ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Усемагутны працягвае мне руку праз святара

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Гэтае Божае Нараджэнне я буду святкаваць 56-ты раз. Апошнія 11 гадоў перажываю яго з асаблівай, вялікай радасцю ў душы...
Божае Нараджэнне заўсёды святкавалася ў нашай сям’і. Нават у час, калі касцёлы былі зачынены, вера пераследавалася. Памятаю, як падчас службы ў войску атрымліваў ад родных аплатку ў канверце.
    Але неяк незаўважна ў маім жыцці настаў перыяд, калі не адрозніваў ні будняў, ні свят – усё было аднолькава шэрым. І я сам быў у гэтым вінаваты. З-за злоўжывання алкаголем апынуўся ў глыбокай сацыяльнай яме. Хоць я і ўсведамляў, што гэта жудасна, што з-за мяне пакутуюць жонка і дзеці, але нічога не мог зрабіць. Нібы штосьці прадпрымаў, а не атрымлівалася.

Чытаць цалкам: Усемагутны працягвае мне руку праз святара

 

Бог – мой Збаўца, Адкупіцель, мая Крыніца ласкі!

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Здарылася так, што я зноў адбываю тэрмін пакарання (да 25 студзеня 2020 года) у гродзенскай турме №1. Гэта адно з нешматлікіх папраўчых месцаў, дзе прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій аказваюць духоўную падтрымку як асуджаным, так і тым, хто знаходзіцца пад следствам. Праз духавенства многія арыштаваныя прыходзяць да Бога і вырашаюць сысці з таго шляху, які прывёў іх у месца зняволення.
У турме я таксама пазнаў Усемагутнага. Быў ахрышчаны ў каталіцкім Касцёле а. Казімірам Жылісам. Але не да канца адкрыў сваё сэрца і розум: далей грашыў, спадзеючыся, што міласэрны Бог прабачыць. Шчыра кажучы, не маліўся, не прымаў удзел у Эўхарыстыі. Аднак зерне, што высадзіў у маім сэрцы а. Казімір, хоць і са спазненнем, але дало плён.

Чытаць цалкам: Бог – мой Збаўца, Адкупіцель, мая Крыніца ласкі!

 

З каталіцкага друку (154)

Актуальна - Прэса

catholic-newsСамбрэра ад Святога Айца
прадалі на аўкцыёне

   Дабрачынная падзея адбылася ў неапалітанскай сядзібе грамадскага тэлебачання “RAI”. Атрыманыя грошы прызначаць на патрэбы мясцовай дзіцячай бальніцы.
Капялюш, выстаўлены на аўкцыёне, сам па сабе не меў асаблівай вартасці. Стаў каштоўным, паколькі яго ахвяраваў Пантыфік.
    Папа Францішак практыкуе такі спосаб дабрачыннасці дастаткова часта. Падобны выпадак нядаўна адбыўся з падораным яму элітным “Lamborghini”, які прададуць на аўкцыёне “Сотбіс”. Выручаныя сродкі будуць прызначаны на падтрыманне 3-ох дабрачынных праектаў.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (154)

 

Арыгінальныя і традыцыйныя дэкарацыі на Божае Нараджэнне

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Надыходзячыя святы – гэта дасканалы час, каб даць волю сваёй фантазіі і творчым захапленням. Кожны з нас марыць пра тое, каб напярэдадні Божага Нараджэння дом стаў сапраўды прыгожы, выключны, адрозны ад іншых, каб захапляў арыгінальнасцю. Штогод з’яўляюцца новыя трэнды ў дэкарыраванні, а святы ўсё больш набіраюць колеру. На паліцах крам – мноства святочных аздоб. Мільготкія гірлянды, сняжынкі, рознакаляровыя шарыкі прыцягваюць позірк і не дазваляюць з абыякавасцю прайсці міма.
Экалагічныя ўпрыгожанні
    У Гродне ўжо адчуваецца перадсвяточная атмасфера. Крамы ды вуліцы ўсё больш і больш пачынаюць зіхацець калядным убраннем, людзі прыглядаюцца да падарункаў. “У нас таксама пануе калядны дух, – распавядае Дар’я Фядотава-Вановіч, саўладальніца крамы “Лёля”. – Выстаўлены на продаж рэчы, выкананыя ў традыцыйнай і сучаснай тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кожная з іх адметная сваёй ідэяй і стылем. Ёсць анёлкі, званочкі, гірлянды з каляднымі зоркамі, зробленыя з саломы. Іх можна павесіць на елку. Таксама можам прапанаваць святочныя свечкі. Яны прыемна пахнуць, могуць стаць прадметам дэкору. Яшчэ ў нас ёсць вельмі цікавыя саламяныя елкі. Іх верхавміны ўпрыгожаны каляднай зоркай”.
    У размове спадарыня Дар’я выказвае меркаванне, што менавіта такая зорка, а не пяціканцовая, бліжэйшая хрысціянам па душы. Гэты цёплы сімвал нагадвае пра продкаў, пра вёскі, з якімі ў многіх звязаны дзіцячыя ўспаміны святкавання Раства і каледавання.

Чытаць цалкам: Арыгінальныя і традыцыйныя дэкарацыі на Божае Нараджэнне

 

Елка, поўная сімвалаў

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння сягаюць сваёй традыцыяй у першыя стагоддзі нашай эры, аздабленне елкі – адносна малады звычай. Калядным дрэвам хвойныя былі выбраны ў XVI стагоддзі. У біяграфіі св. Баніфацыя чытаем, што падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ён зрубіў святы для язычнікаў дуб і знішчыў усе дрэвы навокал, пакінуўшы толькі адну невялікую сасонку, якая і стала пазней прататыпам сённяшняй елкі.
    Традыцыя ставіць на свята хвойнае дрэва хутка распаўсюдзілася ў пратэстанцкіх краінах у Еўропе. Каталіцкаму Касцёлу першапачаткова гэты звычай не падабаўся, але з часам ён быў прыняты і атрымаў новае значэнне. Елка стала адпаведнікам біблійнага “дрэва пазнання дабра і зла”, таму на ёй змяшчалі невялікія чырвоныя “райскія яблыкі”, што прыгадваюць пра першародны грэх. Святочнае дрэва дазвалялася аздабляць толькі ў Вігілію, г. зн. у дзень, калі Касцёл узгадвае Адама і Еву, што з’яўляецца спасылкай на грэх і падзенне чалавека.

Чытаць цалкам: Елка, поўная сімвалаў

 

Заступнік містыкаў: св. Ян ад Крыжа

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Яна ад Крыжа прадстаўляюць у кармэліцкім хабіце. Яго атрыбутамі з’яўляюцца адкрытая кніга, распяцце, лілія, арол ля ног.

Належыць да найбольш вядомых містыкаў Касцёла. Яго працы, поўныя захаплення над таямніцай Святой Тройцы, увесь час чытаюцца па-новаму. Іх каментавалі, між іншым, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Эдзіт Штайн і св. Ян Павел ІІ. Яна ад Крыжа лічаць адным з галоўных стваральнікаў літаратурнай іспанскай мовы. Яго проза поўная паэтычных выразаў, а паэзія насычана духоўнай сімволікай.
Рэфарматар кармэлітаў і сябар св. Тэрэзы Авільскай
    Будучы святы нарадзіўся ў 1542 годзе ў мясцовасці Фонціверос (Іспанія) побач з г. Авіла ў Старой Кастыліі. Быў 3-ім сынам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс.
    Калі меў 2 гады, памёр яго бацька. Асірацелая сям’я жыла ў страшнай нястачы. Некалькі разоў перасялялася, шукаючы крыніц, каб пратрымацца. Нягледзячы на цяжкасці, маці гадавала дзяцей у хрысціянскім духу, выхоўвала ў іх вялікую пашану да Марыі Панны.

Чытаць цалкам: Заступнік містыкаў: св. Ян ад Крыжа

 

Човен са свечкамі і пернікавыя хаткі, або пра сімвалы і традыцыі Адвэнту

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Адвэнт існуе ў традыцыі Касцёла ўжо не адно стагоддзе. Элементы падрыхтоўкі да Божага Нараджэння старанна перадаюцца вернікамі з пакалення ў пакаленне. Нейкія з іх набылі нацыянальныя асаблівасці, нейкія застаюцца нязменнымі незалежна ад часу і месца.
Адвэнтавы вянок
    Звычай вырабу вянкоў паходзіць з Германіі. У пачатку ХІХ стагоддзя святар па імені Іаган Генрых Віхерн, які ўзяў на выхаванне некалькі дзяцей з сем’яў беднякоў, вырашыў стварыць перадсвяточную атмасферу. Змайстраваў са старога драўлянага кола своеасаблівы вянок са свечкамі і падвесіў яго дома пад столлю. Пачынаючы з 1 снежня штодня падчас супольнай малітвы з дзецьмі запальваў па адной свечцы. Іх колькасць вяла лік дням, якія заставаліся да Каляд. Такім чынам, дзеці маглі сачыць за тым, як набліжаюцца да вялікай урачыстасці.
    Сёння традыцыя вырабу вянкоў крыху відазмянілася. Ранейшыя 24 свечкі змяніліся 4-ма (па ліку нядзель, якія папярэднічаюць святам Божага Нараджэння). Вянок часцей за ўсё вырабляецца з яловых галінак. А ў Швецыі гэта, напрыклад, невялікі латок, нібы човен, з 4-ма размешчанымі на ім па чарзе свечкамі. Знізу іх упрыгожваюць і захутваюць мохам і яловымі або бруснічнымі галінкамі. Згодна звычаю, 1-ая свечка павінна згарэць на чвэрць, 2-ая – на трэць, 3-яя – напалову. У апошнюю, 4-ую нядзелю перад святамі ўсе свечкі гараць наўскос: першая ўжо амаль дагарае, а апошняя толькі пачынае.

Чытаць цалкам: Човен са свечкамі і пернікавыя хаткі, або пра сімвалы і традыцыі Адвэнту

 

Слова для Жыцця (152)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Будаванне культуры сустрэчы і супрацоўніцтва патрабуе чагосьці большага, чым толькі талерантнасці. Патрабуе ад нас працягнутай рукі, даверу і зразумення. […] Гэта дазваляе распачаць дыялог жыцця, а не толькі абменьвацца думкамі. Вымагае добрай волі і прыняцця. Але не належыць блытаць таго з абыякавасцю ці стрыманасцю ў выражэнні сваіх глыбокіх перакананняў. Плённа ўзаемадзейнічаць з іншымі – значыць дзяліцца рознымі рэлігійнымі і культурнымі ідэнтычнасцямі заўсёды пакорна, сумленна і з павагай.
    Адкрытасць сэрца з’яўляецца той пілігрымкай, якая вядзе да пошуку дабра, справядлівасці і салідарнасці. Падштурхоўвае клапаціцца аб карысці для нашых бліжніх. У Пасланні да Рымлянаў св. Павел нагадваў: “Не дай злу сябе перамагчы, але перамагай зло дабром” (Рым 12, 21). Гэта пастава, якую мы ўсе можам пераймаць. Рэлігійны клопат пра дабро нашых бліжніх, што выплывае з адкрытага сэрца, цячэ, як вялікая рака, заліваючы бясплодныя, пустынныя землі нянавісці, карупцыі, убоства і насілля, якія так моцна знішчаюць людское жыццё, раздзяляюць сем’і і нявечаць дар стварэння.

Фрагмент прамовы падчас Міжрэлігійнай экуменічнай сустрэчы ў Бангладэш, 01.12.2017
 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (152)

 

Варта ведаць (109)

Актуальна - Варта ведаць

 Папа Францішак атрымаў у падарунак ад вытворцы шыкоўны аўтамабіль Lamborghini Huracan, які каштуе больш за 280 тыс. даляраў. Святы Айцец перадаў яго на аўкцыён. Частку сумы, выручанай ад продажу, атрымае фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” на аднаўленне знішчаных хрысціянскіх вёсак на Раўніне Ніневіі ў Іраку. Астатнія грошы будуць прызначаны на праект дапамогі жанчынам – ахвярам гандлю людзьмі і прастытуцыі, а таксама на карысць урачоў, якія лечаць жанчын і дзяцей у Афрыцы.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (109)

 

Моладзь – надзея Касцёла і грамадства

Актуальна - З жыцця Касцёла

З 3 па 28 кастрычніка 2018 года ў Ватыкане будзе праходзіць Сінод Біскупаў, прысвечаны праблемам сучаснага маладога пакалення на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Прыняць непасрэдны ўдзел у перадсінадальнай працы могуць і самі маладыя людзі з розных куткоў свету. Для гэтага трэба адказаць на пытанні прапанаванай анкеты. Яна адрасавана моладзі ва ўзросце 16–29 гадоў.
    У інтэрнэце па адрасе youth.synod2018.va створаны спецыяльны рэсурс, дзе можна азнаёміцца з прыкладным планам працы сінода, даведацца пра маладых сведкаў веры, у тым ліку і пра святых, прачытаць пасланні Святога Айца, скіраваныя моладзі. Там жа кожны жадаючы малады чалавек можа запоўніць спецыяльную анкету. Яе мэта – дапоўніць меркаванні біскупскіх канферэнцый і прадставіць рэальны вобраз таго, чым жыве сённяшняя моладзь. Такім чынам, Касцёл прагне прыслухацца да голасу маладых людзей, ад якіх залежыць будучыня грамадства і супольнасці вернікаў.
Сёння рэдакцыя “Слова Жыцця” прапануе маладым людзям з Гродзенскай дыяцэзіі адказаць на некаторыя пытанні анкеты, створанай у рамках падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.

Чытаць цалкам: Моладзь – надзея Касцёла і грамадства

 

З каталіцкага друку (153)

Актуальна - Прэса

catholic-newsУ Польшчы забаранілі
гандаль па нядзелях

   Такім чынам палітычныя ўлады ў суседняй краіне працягваюць укараняць у жыццё яе жыхароў хрысціянскія каштоўнасці.
Закон уступіць у сілу з 1 сакавіка 2018 года. З гэтага дня забарона на гандаль па нядзелях будзе распаўсюджвацца на кожную 2-ую нядзелю месяца. З 2019 года крамы ў Польшчы адчыняць па нядзелях толькі раз на месяц, а з 2020 года гандаль у кожную нядзелю цалкам забароняць. Але ёсць выключэнне: гандляваць змогуць інтэрнэт-крамы і гандлёвыя аб’екты, якія знаходзяцца на аўтамабільных заправачных станцыях.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (153)

 

Падрыхтоўка да свят Божага Нараджэння

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

У некаторых сем’ях існуе звычай пісаць адзін аднаму запіскі, у якіх як бацькі, так і дзеці выражаюць свае пачуцці: нечым дзеляцца, распавядаюць, жартуюць. У кароценькіх лістах таксама занатоўваюцца віншаванні з нагоды надыходзячых свят. Іх хаваюць пад талеркі падчас трапезы або ўвечары пад падушкі. Дарэчы, гэтым звычаем карыстаўся ў свой час і св. Ян Боско.
Трывае Адвэнт – час чакання Нараджэння Хрыстова. Ён дазваляе хрысціянскім сем’ям перажыць некаторыя глыбокія значэнні: чаканне, дабрачыннасць, радасць, блізкасць. Калі сэнс гэтых паняццяў “увасабляецца” ў сям’і падчас адвэнтавай падрыхтоўкі, то і само свята перажываецца асаблівым чынам.
    Вельмі важна, каб у сем’ях бацькі рыхтаваліся да светлага свята Нараджэння Хрыста разам з дзецьмі. Дарослыя часта незаўважна для сябе “закопваюцца” ў перадсвяточных клопатах (трэба ўпрыгожыць дом, выбраць падарункі, прыгатаваць стравы), але забываюцца пра найважнейшае – духоўнае вымярэнне надыходзячай урачыстасці. Каб такога не адбылося, варта “раздзяліць” падрыхтоўку да вялікага свята разам з дзецьмі, якім неабходна ў чарговы раз прыгадаць гісторыю нараджэння Езуса Хрыста.

Чытаць цалкам: Падрыхтоўка да свят Божага Нараджэння

 

Старонка 99 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.