ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
На службе Богу
Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (4)
![](/images/stories/n563/juran2.jpg)
Брат баніфратр Эмануэль Юран пра дарогу з медустановы ў кляштар.
Матэрыял завяршае цыкл сведчанняў духоўных асоб, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу.†
Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)
![](/images/stories/n562/rejszel.jpg)
Ад паштальёна да святара.
Кс. канонік Ян Рэйшаль: “У кожным пакліканні крыецца вялікая Божая таямніца”
Кс. Ян гаваркі і гарласты.
Кожны яго зварот да цябе гучыць, як загад, і, гледзячы на парафіянак, якія несвядома выцягваюцца ў струнку побач са сваім пробашчам, напрошваецца выснова, што з яго атрымаўся б неблагі камандзір. Аднак ад лёсу начальніка будучы святар уцёк свядома. Лічыў, што важная прафесія і важная пасада будуць замінаць адданаму прыслужванню ў роднай парафіі. †

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (2)
![](/images/stories/n561/pramicja.jpg)
Працяг цыкла сведчанняў ксяндзоў, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу. Кс. Андрэй Каўшук: “Пакліканне не распазнаецца ў момант, але з перспектывы паспрабаваць сябе ў пэўнай ролі” †
Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства
![Часам варта крочыць рознымі сцежкамі, каб выйсці на ўласны шлях Часам варта крочыць рознымі сцежкамі, каб выйсці на ўласны шлях](/images/stories/n560/pasveczanni2.jpg)
Якую ролю жыццёвы досвед іграе ў распазнанні канчатковага паклікання, чытайце ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця”. †
Духоўнікі святой Фаустыны Кавальскай
Кожны хрысціянін мае патрэбу ў дасведчаным і чуйным духоўным настаўніку, здольным умацаваць у веры і дапамагчы ў распазнанні Божай волі. Святая Фаустына некалькі гадоў малілася аб духоўніку, які б дапамог ёй у выкананні прароцкай місіі Міласэрнасці. І атрымала. У Вільні яе спавядальнікам і духоўным настаўнікам быў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька, а ў Кракаве – а. Юзаф Андраш SJ.
![Ксёндз Міхал Сапоцька Ксёндз Міхал Сапоцька](/images/stories/n440/sopocko.jpg)
З “Дзённіка” мы ведаем, што с. Фаустына не адразу адкрылася свайму спавядальніку, хоць ён і быў паказаны ёй Богам. Сам Езус павінен быў павучаць яе. Паслухмянасць не дала сястры размінуцца з Божай воляй. Святая малілася за свайго спавядальніка, ахвяравала за яго пакуты. А ён даваў сястры веды, дзякуючы чаму яна з любові да Бога праходзіла ўсе стадыі дасканаласці. Ксёндз умацоўваў сястру і падтрымліваў яе. Неаднаразова выказваў думку, што абвяшчэнне праўды аб Божай міласэрнасці з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Менавіта па яго патрабаванні с. Фаустына пачала пісаць “Дзённік”. †
Дакрануцца да таямніцы паклікання
2 лютага ў Паўсюдным Касцёле завяршыўся Год кансэкраванага жыцця, абвешчаны папам Францішкам з нагоды 50-годдзя саборнага дэкрэта “Perfecta caritatis” аб аднаўленні манаскага жыцця.
Касцёл перажываў мінулы пастарскі год пад дэвізам “Узрадаваўся дух мой”. Нанова адкрывалі сваё пакліканне асобы, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу, а вернікі мелі магчымасць глыбей спазнаць багацце іх харызмаў і працы.

У газеце “Слова Жыцця” чытачам было прапанавана “дакрануцца” да таямніцы паклікання кансэкраваных асоб Гродзенскай дыяцэзіі, прайшоўшы разам з імі гэты няпросты, але поўны Божай ласкі шлях. Героі артыкулаў дзяліліся сваімі ўспамінамі, перажываннямі, марамі. Кожнае сведчанне – непаўторнае. У кожнай гісторыі – цуд Божага Промыслу. †
Бог – найбольшая і найлепшая таямніца
![айцец Эдуард Пяцельчыц айцец Эдуард Пяцельчыц](/images/stories/n437/edward.jpg)
Побач з Касцёлам
Айцец Эдуард нарадзіўся ў Гродне ў каталіцкай сям’і. Тата працаваў вадзіцелем грузавіка, а мама – у бухгалтэрыі. Пазней яна пакінула прафесійную кар’еру і поўнасцю прысвяціла сябе сям’і, у якой выхоўвала дачку і чатырох сыноў.
„Рэлігійныя вартасці заў-сёды мелі для маіх бацькоў вельмі вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей”. Хлопец быў ахрышчаны ў адзіным дзейсным тады ў Гродне касцёле Адшукання Святога Крыжа ксяндзом інфулатам Міхалам Арановічам. У гэтым жа касцёле праз дзевяць гадоў ён упершыню прыступіў да сакраманту споведзі і св. Камуніі. †

Любіць Бога без усялякіх чаканняў
Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Віталій Слука з ордэна Піяраў.
Сярод натоўпу вернікаў
Айцец Віталій нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і католікаў. Быў малодшым сярод траіх дзяцей. Ахрышчаны ў Ліпнішках.
“Першы сакрамант мне ўдзялялі капуцыны. Я ў гэтым таксама бачу знак: чаму маё пакліканне – манаскі ордэн”.
Ва ўзросце 12 гадоў хлопец прыступіў да Першай святой Камуніі.
“У касцёл я спярша хадзіў зрэдку. Мяне брала з сабой мама. Заўсёды думаў: навошта я там патрэбны? Але аднойчы мы паехалі ў касцёл у Нецеч. Пачалася св. Імша. Нічога незвычайнага аж да моманту чытання Евангелля. Я не ўмеў і ніколі не рабіў крыжыкаў на ілбе, вуснах і сэрцы. Гэта заўважыў ксёндз, які цэлебраваў св. Імшу. І, гледзячы на мяне, пачаў тлумачыць, навошта і як гэта рабіць. Што я тады перажыў… Сярод натоўпу вернікаў мяне заўважыў сам святар! Праводжу паралель да фрагмента з Евангелля, дзе Закхей залез на дрэва, каб убачыць Езуса, і ўзрадаваўся, калі Хрыстос заўважыў яго. Думаю, нешта падобнае адбылося і ў маім маленькім сэрцы. Езус увайшоў у мой дом, як да Закхея, і там застаўся”. †

Бог любіць мяне больш, чым я сам
Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Яўген Голуб з Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных.
З “нядзельнай” сям’і католікаў
Айцец Яўген паходзіць з Івянца з сям’і тавараведа і гісторыка.
“Я выхоўваўся ў традыцыйнай «нядзельнай» сям’і католікаў. З-за таго, што бліжэйшы адкрыты касцёл знаходзіўся ў Рубяжэвічах, у 60 км ад горада, так атрымлівалася, што літургію можна было перажываць толькі на святы ды ўрачыстасці. Нягледзячы на гэта, родныя заўсёды маліліся, ездзілі на св. Імшу, адзначалі касцёльныя святы – то бок стараліся жыць з Богам. А з часам святыні адбудавалі ў Івянцы...”.
Таму ахрышчаны хлопчык быў таемна ў касцёле ў Рубяжэвічах, а Першую святую Камунію прымаў ужо ў Івянцы.
“Я быў крыху старэйшы за дзяцей у групе, якія рыхтаваліся да першай сустрэчы з Хрыстом у таямніцы Эўхарыстыі. Але, памятаю, я сам гэтага захацеў. І перажываў гэты момант з вялікай свядомасцю”.
Маці хлопчыка спявала ў парафіяльным хоры, а ён прыслужваў пры алтары. †

Бог – цярплівы Айцец, які выхоўвае да святасці
![айцец Казімір Енджэйчак айцец Казімір Енджэйчак](/images/stories/n433/jandzejczyk.jpg)
Малым дзіцём бавіўся “ў ксяндза”
Айцец Казімір паходзіць з Познаньскай архідыяцэзіі ў Польшчы з сям’і рабочых. Старэйшы з чатырох дзяцей. Быў ахрышчаны ў Кэмблаве. Першую св. Камунію прыняў ва ўзросце 8 гадоў у Бніне.
“Я адчуў вялікі супакой і радасць ад таго, што Пан Езус прыйшоў у маё сэрца. Пасля абеду ў суботу, адразу ж пасля споведзі, я вярнуўся дадому і пайшоў спаць, каб ужо не зграшыць перад прыняццем Езуса ў святой Камуніі. Ва ўзросце 12 гадоў з поўнай свядомасцю я прыняў сакрамант канфірмацыі, які пакінуў моцны адбітак у маёй душы. Я пачаў думаць аб прысвячэнні жыцця Богу”.
У Бніне хлопец хадзіў у школу. Кожную нядзелю з усёй сям’ёй прымаў удзел у святой Імшы.
“Бацькі ўспамінаюць, што ў дашкольным узросце я любіў бавіцца «у ксяндза», асабліва пасля нядзельнай святой Імшы. Я надзяваў доўгі шалік і вітаў усіх словамі: «Пан з вамі»”. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 1 з 3:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.