мы запаліліся да самых высакародных учынкаў. Урэшце, Хрыстос з’яўляецца Валадаром сэрцаў – па прычыне сваёй любові, якая пераўзыходзіць навуку, па прычыне лагоднасці і асалоды, якія прыцягваюць да сябе душы; таму што не было і не будзе нікога, хто быў бы так любімы ўсімі, як Езус Хрыстус”, – занатавана ў энцыкліцы Папы.

Чытаць цалкам: Прыняць Хрыста як Валадара і Пана

 

Слова для Жыцця (151)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Ці можна “нарадзіцца нанова”? Ці магчыма зноў адчуваць смак, радасць, захапленне жыццём, нават перад абліччам шматлікіх трагедый? Гэта фундаментальнае пытанне для нашай веры і жаданне кожнага сапраўднага верніка: прагненне нарадзіцца зноў, перажыць радасць пачатку з чыстага ліста. Ці маем мы тое жаданне? Ці хочам пастаянна нараджацца нанова для сустрэчы з Панам? Ці маеце Вы гэта жаданне? Насамрэч, яго можна з лёгкасцю згубіць па прычыне празмернай актыўнасці, вялікай колькасці праектаў, якія трэба ажыццявіць. У выніку астаецца мала часу і мы губляем з вачэй тое, што аказваецца фундаментальным: наша ўнутранае, духоўнае жыццё, жыццё, якое з’яўляецца сустрэчай з Панам у малітве.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 15.11.2017  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (151)

 

Варта ведаць (108)

Актуальна - Варта ведаць

 У Мадрыдзе (Іспанія) беатыфікаваны 60 мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за Хрыста падчас ганенняў на Касцёл у 1930-х гг. Сярод іх 29 святароў, 16 манахаў, 2 манахіні і 13 свецкіх вернікаў. Усе яны належалі да духоўнай сям’і, што чэрпае натхненне з харызмы св. Вінцэнта дэ Поля. Урачыстасці ад імя Святога Айца ўзначаліў кардынал Анджэла Амата. Беатыфікацыя стала 4-ым у бягучым годзе масавым абвяшчэннем бласлаўлёнымі мучанікаў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а іх колькасць дасягнула 281 чалавек.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (108)

 

Таямнічы час

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Што для Цябе, для мяне азначае Адвэнт? Ці гэта час, калі проста прыходзім у касцёл, удзельнічаем у літургіі, слухаем святара, і на гэтым усё заканчваецца, ці нешта ўсё ж такі іншае?
Для кожнага чалавека Адвэнт значыць штосьці сваё. Некаторыя ўспрымаюць гэты перыяд як нешта фармальнае, што адбываецца ў жыцці многіх, але мае нейкі другасны, не самы важны сэнс. Як правіла, такія людзі падчас Адвэнту старанна рыхтуюцца да надыходзячага свята: параўноўваюць кошты і якасць прадуктаў у супермаркетах, каб можна было багата накрыць на стол, прыгатаваць розныя арыгінальныя стравы; паралельна з гэтым набываюць падарункі родным і сябрам; вычышчаюць кожны куток у доме, каб госці бачылі, як усё прыгожа і ладна; купляюць вялікія елкі, навешваюць на іх шмат цацак і агеньчыкаў, каб здалёк было відаць, што ў гэтым доме пануе атмасфера зімовых свят. Але калі спытаць такіх людзей, як яны разумеюць непасрэдна сам Адвэнт, на жаль, пераважная большасць не зможа даць аніякага адказу.

Чытаць цалкам: Таямнічы час

 

На абед да сясцёр назарэтанак

Актуальна - З жыцця Касцёла

Манаскае штодзённае жыццё выглядае цалкам іначай, чым свецкае. Яно абумоўлена шматлікімі правіламі і законамі. Разам з тым, кансэкраваныя асобы застаюцца такімі ж, як і мы, у простых побытавых сітуацыях. Магчыма, толькі па-іншаму да ўсяго адносяцца – нам у прыклад...
    Карэспандэнт “Слова Жыцця” пабывала ў гродзенскім доме Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і разам з манахіняй, якая служыць на кухні, далучылася да прыгатавання абедзенных страў для сясцёр супольнасці.
Любыя цярпенні – у пэўнай інтэнцыі
    – Сёння гатуем на абед дранікі! – з усмешкай сустракае мяне на кухні с. Тэрэза Кучынская CSFN. Вымае з шафкі электратарку. Вядро начышчанай бульбы ўжо напагатове.
    – Гэта мяне хто-небудзь з сясцёр выручае: раней начысціць бульбы, морквы, цыбулі, – дзеліцца манахіня. – Дарэчы, калі ў сясцёр ёсць вольны час, забягаюць на кухню, пытаюцца, чым могуць быць карысныя. Дапамагаюць пячы смачныя торты, пірагі, пячэнне. Прызнаюся, гэта нашмат палягчае мне працу... Напэўна, нават больш падымае на духу тое, што з табой побач іншы чалавек. Так неяк спакайней...
    У размове высвятляецца, што с. Тэрэза служыць на кухні адна. У ліку яе абавязкаў – прыдумаць і скласці меню, прыгатаваць ежу, прыбрацца на кухні. Прызнаецца, што цяжка было напачатку. Прасцей стала, калі крыху набралася вопыту, дзякуючы падказкам сясцёр.

Чытаць цалкам: На абед да сясцёр назарэтанак

 

З каталіцкага друку (152)

Актуальна - Прэса

У будслаўскім касцёле
   знойдзены рэліквіі
   св. Кацярыны
   Александрыйскай

   Капсула з рэліквіямі святой была загорнута ў мяшочак. У камуністычныя часы іх схавалі, каб зберагчы.
Апісанне рэліквій, якія калісьці размяшчаліся ў адным з бакавых алтароў будслаўскай святыні, было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII ст., складзенай падчас адной з інвентарызацыяй. На гэты факт звярнуў увагу вікарый мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Міхал Бубен і пачаў шукаць іх. “Такія рэліквіі складана атрымаць, таму ў некаторым родзе гэта ўнікальная рэч. Галоўныя рэліквіі святой знаходзяцца ў кляштары на Сінаі”, – адзначыў святар.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (152)

 

Калі б Іуда заплакаў, як Пётр!

Роздум - На шляху да святасці

"Пацалунак Іуды", фрэска Джота дзі БандонэКалі б Іуда заплакаў, як Пётр,
    Калі б жаль яго сэрца сціснуў?
    І з адчаем душу распасцёр,
    І ў роспачы к Небу ўзмаліўся?
   
    Як цудоўна гучала б песня,
    Што Анёлы пяюць у нябёсах!
    І калі б гэту вестку прыняў,
    Як нязмерна суцешыўся б Госпад!
   
    Калі б ён на калені ўпаў?!
    Каб, як Пётр, прыняў прабачэнне?!
    Пан падняў бы яго і паслаў
    Абвяшчаць усім народам збаўленне!
   
    Можа, тыя, чыім душам сляпым
    Даспадобы распуста, нянавісць,
    Палюбілі б Пана і ў Ім
    Адшукалі б спакой і радасць?!
   
    Ты адзіны ведаеш, Пане,
    Каго больш: ці Іуд, ці Пятроў!
    Хай суцешыць Цябе пакаянне,
    А жар пекла палохае грэшнікаў!
   
    Хай Іуды заплачуць, як Пётр,
    Бо не ведаюць самі, што чыняць!
    Калі ж грэх цягне каменем у дол,
    Толькі Бога любоў душу ўздыме!

Чытаць цалкам: Калі б Іуда заплакаў, як Пётр!

 

Старонка 100 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.