ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Слова для Жыцця (155)

Актуальна - Слова для Жыцця

oikumena   “Правіца Твая праслаўлена моцаю” (Зых 15, 6)
      Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян былі падрыхтаваны Касцёлам на Карыбах. Інтэгральнай часткай цэлебрацыі малітоўнага набажэнства з’яўляюцца Біблія і 3 камплекты ланцугоў.
    Біблія была для каланізатараў на Карыбах падставай для падпарадкавання мясцовых жыхароў гэтых земляў і пашырэння нявольніцтва, з другога боку – стала крыніцай суцяшэння і вызвалення для многіх, хто цярпеў уціск і быў эксплуатаваны. Кайданы з’яўляюцца моцным сімвалам зняволення, дэгуманізацыі і расізму. Яны з’яўляюцца таксама знакам улады граху, які аддзяляе людзей ад Бога і адзін ад аднаго.
    “Хто захоўвае слова Хрыста, у тым сапраўды любоў Божая дасканалая. Дзякуем Стварыцелю за нашу хрысціянскую спадчыну і за Яго вызваляючае і збаўчае дзеянне ў чалавечай гісторыі. Пакорна просім, Пане, каб дзякуючы Тваёй ласцы Цэрквы ва ўсім свеце сталі прыладамі міру. Праз іх супольную дзейнасць, як паслоў і пасрэднікаў Твайго аздараўлення, а таксама яднаючай любові сярод падзеленых народаў, няхай Тваё Імя будуць свяціць і любіць. Aмэн”.

З матэрыялаў, падрыхтаваных на Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян (18–25 студзеня 2018 г.)

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (155)

 

Варта ведаць (112)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Для папы Францішка прыярытэтамі ў 2018 годзе будуць правы і патрэбы імігрантаў і бежацаў, прысвечаны моладзі Сінод Біскупаў, а таксама далейшая рэструктурызацыя Рымскай курыі. Пантыфік вырушыць у 6-дзённае падарожжа ў Чылі і Перу. На сёння Апостальская Сталіца не пацвердзіла ніякіх іншых папскіх пілігрымак, запланаваных на бягучы год, хаця ватыканскія службовыя асобы паведамілі, што амаль дакладна Святы Айцец накіруецца ў Дублін пад канец жніўня на Сусветную сустрэчу сем’яў. Пацвердзілі таксама, што разглядаецца падарожжа ў Літву, Латвію і Эстонію. Не выключаюць і пілігрымкі ў Афрыку.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (112)

 

Дапамагчы ўбачыць свет кончыкамі пальцаў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Тактыльныя кнігі для невідушчых дзяцей і дзяцей з парушэннямі зроку ствараюць вучні сярэдняй школы № 35 імя М. А. Волкава ў Гродне. На старонках гэтых асобнікаў месцяцца ўласнаручна створаныя рэльефныя выявы, а таксама тэкст, напісаны шрыфтам Брайля, які з’яўляецца тлумачэннем да мяккіх малюнкаў.
“Цёплыя кнігі”
    Мэта дабрачыннага праекта, у які ўцягнуты маладыя валанцёры, – дапамагчы пазнаць навакольны свет маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, пазбаўленым магчымасці бачыць. Асноўным натхняльнікам і кіраўніком дабрачыннай акцыі на карысць дзяцей з парушэннямі зроку з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Дзмітрый Трафімаў. Ён адзначае, што ідэя стварэння незвычайных кніг з’явілася пасля наведвання прадпрыемства “БелТІЗ”, дзе вучні пазнаёміліся з невідушчымі супрацоўнікамі.

Чытаць цалкам: Дапамагчы ўбачыць свет кончыкамі пальцаў

 

Душпастырская паслуга мае выключна евангелічнае вымярэнне!

Актуальна - Інтэрв'ю

У першыя дні студзеня, пасля амаль 27-мі гадоў паслугі ў Касцёле на Гродзеншчыне, Беларусь пакінуў польскі святар кс. доктар Раман Катлімоўскі – шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ініцыятар разнастайных душпастырскіх акцый, выдатны прапаведнік, поўнасцю адданы святарскай паслузе і заклапочаны будучыняй Касцёла. Кс. Раман быў звязаны з Гродзенскай дыяцэзіяй з моманту яе ўзнікнення: стаяў ля вытокаў стварэння касцёльных структур, з’яўляўся сведкам мноства гістарычных падзей. У інтэрв’ю для “Слова Жыцця” святар успамінае пра сваю паслугу ў Беларусі і, ад’язджаючы ў родныя мясціны, складае выразныя словы пажаданняў Касцёлу на Гродзеншчыне.
– Ксёндз Раман, ці памятаеце Вы, калі прыехалі ў Беларусь?
    – Я прыехаў у Беларусь 20 сакавіка 1990 года разам з кс. прафесарам Ежы Лявінскім. Ён застаўся тады ў Гродне разам з першым біскупам у Беларусі, сённяшнім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Мяне ж скіравалі ў парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску, дзе я служыў каля 3-ох месяцаў. Там спазнаў цудоўную набожнасць і вялікую сардэчнасць людзей. Затым біскуп Эдвард Матэрскі, які скіраваў мяне ў Ваўкавыск, прапанаваў паехаць у Вільнюс у парафію Святога Духа, дзе пробашчам быў кс. Аляксандр Кашкевіч.

Чытаць цалкам: Душпастырская паслуга мае выключна евангелічнае вымярэнне!

 

З каталіцкага друку (156)

Актуальна - Прэса

catholic newsПасол Беларусі
прыСвятым Пасадзе
наведаў Ватыкан

   Пасол Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы.
У рамках візіту адбылася кароткая размова з Пантыфікам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама сітуацыі ў рэгіёне.
    Падчас рабочай сустрэчы з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі кс. Чэзарэ Пасіні беларускі дыпламат перадаў у дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (156)

 

Як сябе паводзіць, калі працоўныя абавязкі медыцынскага работніка супярэчаць навуцы Касцёла?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Этычны кодэкс лекара абавязвае перад дзяржавай. Але калі нейкі аспект гэтага кодэксу супярэчыць Божаму закону, то ўрач католік не абавязаны яго прытрымлівацца.
    Нярэдка праціўнікі якіх-небудзь пярэчанняў па меркаваннях сумлення ў медыцыне спасылаюцца на абавязак лекара не навязваць свае рэлігійныя перакананні ў сферы лячэння. Але тут трэба заўважыць, што гэта зусім не супярэчыць праву ўрача адмовіць і, напрыклад, не выпісаць у рэцэпце кантрацэптыў.
    Гарманальныя прэпараты, якія прымяняюцца з тэрапеўтычнымі мэтамі (нават калі яны маюць пабочны кантрацэптыўны эфект), з’яўляюцца лячэннем. Калі ж тыя самыя прэпараты прапісваюць пацыентам з адзінай мэтай пазбегнуць зачацця, то гэта не адносіцца ні да дыягностыкі, ні да тэрапіі. Значыць, ні клятва Гіпакрата, ні этычны кодэкс не абавязваюць гінеколага іх прызначаць.

Чытаць цалкам: Як сябе паводзіць, калі працоўныя абавязкі медыцынскага работніка супярэчаць навуцы Касцёла?

 

Глыбіня традыцый і моц вялікай сям’і Паспяшальскіх

Актуальна - З жыцця Касцёла

Адна з найбольш вядомых у Польшчы музыкальных сем’яў калядавала ў Гродне. Аркестр, які складаецца з 16-ці прадстаўнікоў 3-ох пакаленняў музыкантаў, 12 студзеня зайграў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Падчас сямейнага калядавання выступілі чацвёра братоў Паспяшальскіх – Ян, Марцін, Караль і Мацвей – іх жонкі, дзеці разам з сужэнцамі, а таксама ўнукі. Музыканты заспявалі прыгожыя пастаралкі і калядкі ў аўтарскай апрацоўцы: ад класічных версій праз фальклорны клімат да джазавых і рокавых аранжыровак. Адным з найважнейшых вымярэнняў канцэрта была папулярызацыя хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцей.

Чытаць цалкам: Глыбіня традыцый і моц вялікай сям’і Паспяшальскіх

 

Пра анёла

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Жыла звычайная дзяўчынка з добрымі вачыма і чулым сэрцам. І звалі яе Ангеліна. Яна хадзіла ў школу і добра вучылася, ва ўсім дапамагала маме. Дзяўчынка вельмі не любіла, калі аднакласнікі сварыліся паміж сабой, і заўсёды старалася іх памірыць. Калі сяброўкі пыталіся, ці спадабалася ёй сукенка з моднага часопіса, яна адказвала, што звяртае ўвагу не на тое, што моднае, але на тое, што прыгожае і сціплае.
    – Якая ж ты дзіўная… – казалі дзяўчаты.
    Затое Ангеліна заўважала бяздомных катоў і сабак. Яна не баялася, лашчыла іх і карміла. Заўважала, калі крыўдзілі меншых, і заўсёды бегла ім на дапамогу. Пры ўваходзе ў аўтобус падавала руку пажылым людзям, саступала ім месца.
    – Якая ветлівая і ўважлівая дзяўчынка, – гаварылі людзі.

Чытаць цалкам: Пра анёла

 

Моладзь у цэнтры ўвагі

Актуальна - Інтэрв'ю

Новы, 2018 душпастырскі год у Беларусі абвешчаны Годам моладзі. Гэтае рашэнне было зацверджана падчас 67-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, што адбылося ў канцы мінулага года ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Старшыня Рады па справах свецкіх і моладзі пры ККББ дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі распавядае пра выклікі сучаснасці і сутнасць душпастырскай працы з маладымі людзьмі.
– Чаму менавіта Год моладзі?
    – Год моладзі – гэта працяг таго, што робіцца для маладых людзей і разам з імі ў Касцёле ў дыяцэзіі, Беларусі і свеце. Мы кіруемся, найперш, за Святым Айцом Янам Паўлам ІІ, які арганізаваў Сусветныя дні моладзі. Пантыфік шмат часу прысвячаў маладзёнам, разумеючы, што за імі – будучыня. Аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Год моладзі будзе своеасаблівай падрыхтоўкай да СДМ, якія адбудуцца ў 2019 годзе ў Панаме. Таксама хутка ў Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў, прысвечаны праблемам маладога пакалення. У яго падрыхтоўчай працы можа і, я б сказаў, павінна прыняць удзел моладзь з усяго свету. Вельмі важна, каб гэты сінод быў не аб ёй, але разам з ёй. Касцёл чакае ініцыятывы з боку маладых людзей, каб адчуць подых сучаснасці і разглядзець праз іх заўтрашнюю перспектыву супольнасці вернікаў.

Чытаць цалкам: Моладзь у цэнтры ўвагі

 

Св. Юзаф Себасцьян Пельчар: заступнік хворых, убогіх і эмігрантаў

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Юзаф Пельчар прадстаўляецца ў біскупскай вопратцы.

Біёграфы, спрабуючы адлюстраваць духоўнае жыццё святога, акрэслівалі яго як “homo marianus” (“чалавека марыйнага”), вернага сына Касцёла, апекуна ўбогіх, руплівага пастыра душ або мілосніка Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Дэвізам свайго жыцця, якое прысвяціў на Божую хвалу і збаўленне душ, Юзаф выбраў словы: “Усё для Найсвяцейшага Сэрца Езуса праз Беззаганныя Рукі Найсвяцейшай Панны Марыі”.
Узрушаны глыбокім клопатам пра маральнасць
    Юзаф нарадзіўся 17 студзеня 1842 года ў Корчыне каля Кросна (Польшча) у сям’і Войцеха і Мар’яны, земляробаў сярэдняга дастатку. Яшчэ да нараджэння сына набожная маці ахвяравала яго Найсвяцейшай Панне Марыі.
    Будучы святы рос у глыбока рэлігійнай атмасферы. З 6-гадовага ўзросту быў міністрантам у парафіяльным касцёле. Пасля школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пшэмыслі. У 1864 годзе прыняў святарскія пасвячэнні, а пасля іх на працягу паўтара года служыў вікарыем у Самбожы.

Чытаць цалкам: Св. Юзаф Себасцьян Пельчар: заступнік хворых, убогіх і эмігрантаў

 

Распачаць усё нанова

Актуальна - З жыцця Касцёла

creatividad frases1Надышоў новы год... Разам са зменай лічбы ў календары многія людзі мараць аб змене жыцця ў лепшы бок. У суме, гэта выдатная нагода, каб пачаць спачатку. Як дзейнічаць, каб удалося рэалізаваць навагоднія пастановы?
Першачаргова задумайся, што Табе на самой справе не падабаецца ў сваім жыцці, чаго жадаеш, якія маеш патаемныя імкненні. Ад чаго ўцякаеш? З чым баішся сутыкацца? Якой канфрантацыі пазбягаеш? Праўда ў тым, што большасць з нас інтуітыўна адчувае, за што павінны ўзяцца, каб змяніць сваё жыццё. Але праз год гэта можа быць толькі сумай хаатычных рухаў несвядомасці і звычайных падзей, калі ўжо цяпер адказна не возьмемся за тое, што патрабуе ўмяшання.

Чытаць цалкам: Распачаць усё нанова

 

Захаваць тое, што існуе

Актуальна - З жыцця Касцёла

Завяршыўся 2-гі этап прац па аднаўленні ўнікальнага драўлянага лямуса, што размяшчаецца на дзядзінцы кляштара сясцёр брыгітак у Гродне. Старажытны будынак быў значна пашкоджаны ў выніку разнастайных прыродных фактараў, а таксама з-за адсутнасці кансервацыйных работ.
Як адзначае кс. Аляксандр Сасноўскі, кіраўнік эканамічна-будаўнічага аддзела Гродзенскай дыяцэзіі і адказны за рэстаўрацыю лямуса, на гэты раз галоўнай задачай спецыялістаў было выдаленне хібаў і пашкоджанняў, выкліканых уздзеяннем біялагічных і атмасферных фактараў. Чарговы этап рамонту прадугледжваў рэканструкцыю і замену знішчаных і тэхнічна зношаных элементаў, а таксама кансервацыю асобных частак пры строгім захаванні адпаведных рэкамендацый.

Чытаць цалкам: Захаваць тое, што існуе

 

Старонка 97 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.