Варта ведаць (20)
кс. Ян Раманоўскі
28 лютага 2014
|
• 20 лютага ў Ватыкане самая старэйшая манахіня свету Кандзіда Белоцці адзначала свой 107-ы Дзень нараджэння. Юбілярка ў гэты дзень змагла сустрэцца і паразмаўляць з папам Францішкам, а таксама прыняць удзел у св. Імшы ў Доме св. Марты. Самая старэйшая манахіня Касцёла сказала, што пражыла столькі гадоў таму, што ўсё сваё жыццё перажывае ў радасці.
• Група тэолагаў Кангрэгацыі па справах кананізацыі прызнала цудоўнае аздараўленне праз заступніцтва Джавані Баціста Манціні – Паўла VI. Аднак гэты мяркуемы цуд павінен яшчэ быць даследаваны і ацэнены, пасля чаго яго павінен зацвердзіць Папа. Аздараўленне адбылося ў Каліфорніі на пачатку 90-х гг. ХХ ст., калі маладая жанчына насуперак парадам урачоў вырашыла нарадзіць дзіця, у якога былі выяўлены праблемы з мозгам, даверыўшы гэтую сітуацыю заступніцтву Паўла VI. Дзіця нарадзілася здаровым, але абнародаванне ўсёй гэтай справы было адкладзена на некалькі гадоў, пакуль дзіця не падрасло, каб канчаткова можна было сцвердзіць адсутнасць наступстваў праблем з перыяду цяжарнасці і гэтым самым пацвердзіць цудоўнае аздараўленне. Вывучэннем гэтай сітуацыі займаецца Апостальская Сталіца. †