ГРОДНА
Субота,
15 чэрвеня 2024 года |
З каталіцкага друку (136)
Прэм’ера мюзікла "Караль"
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы
Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.†
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы
Музыкальна-тэатральная пастаноўка з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопца з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан.
“Напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых, і старэйшых, зʼяўляецца своечасовым, каштоўным і па-ранейшаму актуальным”, – адзначыў кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла.Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.†
Папа прыме
еўрапейскіх кіраўнікоў
Лідэры краін Еўрасаюза сустрэнуцца з папам Францішкам у Рыме перад распачаццем саміту.
Пра магчымасць сустрэчы згадваў прэм’ерміністр Мальты Джозэф Мускат. На яго думку, Святы Айцец можа забяспечыць карэктны працэс сацыяльнага ўплыву, якога не хапае палітычным дзеячам. “Папа – найбольш адпаведны лідэр, які мае кампетэнцыю і бачанне, каб гаварыць пераўзыходзячы відавочнасць і банальнасць, якія мы выказваем у палітыцы”, – сцвердзіў прэм’ер-міністр. Кіраўнік Інстытута Жака Дэлора Іў Бертанчыні лічыць, што Пантыфік з’яўляецца адзіным маральным аўтарытэтам, які мог бы быць арыенцірам для еўрапейскіх лідэраў.У Фаціму прыходзяць
навіны пра цуды
“Партугальскі санктуарый атрымлівае шматлікія электронныя лісты аб ласках, дасведчаных праз заступніцтва с. Луцыі дос Сантас”, – паведаміла с. Анжэла Коэльо, віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу ўдзельніцы марыйных аб’яўленняў 1917 года.
Манахіня таксама паінфармавала аб вялікай колькасці малітоўных просьбаў, з якімі звяртаюцца ў гэты санктуарый. Яны з’яўляюцца карыснымі ў сувязі з бягучым працэсам. “Можна гаварыць пра вялікі давер вернікаў да заступніцтва сястры Луцыі”, – дадала с. Анжэла, агаворваючыся, між іншым, што пакуль не можа назваць дату магчымай беатыфікацыі.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 199 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.