ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (88)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    У перыяд Вялікага посту мы рыхтуемся да цэлебрацыі Вялікадня (Пасхі), падчас якой мы адновім свае хросныя абяцанні. Вандруючы па гэтым свеце, як Езус, і робячы з нашага існавання знак Яго любові да братоў, асабліва самых слабых і самых бедных, мы будуем святыню Бога ў нашым жыцці. Так мы можам многім людзям, якіх спаткалі на сваім шляху, даць магчымасць сустрэчы з Езусам. Але запытайма саміх сябе, ці сапраўды Бог адчувае сябе ў нашым жыцці, як дома? Ці дазваляем мы Яму “навесці парадак” у нашых сэрцах і выкінуць бажкоў (нашы пэўныя паставы і да т.п.), якія, магчыма, глыбока ўкараніліся ў нас?
    Кожная Эўхарыстыя, якую мы цэлебруем з верай, прыводзіць да таго, што мы ўзрастаем як жывая святыня Пана, праз камунію з Яго Целам, укрыжаваным і ўваскрослым. Езус ведае, што ёсць у кожным з нас, і ведае таксама наша самае гарачае жаданне – жаданне, каб Ён у нас пасяліўся, толькі Ён.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 08.03.2015  
 
 

Слова для Жыцця (87)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Пустыня – гэта месца, дзе можна пачуць голас Бога і голас спакусніка. У пустыні мы можам зазірнуць у глыбіню – туды, дзе на самой справе вырашаецца наш лёс, жыццё або смерць. Але як пачуць голас Бога? У Яго слове. Таму вельмі важна пазнаваць Святое Пісанне, бо ў іншым выпадку мы не зможам адказаць на атакі д’ябла. Пустыня Вялікага посту дапамагае нам сказаць “не” марнасці, ідалам, дапамагае прымаць адважныя рашэнні згодна з Евангеллем і ўмацоўваць салідарнасць з братамі.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 22.02.2015  
 
 
 
   

Слова для Жыцця (86)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Нягледзячы на шматлікія дасягненні ў галіне навукі, унутраныя і фізічныя пакуты людзей абуджаюць сур’ёзныя пытанні адносна сэнсу хваробы і болю, а таксама сэнсу смерці. Гаворка ідзе пра экзістэнцыяльныя пытанні, на якія душпастарская дзейнасць Касцёла павінна рэагаваць святлом веры, маючы перад вачыма Укрыжаванага, у якім аб’яўлена ўся збаўчая таямніца Бога Айца, які з любові да людзей не пашкадаваў свайго Сына (Рым 8, 32). Таму кожны з нас пакліканы несці святло Евангелля і моц ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае – членам сям’і, урачам, медсёстрам – каб служэнне хворым было больш чалавечным, са шчодрай адданасцю, з евангельскай любоўю. Мы просім Марыю, Аздараўленне Хворых, каб кожны чалавек мог адчуць у хваробе, дзякуючы апецы тых, хто знаходзіцца побач, моц Божай любові і суцяшэнне Яго бацькоўскай пяш-чоты.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 08.02.2015
   

Слова для Жыцця (85)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Бог, становячыся чалавекам, зрабіў нашу прагу сваёй – не толькі смагу матэрыяльнай вады, але, перш за ўсё, прагу поўнага жыцця, вольнага ад няволі зла і смерці. Адначасова са сваім уцелаўленнем Ён змясціў сваю прагу – бо Бог таксама прагне – у сэрца чалавека: Езуса з Назарэта. Бог прагне нас, нашых сэрцаў, нашай любові, і гэтую прагу Ён змясціў у сэрцы Езуса. Таму ў сэрцы Хрыста сустракаюцца людская і Божая прага. І жаданне адзінства Яго вучняў належыць да гэтай прагі. Яго выражэнне мы знаходзім у малітве, узнесенай да Айца перад Мукай: “Каб усе былі адно” (Ян 17, 21). Тое, чаго прагнуў Езус, – адзінства ўсіх людзей. Няхай гэтае жаданне Езуса становіцца таксама нашым жаданнем! Таму давайце працягваць малітву і наша імкненне да поўнага адзінства вучняў Хрыста.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 25.01.2015
   

Слова для Жыцця (84)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Грамадства без мам было б нялюдскім грамадствам, таму што яны нават у найгоршыя хвіліны заўсёды здольны даваць сведчанне чуласці, самаадданасці, маральнай сілы. Мамы таксама часта перадаюць самы глыбокі сэнс рэлігійных практык: у першых малітвах, у першых жэстах пабожнасці, якім вучыцца дзіця, у чалавечае жыццё ўпісваецца каштоўнасць веры. Гэта пасланне, якое веруючыя мамы могуць перадаваць без розных тлумачэнняў: для іх будзе месца пазней, але семя веры знаходзіцца ў першых незвычайна цэнных хвілінах. Без мам не толькі не было б новых вернікаў, вера згубіла б многае са сваёй глыбокай і простай цеплыні.
        
Фрагмент катэхезы Святога Айца падчас генеральнай аўдыенцыі
   

Слова для Жыцця (83)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Пасланне, якое перадае нам Святая Сям’я, гэта перш за ўсё пасланне веры. У сямейным жыцці Марыі і Юзафа Бог сапраўды знаходзіцца ў цэнтры – у асобе Езуса. Сям’я з Назарэта таму і святая, бо канцэнтруецца на Езусе.
    Калі бацькі і дзеці разам дыхаюць гэтай атмасферай веры, яны маюць энергію, якая дазваляе ім пераносіць выпрабаванні, у тым ліку і такія складаныя, якія паказвае нам вопыт Святой Сям’і, што павінна была ўцякаць у Егіпет.
    Дзіцятка Езус са сваёй Маці Марыяй і св. Юзафам з’яўляюцца іконай сям’і – простай, але такой выразнай. Той бляск, які зыходзіць ад іх, з’яўляецца святлом ласкі міласэрнасці і збаўлення для ўсяго свету, святлом праўды для кожнага чалавека, для чалавечай сям’і і кожнай сям’і асобна.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 28.12.2014
   

Слова для Жыцця (82)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Сёння Касцёл ставіць нас перад прыкладамі новых святых, якія праз свае справы і велікадушную адданасць Богу і братам служылі, кожны ў сваёй сферы, Божаму Валадарству і сталі яго нашчадкамі. Кожны з іх з незвычайнай крэатыўнасцю адказваў на запаведзь любові да Бога і бліжняга. Яны аддавалі сябе, не шкадуючы сіл, служэнню найбольш пакінутым, клапоцячыся пра бедных, хворых, пажылых і пілігрымаў. Іх любоў да самых слабых і бедных была адлюстраваннем і меркай безагаворачнай любові да Бога. Яны шукалі і знайшлі любоў у моцных і асабістых адносінах з Богам, з якіх выплывала сапраўдная любоў да бліжняга. Таму ў час суда яны пачулі гэтае салодкае запрашэнне: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету” (Мц 25, 34).
    Хадзем па іх слядах, пераймайма іх веру і любоў, каб наша надзея стала бессмяротнасцю. Не дазваляйма сябе адвабіць іншым зямным і мінучым справам.
        
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці Хрыста Валадара
   

Слова для Жыцця (81)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Езус у Евангеллі з сённяшняй літургіі, гаворачы пра святыню, аб’явіў ашаламляльную праўду: Божая святыня – гэта не толькі будынак, пабудаваны з камянёў, але і Яго Цела, пабудаванае з жывых камянёў. Сілай хросту кожны хрысціянін з’яўляецца часткай “Божай будоўлі” (1 Кар, 3, 9), больш таго, ён становіцца Касцёлам Бога. Духоўны будынак, Касцёл – супольнасць людзей, асвечаных крывёю Хрыста і духам Уваскрослага Пана – патрабуе ад кожнага з нас, каб мы жылі згодна з дарам веры і ўдзельнічалі ў пілігрымцы хрысціянскага сведчання. Як мы ўсе ведаем, згода ў жыцці паміж верай і сведчаннем нялёгкая. Але мы павінны ісці далей і рэалізоўваць у нашым жыцці гэтую штодзённую паслядоўнасць. “Гэта хрысціянін!” не столькі з-за таго, што ён гаворыць, але з-за таго, што робіць, з-за сваёй паставы. Гэтыя наступствы, што адорваюць нас жыццём, з’яўляюцца ласкай Святога Духа, аб якой мы павінны прасіць.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 09.11.2014
   

Слова для Жыцця (80)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Памяць пра па­мерлых, клопат аб іх магілах і ахвяры з’яўляюцца сведчаннем надзеі, укаранёнай ва ўпэў­ненасці, што смерць – гэта не апошняе слова аб чалавеку, бо чалавек прызначаны для жыцця ў вечнасці без абмежаванняў, якія маюць свае карані і здзяйсненне ў Богу. І з гэтай верай у канчатковае прызначэнне чалавека давайце звернемся да Найсвяцейшай Марыі, якая перажывала пад крыжам драму смерці Хрыста і якая ўдзельнічала ў радасці Яго ўваскрасення. Няхай Яна, Брама Нябёс, падтрымлівае нас, каб мы ўсё больш разумелі каштоўнасць малітвы і ахвяры за памерлых. Няхай Марыя падтрымлівае нас у штодзённай пілігрымцы на зямлі, няхай дапамагае нам, каб мы не выпусцілі з-пад увагі канчатковую мэту свайго жыцця – рай.
        
Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Усіх Святых
   

Старонка 15 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  199

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.