ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Варта ведаць (118)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак прызначыў старшынёй Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў арцыбіскупа Філіпа Янонэ, які з мінулага года з’яўляўся дапаможным сакратаром узгаданай дыкастэрыі. Іерарх нарадзіўся ў Неапалі ў 1957 годзе. У 1976 – уступіў у Ордэн кармелітаў, у 1982 – атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім латэранскім універсітэце. У 2001 годзе быў прызначаны дапаможным біскупам Неапальскай архідыяцэзіі, у 2009 – біскупам дыяцэзіі Сора-Аквіна-Понтэкорва, у 2012 – віцэ-рэгентам Рымскай дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (118)

 

Аборт - праца над памылкамі... Бога?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана вернікі ва ўсіх парафіях Беларусі маглі далучыцца да “Духоўнага ўсынаўлення” – малітоўнай акцыі ў абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Гэта можна зрабіць і ў любы другі момант. Чаму так важна не заставацца абыякавымі да такой ініцыятывы? Наколькі яна актуальная ў сучасным свеце?
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогадовая колькасць выпадкаў перапынення цяжарнасці ў свеце (уключаючы нелегальныя) складае каля 50-ці мільёнаў. Гэта значыць, што больш за 20% цяжарнасцей заканчваюцца абортам. Да параўнання: у ІІ Сусветнай вайне загінула 42 мільёны чалавек. Вось чаму сёння так часта гаворыцца пра “цывілізацыю смерці”. Людзі займаюцца самазнішчэннем, не задумваючыся пра жудасць сваіх намераў і далейшыя наступствы.

Чытаць цалкам: Аборт - праца над памылкамі... Бога?

 

З каталіцкага друку (162)

Актуальна - Прэса

catholic newsСвет убачыла
кулінарная кніга
папы Францішка

   Яна называецца “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выдання выступіў Раберта Альбаргеці.
У кнізе апісаны этапы жыцця Хорхе Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшніх дзён з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Між іншым, згадваецца аб неўспрыняцці марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавым, пустым і небяспечным спажывальніцтве і, у той жа час, аб вядзенні “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў – плёну чалавечай працы і Божага дару.
    Выданне багата ілюстравана і пераплецена анекдотамі (напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі). Кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Папы.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (162)

 

Любоў без умоў

Роздум - На шляху да святасці

Часам вельмі стомлены пасля доўгага працоўнага дня заўважаеш у аўтобусе свабоднае месца. І ўжо накіроўваешся, каб заняць яго, але на прыпынку заходзіць старэнькая асоба з каляскай. Нешта ўнутры спадзвігае цябе падысці, дапамагчы падняцца па такіх нязручных прыступках і прапанаваць тое самае адзінае вольнае месца. Пасля бліжні адорвае цябе поглядам, поўным падзякі, і незразумелае цяпло разліваецца ўнутры, дзесьці ля сэрца. Так, ты працягнеш стаяць, але нязмерная падзяка ў вачах гэтага чалавека зніме тваю стому і дадасць сіл. Здавалася б, чаму так адбываецца? Так моцна нечага прагнуў, але аддаў так хутка і проста таму, хто патрабуе гэтага больш. Проста ўсё накіравана на ўзаемнасць. Галоўнае – не чакаць падзякі ці ўзнагароды за свае ўчынкі, бо гэта ўжо зусім іншае.

Чытаць цалкам: Любоў без умоў

 

Хрыстос уваскрос! Алелюя!

Актуальна - Пастырскае Слова

zmartwychwstal
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Дарагія Дыяцэзіяне!
Хрыстос Уваскрос!
   Алелюя!

    Гэтае пасланне радасцігучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята – урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.
    Паўстаўшы з мёртвых, Божы Сын спаўняе ўласнае абяцанне: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Mц 28, 20). Уваскрослы Хрыстос застаецца з намі, пілігрымуе з чалавекам па шляхах жыцця. З’яўляецца нашым Панам і Збаўцам у кожным месцы і ў кожны час. Яго прысутнасць у слове Евангелля, у святых сакрамантах, у супольнасці Касцёла падтрымлівае нас у штодзённым паміранні для граху і жыцці для Бога (параўн.: Рым 6, 11).

Чытаць цалкам: Хрыстос уваскрос! Алелюя!

 

Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Зваротная сувязь - Рэдакцыя

У чарговы раз, дзякуючы Божаму Провіду, мы маем магчымасць перажываць святы Уваскрасення Пана.
    У той жа час гэта нагода і заклік, каб даваць усім людзям і цэламу свету сведчанне нашай веры ў Езуса Хрыста – Божага Сына, які “дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў з Неба, (…) стаў чалавекам, (…) быў замучаны і пахаваны, і на трэці дзень уваскрос, паводле Пісання”.

Чытаць цалкам: Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

 

– Шукаем настаўніка ад Бога. Не бачылі?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Разам з героямі інсцэніраванага прадстаўлення  ва ўрачыстасць Усіх Святых

– Вось ён, аддае сваё сэрца дзецям…
У жыцці кожнага чалавека ёсць асабліва значныя людзі, ролю якіх у лёсе складана пераацаніць. Сярод іх – першы настаўнік, які навучыў чытаць, пісаць, а таксама думаць і любіць. Ён зазвычай становіцца першым узорам для пераймання.
    І якое шчасце, калі такі чалавек сябруе з Богам і можа шмат чаго пра Яго распавесці…
Настаўнік і катэхет
    Настасся Мішкура паходзіць з парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (дэканат Іўе). Выхоўвалася ў каталіцкай сям’і, дзе хрысціянскія каштоўнасці прывіваліся з ма- ленства. “Разам з бацькамі і бабуляй я кожную нядзелю прыходзіла на св. Імшу ў наш мясцовы касцёл, – успамінае дзяўчына. – Менавіта яны сталі прыкладам малітвы і заклалі пачатак станаўленню маёй веры. Часта ўспамінаю, як ва ўзросце 8-10 гадоў з радасцю бегла ў святыню на ружанцовую малітву, раратнія Імшы, Крыжовы шлях або маёвыя набажэнствы…”.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы Настасся вырашыла пайсці дарогай настаўніцтва, аб чым заўсёды марыла. Але гэта было толькі адным з моцных жаданняў у яе жыцці. У глыбіні душы дзяўчыне заўсёды хацелася пазнаваць Бога на лекцыях або практычных занятках, каб пасля дапамагаць у душпастырскай дзейнасці ў роднай парафіі.

Чытаць цалкам: – Шукаем настаўніка ад Бога. Не бачылі?

 

Слова для Жыцця (160)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    У хвіліны, калі сумненні і страх сціскаюць сэрца, нам абавязкова неабходна праніклівасць. Яна дазваляе ўпарадкаваць блытаніну ў думках і пачуццях, каб дзейнічаць належным і разумным чынам. Першым крокам у гэтым працэсе, які вядзе да перамогі над страхамі, з’яўляецца іх выразнае акрэсленне, каб не аказалася, што марнуем час і энергію, становячыся ахвярай нясталых прывідаў, пазбаўленых аблічча. З гэтай мэтай я заахвочваю ўсіх зазірнуць у сябе і назваць уласныя страхі па імені. Задайце сабе пытанне: што мяне непакоіць, чаго баюся больш за ўсё менавіта сёння, у канкрэтнай сітуацыі, якую перажываю? Што мяне блакуе і не дазваляе ісці наперад? Чаму не маю адвагі, каб прыняць важныя рашэнні, якія мушу прыняць? Не бойцеся сумленна паглядзець на свае страхі, прызнаць іх такімі, якія яны ёсць, і змірыцца з імі. […] У Святым Пісанні 365 разоў знаходзім выраз “не бойцеся” ва ўсіх яго формах. Можна сказаць, нібы Пан хоча, каб мы ў кожны дзень года былі свабодныя ад страху. За бояззю ніколі не павінна заставацца апошняе слова, асаблівым чынам для нас, хрысціян. Страх мусіць стаць нагодай, каб здзейсніць акт веры ў Бога... а таксама веры ў жыццё!
Фрагмент паслання на ХХХІІІ Сусветны дзень моладзі  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (160)

 

Варта ведаць (117)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Апостальскі Пасад прызначыў 500 тыс. даляраў на аднаўленне акружэння капліцы Гроба Гасподняга ў Ерусаліме і яшчэ столькі ж – на завяршэнне рэстаўрацыі базілікі Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Сродкі на аднаўленне акружэння капліцы будуць накіраваны пасля таго, як супольнасці, якія кіруюць святыняй (праваслаўная, армянская і каталіцкая) створаць сумесны камітэт, што будзе займацца гэтай справай. У Бэтлееме значная частка работ ужо выканана, і ёсць надзея, што ўжо ў бліжэйшы час рэстаўрацыя базілікі завяршыцца.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (117)

 

Велікодныя звычаі

Актуальна - З жыцця Касцёла

У розных краінах святкаванне выглядае асаблівым чынам. У Германіі сябрам уручаюць яйкі, пафарбаваныя ў зялёны колер, а ў Швецыі цэлая сям’я з ахвотай  бавіцца ў “тачанкі”

Урачыстасць Уваскрасення Пана адзначаецца ў свеце па-рознаму. Некаторыя звычаі могуць нам падацца нават дзіўнымі, аднак кожны з іх здаўна ўкаранёны ў традыцыі асобнай краіны.
Адным з самых цікавых велікодных звычаяў у Еўропе можа ганарыцца Ірландыя. У Вялікую суботу ў гарадах гэтай краіны адбываецца марш, падчас якога людзі дэманструюць стомленасць з-за доўгага посту і жаданне хутчэй распачаць святкаванне. Марш узначальвае мясцовы мяснік. Ён нясе селядзец, падвешаны на кіі, які жыхары збіваюць дубінкамі або любымі іншымі прадметамі, што трапляюць ім у рукі. Збіты селядзец, які сімвалізуе пост, выкідваецца ў раку. Пасля чаго на той жа кій мяснік чапляе аздоблены кветкамі барановы кумпяк, што мае звеставаць час святкавання.
    У ЗША існуе цікавы звычай насіць вялізныя святочна аздобленыя капелюшы. На іх могуць красавацца яйкі, зайчыкі, кураняты, курачкі і мноства іншых упрыгожанняў. Кожны год жанчыны і дзеці ўдзельнічаюць у конкурсах, падчас якіх выбіраюцца найпрыгажэй аздобленыя галаўныя ўборы.

Чытаць цалкам: Велікодныя звычаі

 

Святочныя дэкарацыі на Вялікдзень

Актуальна - З жыцця Касцёла

Адчуванне Вялікадня ў некаторай ступені могуць падоўжыць святочныя дэкарацыі.
    Яны звычайна змяшчаюцца на бачным месцы, нагадваючы пра светлы і радасны дзень Уваскрасення нашага Пана.
Існуе шмат розных варыянтаў велікоднага дэкаравання. Некаторыя аддаюць перавагу аздобам з натуральных матэрыялаў, “ажыўляючы” іх. Гэта, напрыклад, вазоны з высаджанай у іх пшаніцай. Так на працягу нейкага часу можна назіраць за тым, як прарастае зеляніна, што сімвалізуе жыццё. Па жаданні кампазіцыю абвязваюць каляровай стужкай або ўпрыгожваюць іншымі дэкаратыўнымі дэталямі: яйкам, галінкай вярбы, каменьчыкамі.
    Трэба адзначыць, што яйка – цэнтральны элемент амаль што ў кожнай велікоднай кампазіцыі. Яно з’яўляецца сімвалам плоднасці, перамогі Езуса над смерцю. Яйка выкарыстоўваецца як дэталь (напрыклад, у галінкавых вянках, кветкавых кошыках) або ў якасці самастойнай кампазіцыі (з нітак, паперы).

Чытаць цалкам: Святочныя дэкарацыі на Вялікдзень

 

Чорна-белая пісанка – візітная картка Сапоцкіна

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Станіслаў Змітровіч з ахвотай перадае ўнікальную тэхналогію на разнастайных майстар-класах

Яйкі з’яўляюцца неад’емным атрыбутам велікоднага стала. Сёння вернікі ўсё часцей дэкаруюць іх пры дапамозе налепак, трафарэтаў і штучных фарбавальнікаў. Аднак сюды ні ў якім разе нельга аднесці жыхароў мястэчка Сапоцкін, якія прытрымліваюцца тутэйшай традыцыі і ствараюць арыгінальныя чорна-белыя пісанкі – сапраўдныя творы мастацтва з багатай гісторыяй і сімволікай.
Традыцыя роспісу велікодных яек у Сапоцкіне вядомая здаўна. У 2013 годзе дадзены элемент нематэрыяльнай спадчыны Гродзеншчыны быў узяты пад ахову і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Адной з захавальніц цікавай і самабытнай тэхнікі сапоцкінскага “пісанкарства” з’яўляецца Антаніна Юрчэня. Майстрыха распавядае, што распісваць яйкі традыцыйным спосабам яна навучылася ў сваёй матулі. “Чорна-белыя пісанкі – візітная картка і сапраўдны гонар нашай мясцовасці, – гаворыць спадарыня Антаніна. – Іх нельга стварыць без спецыяльнага фарбавальніка – настою кары дуба, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Яго трэба пачаць рыхтаваць загадзя, прыкладна за 2 месяцы да Вялікадня, каб фарба паспела настаяцца, стала трывалай па якасці і набыла глыбокі чорны колер”.

Чытаць цалкам: Чорна-белая пісанка – візітная картка Сапоцкіна

 

Старонка 92 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.