Варта ведаць (30)
кс. Павел Салабуда
17 ліпеня 2014
|
• Пробашч рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) кс. Ігар Анісімаў праспяваў для маладых падчас шлюбу знакамітую песню “Алелюя” Леанарда Коэна на рускай мове. Нагадаем, нядаўна каталіцкі святар з Ірландыі стаў знакамітасцю на YouTube пасля таго, як праспяваў “Алелюя” на шлюбе пары ў яго парафіі і набраў дзясяткі мільёнаў праглядаў. Як і ў выпадку з ірландскімі маладымі, беларуская пара і вернікі былі ў шоку ад сюрпрызу.
• У Рыме 1 верасня 2014 г. адбудзецца “міжканфесійны футбольны матч за мір”. Яго натхняльнікам з’яўляецца папа Францішак. Месцам правядзення павінен стаць рымскі Алімпійскі стадыён, напісаў аргентынскі футбаліст Хаўэр Дзанэці, віцэ-прэзідэнт футбольнага клуба “Інтэр”, у ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”. Ён не выключае, што Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне. Як паведаміла французскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “IMEDIA”, дапамогу ў арганізацыі міжрэлігійнага футбольнага матча аказала Папская акадэмія навук, рэктарам якой з’яўляецца таксама аргентынец, біскуп Марсэла Санчэс Саронда. На полі могуць з’явіцца зоркі сусветнага футбола: Раберта Баджо, Зінедзін Зідан, Ліянэль Месі і Франчэска Тоці. Трэнерам павінен стаць партугалец Жазэ Маўрынью. Футбалісты апрануць майкі з выявай вясёлкі. Менавіта яна лічыцца сімвалам міра, падставай для чаго з’яўляецца біблійная гісторыя пра выратаванне Ноя пасля сусветнага патопу.†