Паўсюдны Касцёл (38)
Рэдакцыя
01 мая 2022
|
† Балівія. Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і дакладнае расследаванне, якое прывядзе да высвятлення тых страшных падзей. Перад абліччам росту ў Балівіі культуры гвалту, забойстваў жанчын, рабаванняў, марадзёрства і адсутнасці бяспекі для грамадзян, мы заклікаем усіх балівійцаў дзейнічаць на карысць культуры міру, у якой усе змогуць жыць у братэрстве”, – гаворыцца ў паведамленні балівійскага епіскапату.