ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня 2024 года |
Вынікі конкурсу малюнкаў “Мая катэхеза”
![](/images/stories/n453/jurczyk9.jpg)
Прыемна здзівіла, што ўдзельнікі адказна аднесліся да сваіх прац. Дасланыя малюнкі ўяўляюць сабой карціны, у якія трэба ўглядацца ў пошуках сэнсу.
Сёння рэдакцыя падводзіць вынікі і хоча адзначыць наступныя тры малюнкі.
Вікторыя Юрчык (9 гадоў), Ліда
У цэнтры ўвагі на малюнку Вікторыі – катэхетка, якая распавядае пра Езуса міласэрнага. Аб гэтым гавораць промні, якія выходзяць з Яго сэрца. Відаць, што дзеці ведаюць пра Хрыста і Яго поўнае ласкі сэрца, таму што як адзін цягнуць рукі ўгору. На ўсіх іх сплывае Божая міласэрнасць, якая сагравае разам з промнямі сонца. Па баках малюнка – хлопчык і дзяўчынка, якія з цікаўнасцю пазіраюць на астатніх. Раскрытая кніга азначае даступнасць гэтай праўды для ўсіх. †
![](/images/stories/n453/cielesz11.jpg)
На малюнку Ангеліны – катэхеза, якую праводзіць святар. Тэма занятка – “Бог ёсць Любоў”. Крыніца ведаў знаходзіцца ў Бібліі – узорным дапаможніку, без якога ў жыцці не абыдзецца ні адзін чалавек. Па правым баку святара размешчаны абраз з выявай Марыі і Езуса – спасылка на тое, што кожным у небе апекуюцца. На стале ў класе стаіць запаленая свечка, якая сімвалізуе прысутнасць Бога, і крыж – выразнае праяўленне любові Усемагутнага, які аддаў за грахі чалавецтва свайго Сына.
![](/images/stories/n453/kancewicz11.jpg)
Кацярына адлюстравала на малюнку дамашнюю катэхезу. Дзяўчынка паказала, як сям’я збіраецца разам на малітву за агульным сталом. На першым плане – галоўныя атрыбуты: распяцце і Біблія. З імі любая малітва імкнецца да дасканаласці. Сімвалічныя сэрцы нагадваюць пра тое, што ў душах людзей жыве Божая любоў. А рознакаляровыя кветкі сведчаць пра няспынны духоўны рост, які павінен адбывацца ўнутры кожнага чалавека. Яркія фарбы надаюць малюнку насычанасць і выразнасць.
Пра незвычайныя заняткі па катэхезе распавялі таксама Кірыл (8 гадоў) і Кіра (9 гадоў) Гушчы з Астравецкага раёна. Дзеці прадэманстравалі, як на ўроках займаюцца аплікацыяй. Агата Таўрэль (6 гадоў) з Гродна адлюстравала на сваім малюнку “музычную” катэхезу, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі праслаўляюць Усемагутнага пад гітару, на якой іграе катэхетка. Шмат малюнкаў даслалі дзеці з “Руху Марыі”, што ў парафіі Гродна-Вішнявец: Уладзіслаў Янкевіч (9 гадоў), Вікторыя Сташэўская (9 гадоў), Максім Пацук (12 гадоў), Міхаіл Паўлоўскі (13 гадоў), Ева Мацюта (13 гадоў), Вікторыя Галкевіч (8 гадоў). Хлопчыкі і дзяўчынкі адлюстравалі клас, дзе праходзяць заняткі, і катэхета. Галоўны матыў у малюнках дзяцей – сумеснае развучванне малітваў. Незвычайную тэхніку калажа выкарыстала ў сваёй працы Эвеліна Канарская (6 гадоў) з Гродна. Некаторыя элементы былі папярэдне выразаны з паперы і наклеены на аснову з фонам. На малюнку Эвеліна адлюстравала, як катэхетка распавядае пра анёлаў.
Аўтары ўсіх пералічаных работ атрымліваюць ад рэдакцыі прызы. Ужо хутка яны трапяць да сваіх адрасатаў. Усім плённай катэхезы!
< Папярэдняя |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 199 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.