ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (111)

Варта ведаць

 Апостальская сталіца выдала новыя рэкамендацыі, што датычаць перадачы і выстаўлення рэліквій святых, а таксама іх абмену і перамяшчэння паміж кляштарамі і абацтвамі. “Гандаль і продаж рэліквій абсалютна забаронены”, – прыгадала Кангрэгацыя па справах кананізацыі. Расчляненне цела святога без згоды Ватыкана таксама строга забаронена. Біскупы павінны атрымаць згоду членаў сям’і на эксгумацыю цела патэнцыяльнага кандыдата да кананізацыі. Падкрэсліваецца, што рэліквіі могуць быць выстаўлены ў святынях толькі тады, калі маюць пасведчанне сапраўднасці. Іх нельга паказваць “у недазволеных ці апаганеных месцах” або выкарыстоўваць у святатацкіх рытуалах.
 

Варта ведаць (110)

Варта ведаць

 Колькасць католікаў у Швецыі расце па прычыне міграцыі і шматлікіх навяртанняў. Сярод навернутых – былыя лютэране, атэісты і мусульмане. Як заўважае ардынарый Стокгольма кардынал Андэрс Арборэліус, “звычайна гэта людзі добра адукаваныя, якія імкнуцца шукаць праўду”. Іерарх прызнаў, што вымушаны купляць або арэндаваць пратэстанцкія святыні, каб было месца, дзе можна цэлебраваць для вернікаў Эўхарыстыю. Такім чынам, Скандынавія сёння складае адзіны рэгіён Еўропы, дзе каталіцкі Касцёл развіваецца хуткімі тэмпамі.
   

Варта ведаць (109)

Варта ведаць

 Папа Францішак атрымаў у падарунак ад вытворцы шыкоўны аўтамабіль Lamborghini Huracan, які каштуе больш за 280 тыс. даляраў. Святы Айцец перадаў яго на аўкцыён. Частку сумы, выручанай ад продажу, атрымае фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” на аднаўленне знішчаных хрысціянскіх вёсак на Раўніне Ніневіі ў Іраку. Астатнія грошы будуць прызначаны на праект дапамогі жанчынам – ахвярам гандлю людзьмі і прастытуцыі, а таксама на карысць урачоў, якія лечаць жанчын і дзяцей у Афрыцы.
   

Варта ведаць (108)

Варта ведаць

 У Мадрыдзе (Іспанія) беатыфікаваны 60 мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за Хрыста падчас ганенняў на Касцёл у 1930-х гг. Сярод іх 29 святароў, 16 манахаў, 2 манахіні і 13 свецкіх вернікаў. Усе яны належалі да духоўнай сям’і, што чэрпае натхненне з харызмы св. Вінцэнта дэ Поля. Урачыстасці ад імя Святога Айца ўзначаліў кардынал Анджэла Амата. Беатыфікацыя стала 4-ым у бягучым годзе масавым абвяшчэннем бласлаўлёнымі мучанікаў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а іх колькасць дасягнула 281 чалавек.
   

Варта ведаць (107)

Варта ведаць

 У рамках сустрэчы ў Ватыкане Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці перадаў папе Францішку падарунак ад католікаў Данбаса – шкляны падсвечнік у выглядзе ружы. Вернікі прэзентавалі яго Святому Айцу ў знак адданасці і падзякі з нагоды апошняга візіту нунцыя ў вобласці. Пантыфік папрасіў свайго дыпламатычнага прадстаўніка выказаць яго бацькоўскую любоў да ўсяго ўкраінскага народа, запэўніць у яго малітве і перадаць бласлаўленне.
   

Старонка 22 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.