ГРОДНА
Чацвер,
04 ліпеня 2024 года |
Слова для Жыцця (82)
Папа Францішак
“Сёння Касцёл ставіць нас перад прыкладамі новых святых, якія праз свае справы і велікадушную адданасць Богу і братам служылі, кожны ў сваёй сферы, Божаму Валадарству і сталі яго нашчадкамі. Кожны з іх з незвычайнай крэатыўнасцю адказваў на запаведзь любові да Бога і бліжняга. Яны аддавалі сябе, не шкадуючы сіл, служэнню найбольш пакінутым, клапоцячыся пра бедных, хворых, пажылых і пілігрымаў. Іх любоў да самых слабых і бедных была адлюстраваннем і меркай безагаворачнай любові да Бога. Яны шукалі і знайшлі любоў у моцных і асабістых адносінах з Богам, з якіх выплывала сапраўдная любоў да бліжняга. Таму ў час суда яны пачулі гэтае салодкае запрашэнне: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету” (Мц 25, 34).
Хадзем па іх слядах, пераймайма іх веру і любоў, каб наша надзея стала бессмяротнасцю. Не дазваляйма сябе адвабіць іншым зямным і мінучым справам.
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці Хрыста Валадара †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
У часы ваяўнічага атэізму казалі, што навука – гэта святло, а рэлігія – цемра. Сучасны свет вельмі добра бачыць, куды ён можа зайсці, калі будзе абапірацца толькі на навуку і выкарыстоўваць яе нязгодна з маральнымі прынцыпамі. Менавіта маральныя прынцыпы з’яўляюцца тым святлом, якое асвятляе шлях чалавека. Таму, калі навука і рэлігія дапамагаюць адзін аднаму, чалавецтва атрымлівае задавальняючыя вынікі. Тое ж самае і ў галіне лячэння бясплоднасці. Евангелле вучыць, што мы павінны даверыцца Богу і нястомна прасіць Яго дапамогі. Такі самы прынцып дзейнічае і ў вырашэнні праблемы бясплоднасці. Бог адных кліча быць інжынерамі, іншых – настаўнікамі, яшчэ іншых – святарамі ці манахамі. Сярод пакліканых знаходзяцца ўрачы і вучоныя, у тым ліку ў галіне генетыкі. Менавіта яны павінны стаяць на перадавой лячэння бясплоднасці згодна з маральнымі прынцыпамі, каб у цемры бясплоднасці засвяціла святло новага жыцця і свет запоўніўся яго спевам.
Фрагмент гаміліі на св. Імшы падчас семінара “Праблема бясплоднасці і шляхі яе вырашэння”
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 181 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.