ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Марыя, вядзі нас да свайго Сына!

Актуальна - Інтэрв'ю

Абрад устанаўлення новага пробашча ў парафіі ўзначаліў кс. канонік Генрых ЯблоньскіПадчас урачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч афіцыйна аб’явіў аб прызначэнні новага кусташа санктуарыя, якім стаў кс. Юрый Бяганскі. За тыдзень да гэтай падзеі мясцовыя вернікі сардэчна прынялі яго як пробашча парафіі. Як адчувае сябе на новым месцы святар і ці будуе якіясьці планы адносна развіцця марыйнага культу на тэрыторыі санктуарыя? Пра гэта і многае іншае ў спецыяльным інтэрв’ю для “Слова Жыцця”.
– Кс. Юрый, віншуем Вас з прызначэннем на новую пасаду! І нават, трэба заўважыць, не на адну. Падзяліцеся, калі ласка, ці было гэтае рашэнне нашага ардынарыя для Вас нечаканасцю?
    – Па праўдзе, я пакуль што яшчэ не магу да канца ўсё ўсвядоміць... Разумею, што атрымаў новае поле для душпастырскай дзейнасці. А гэта новыя выклікі, заданні, адказнасць. Магу з упэўненасцю сказаць: буду рабіць у парафіі ўсё магчымае, што ад мяне як святара залежыць.

Чытаць цалкам: Марыя, вядзі нас да свайго Сына!

 

Варта ведаць (124)

Актуальна - Варта ведаць

☞ У базіліцы св. Пятра ў Ватыкане адбыўся звычайны публічны кансісторый, на якім Святы Айцец Францішак далучыў да Калегіі Кардыналаў 14 новых членаў. Кожны з іх атрымаў ад Пантыфіка кардынальскі берэт, персцень і булу з вызначаным тытулярным касцёлам у Рыме (гэта сімвалічнае далучэнне кардынала да прэзбітэрыя Рымскай дыяцэзіі). Намінуючы новых кардыналаў, Папа прызначыў ім таксама тытулярныя касцёлы і дыяконіі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (124)

 

400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах

Актуальна - З жыцця Касцёла

Святочнае набажэнства з нагоды юбілею ўзвядзення каталіцкай святыні і кляштара айцоў францысканцаў узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
    На ўрачыстасці, якая адбылася напярэдадні свята Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, сабраліся шматлікія госці: святары, манаскія сёстры, прадстаўнікі свецкай улады, парафіяне і вернікі з суседніх мясцовасцей.
Напачатку прысутныя мелі магчымасць здзейсніць экскурс у мінулае, даведацца, як паўставала святыня і кляштар. Гістарычнае паведамленне з прэзентацыяй падрыхтавала Вікторыя Янушкевіч. Валянціна Лабуніна паказала жыццё касцёла праз аб’ектыў фотаапарата. Яе аўтарская выстава, арганізаваная з дапамогай мясцовай школы, разгарнулася пры святыні.

Чытаць цалкам: 400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах

 

З каталіцкіх СМІ (168)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Католікі Латвіі
вяжуць шкарпэткі
для Папы

   Арыгінальную ініцыятыву да візіту Святога Айца ў краіну прыдумаў нацыянальны “Карытас”.
Гаворка ідзе пра звязаную ўручную на спіцах пару цёплых баваўняных шкарпэтак, упрыгожаных традыцыйным народным арнаментам. Самыя прыгожыя вырабы ўручаць у падарунак папу Францішку. Астатнія шкарпэткі ў якасці гуманітарнай дапамогі будуць перададзены ва Украіну, у раёны, пацярпелыя ад вайны. Разам з гэтым “Карытас” запрашае вернікаў, асабліва ўдзельнікаў конкурсу, маліцца за мір у свеце.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (168)

 

“Мой крыж – маё натхненне”

Роздум - На шляху да святасці

Кнігу вершаў пад такой назвай выдала Алеся Філіпава – парафіянка слонімскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У сваіх творах маладая жанчына і мама распавядае пра вялікую любоў да Бога, дзяцей і сваёй сям’і, да людзей і навакольнага свету.
Шлях да веры
    Аўтарка кнігі вершаў Алеся Філіпава нарадзілася ў г. Рэчыца, што на Гомельшчыне. На вялікі жаль, жанчына не можа пахваліцца тым, што з самага дзяцінства ёй прывівалі веру: бацькі былі непрактыкуючымі праваслаўнымі.
    “Памятаю сваё дзяцінства... Бабуля перад тым, як класціся спаць, заўсёды шаптала нейкія словы перад іконай. Гэта была выява св. Мікалая Цудатворцы. Але тады я гэтага не ведала, мне падавалася, што яна размаўляе з Богам. Мне таксама вельмі моцна хацелася маліцца, але я не ўмела, таму проста вяла размову з Богам у цішыні свайго сэрца, – распавядае Алеся. – Канешне, найбольш важныя хрысціянскія святы ў нашай сям’і адзначаліся. Напрыклад, на Вялікдзень хадзілі ў храм, каб асвяціць яйкі і кулічы. Толькі калі пасля сядалі за стол, ніхто не тлумачыў, навошта ўсё гэта”.
    Аўтарка ўзгадвае выпадак, калі аднойчы яе мама пачала распавядаць пра сваю знаёмую, якая збіраецца паехаць у Жыровіцкі манастыр. Алеся зацікавілася гэтым месцам, нават пэўны час разважала над тым, каб стаць манахіняй. Але Бог меў адносна яе іншыя планы.

Чытаць цалкам: “Мой крыж – маё натхненне”

 

Як будучых святароў вучаць спавядаць?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Падчас вучобы ў духоўнай семінарыі клерыкі праходзяць навучанне і атрымліваюць веды ў сферы філасофіі і тэалогіі. У межах вывучэння таго, што датычыцца канкрэтна сакраманту пакаяння, разглядаюцца многія пытанні, напрыклад: для чаго існуе споведзь, якая ў ёй роля святара, як правільна разумець умовы споведзі, каб яна была сапраўднай.
    Канешне, вывучаюцца і практычныя моманты гэтага сакраманту. Кожны святар павінен ведаць формулу адпушчэння грахоў, як падыходзіць да чалавека, якое накладваць пакаянне. Таксама вывучаецца правільнае з пункту гледжання псіхалогіі стаўленне да розных людзей, як і каму варта даваць духоўныя настаўленні. Спаведнік павінен умець дапамагчы чалавеку добра паспавядацца, пабудзіць яго да сапраўднай скрухі і прыняцця рашэння выправіцца.

Чытаць цалкам: Як будучых святароў вучаць спавядаць?

 

Хлопчык і кацяня

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Цэлы дзень ліў халодны дождж.
    Дзіма вярнуўся дамоў з вуліцы, паабедаў і ўспомніў, што мама прасіла яго схадзіць у магазін.
    Каля магазіна знаходзілася летняя прыбудова. І вось недзе адтуль ужо каторы дзень было чуваць голаснае мяўканне ката. Людзі спыняліся і заглядалі пад прыбудову. Дзіма таксама падышоў паглядзець, адкуль даносяцца жаласлівыя гукі. Каля прыбудовы стаялі некалькі жанчын і грузчык.

Чытаць цалкам: Хлопчык і кацяня

 

“Зазірнуць пад вечка памяці”

Актуальна - З жыцця Касцёла

У сталічным выдавецтве “Энцыклапедыкс” убачыла свет кніга, якая распавядае пра жыццё ў былой Жодзішкаўскай гміне ў першай палове XX ст., а таксама прыадчыняе заслону гісторыі касцёла св. Юды Тадэвуша ў вёсцы Вішнева (дэканат Смаргонь). Выданне падзелена на 2 часткі: першая змяшчае ўспаміны Фелікса Жылкі, у 2-ой частцы прадстаўлена мастацка-дакументальная аповесць Анатоля Шчучкі.
Успаміны, напісаныя сэрцам
   Францішак Жылка, дзейсны член Беларускага геаграфічнага таварыства, складальнік і фундатар кнігі, распавядае, што ідэя яе выдання з’явілася падчас працы над стварэннем радавога дрэва Жылкаў. “Для завяршэння працэсу складання радавода мне патрэбна было знайсці некаторыя звесткі пра сваіх продкаў. Я паслаў запыт сваяку Багуславу Жылку ў Гданьск. Каб даць адказы на хвалюючыя мяне пытанні, Багуслаў прыслаў сшытак з успамінамі свайго бацькі – Фелікса Жылкі, які да 1939 года быў войтам у Жодзішкаўскай гміне, – распавядае спадар Францішак. – Яны ахопліваюць дзеі 1900–1951 гадоў.

Чытаць цалкам: “Зазірнуць пад вечка памяці”

 

Св. Марыя Гарэці: заступніца нявінніц

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

У іканаграфіі св. Марыя Гарэці прадстаўлена з пальмовай галінкай і лілеяй у руцэ.Маючы 11 гадоў, аддала перавагу страце жыцця, чым нявіннасці. Не спалохалася смерці, больш баючыся абразіць Бога. З’яўляецца заступніцай моладзі, дзяўчат і бялянак.
Прабачыла мучыцеля
    Марыя Гарэці нарадзілася 16 кастрычніка 1890 года ў Карынальда (Італія). Праз некаторы час сям’я пераехала ў Ферыерэ дзі Конка. Пасля смерці бацькі набожная 10-гадовая дзяўчынка часта брала ў рукі ружанец і малілася аб супакоі для душы таты.
    З адыходам у вечнасць мужа і бацькі ўвесь цяжар утрымання сям’і пералёг на маці. Старэйшыя браты, каб зарабіць на жыццё, мусілі працаваць у суседзяў, на полі ці ў вінаградніку. Марыя ж дапамагала маме з хатнімі абавязкамі. Калі аднойчы пачула, як хлопцы расказвалі непрыстойныя жарты, усклікнула: “Я лепш бы памерла, чым паўтарала такія словы”. Дзяўчынка не чакала, што ёй так хутка прыйдзецца ўласнай крывёй і жыццём пацвердзіць свае словы.

Чытаць цалкам: Св. Марыя Гарэці: заступніца нявінніц

 

Служэнне пілігрымуючаму Божаму люду

Актуальна - Інтэрв'ю

фота Прэс-бюро Яснай ГарыАйцоў паўлінаў можна пазнаць па белым хабіце, які ўказвае на суровасць манаскага жыцця, прысвечанага Пану Богу. Айцы вядуць душпастырскую дзейнасць у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы, многіх краінах Еўропы: Венгрыі, Польшчы, Харватыі, Украіне, Латвіі, Славакіі, Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Іспаніі, Румыніі. З 1993 года яны служаць таксама ў Беларусі. На працягу 25-ці гадоў нясуць паслугу ў парафіях Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і св. Ганны ў Варончы (дэканат Навагрудак).
Сёння ў гасцях рэдакцыі “Слова Жыцця” а. Юрый Саковіч OSPPE, які распавядае пра пачаткі паўстання Ордэна Святога Паўла – Першага Пустэльніка (паўлінаў), яго харызму і ікону “Чорнай Мадонны”, якая моцна паўплывала на марыйную форму духоўнасці як саміх айцоў ордэна, так і шматлікіх вернікаў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы.

Чытаць цалкам: Служэнне пілігрымуючаму Божаму люду

 

Слова для Жыцця (166)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Я хацеў бы сказаць асабліва моладзі, што наш самы небяспечны вораг – гэта не канкрэтныя праблемы, якімі б сур’ёзнымі і драматычнымі яны не былі; самая вялікая небяспека ў жыцці – гэта злы дух прыстасавальніцтва, які не з’яўляецца ні лагоднасцю, ні пакорай, але павярхоўнасцю і маладушнасцю.
    Калі маці і бацька бачаць юнака, які пасіўна сядзіць увесь дзень дома, што думаюць пра яго: “Ці не хворы ён?”, – і вядуць яго да ўрача... Ці не так? Жыццё маладога чалавека – гэта імкненне наперад, заклапочанасць, здаровы неспакой, здольнасць не згаджацца на жыццё без прыгажосці, без колеру. Калі маладыя людзі не будуць прагнуць сапраўднага жыцця, куды прыйдзе чалавецтва? Куды прыйдзе чалавецтва з пасіўнай, пазбаўленай неспакою моладдзю?
    Малады чалавек павінен дайсці да парога пэўнага пераходу, дзе адкрываецца магчымасць перастаць жыць самім сабой, сваімі справамі, сваімі дабротамі, і менавіта таму, што яму не хапае поўнага жыцця – пакінуць усё, каб пайсці за Панам... Езус жа прапануе не сурагаты, а сапраўднае жыццё, сапраўдную любоў, сапраўднае багацце! А як зможа моладзь ісці за намі ў веры, калі не будзе бачыць, што выбіраем “арыгінал”, калі бачаць нас, прызвычаеных да паўмер. Кепска, калі сустракаеш хрысціян напалову, хрысціян – дазволю сабе сказаць – “карлікавых”, якія растуць толькі да пэўнай вышыні, а потым ужо не, хрысціян з абмежаваным, закрытым сэрцам. Кепска, калі сустракаеш такое. Патрэбны прыклад кагосьці, хто пакліча мяне выйсці “па-за”, “далей”, каб пакрысе ўзрастаць…
Фрагменты прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 13.06.2018  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (166)

 

Варта ведаць (123)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Савет кардыналаў (К-9) перадаў Святому Айцу Францішку праект новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі. На 25-ай сесіі Савета быў падрыхтаваны першы тэкст, у якім Папа пазней зробіць заўвагі і папраўкі, на яго думку правільныя, карысныя і неабходныя. У дакуменце Савет падкрэсліў, што розныя элементы цяперашняй рэформы Рымскай курыі ўжо ўведзены на працягу 5-ці гадоў дзеяння да К-9.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (123)

 

Старонка 87 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.