ГРОДНА
Панядзелак,
22 ліпеня 2024 года |
Навярніцеся і верце Евангеллю
![](/images/stories/n296/spowiedz_main.jpg)
Навяртанне да Хрыста і вера ў Евангелле азначаюць менавіта гэта: выйсці з ілюзіі самадастатковасці для таго, каб адкрыць і прыняць сваю патрэбу ў бліжніх і ў Богу, неабходнасць Яго прабачэння і сяброўства. ![](/images/stories/general/benedict8.jpg)
Такім чынам, мы разумеем, наколькі вера адрозніваецца ад натуральнага, простага, відавочнага факту: трэба быць пакорным, каб прыняць тое, што я маю патрэбу ў іншым, каб вызваліць мяне ад таго «што маё», каб даць мне дарма тое, «што яго». Гэта адбываецца асабліва ў сакрамэнце Пакаяння і Паяднання і ў сакрамэнце Эўхарыстыі. Дзякуючы Хрысту мы можам увайсці ў «самую вялікую» справядлівасць любові (пар. Рым 13, 8-10), справядлівасць, якая прызнае сябе ў кожным выпадку больш даўжніком, чым крэдыторам, бо яна атрымала больш, чым калі-небудзь можна было чакаць.
Узмоцнены гэтым досведам хрысціянін дзейнічае, каб паспрыяць стварэнню такіх грамадстваў, дзе ўсе будуць атрымліваць тое, што неабходна для таго, каб жыць адпаведна годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе, і дзе справядлівасць натхняецца любоўю.
Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост дасягае кульмінацыі ў Пасхальным Трыдууме, падчас якога таксама ў гэтым годзе мы будзем цэлебраваць Божую справядлівасць - паўнату міласэрнасці, дару, збаўлення. Няхай гэты перыяд пакаяння будзе для кожнага хрысціяніна часам сапраўднага навяртання і глыбокага ведання таямніцы Хрыста, які прыйшоў здзейсніць усялякую справядлівасць.
![](/images/stories/general/benedict8.jpg)

3 гэтым пачуццём я сардэчна ўдзяляю ўсім вам маё апостальскае благаслаўленне.
Фрагмент паслання Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост
![](http://slowo.grodnensis.by/images/stories/general/podpis_benedykt.gif)

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 163 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.