ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

Стаць католікам і быць ім

Слова рэдактара

Для Касцёла ў Беларусі надышоў манавіта той час, каб паказаць, які ён – шчаслівы чалавек, што адчувае спакой. Католік можа звяртацца да католіка, спасылаючыся на адносіны з Богам.

   Я лічу, што Касцёл у Беларусі сёння стаіць перад такім выклікам – быць католікам свядома. Рэлігійнае жыццё людзей, якія жывуць на нашых тэрыторыях несумненна паказвае, якімі мы з’яўляемся католікамі. Яшчэ 20-40 гадоў таму людзі думалі, як стаць католікамі, г.зн. дзе знайсці святара і таемна ахрысціцца. Сёння ж, калі ў нас ёсць вольны выбар, мы задумваемся над тым, як быць католікамі. Іерарх нашага мясцовага Касцёла ў сваіх вучэннях заўсёды падкрэслівае, што ў Беларусі ёсць добрыя ўмовы для таго, каб духоўна ўзрастаць і развівацца. А як на самой справе? Ці можна ў апошнія гады заўважыць духоўны рост?
    Аднойчы мне ў рукі трапілі вынікі апошніх даследаванняў Інстытута Каталіцкага Касцёла. Іх аўтары сцвярджаюць, што нягледзячы на рост розных секулярызацыйных кірункаў у свеце, каталіцызм з’яўляецца вельмі моцным. Нягледзячы на невялікае змяншэнне колькасці тых, хто кожную нядзелю ўдзельнічае ў святой Імшы, узрасла колькасць вернікаў, якія падчас нядзельнай літургіі прымаюць св. Камунію.
 

Жыць як можна лепш

Слова рэдактара

Калі чалавек верыць Езусу, верыць у любоў Бога, калі адчувае Яго клопат у сваім жыцці, то ён таксама будзе хацець любіць, прыгожа і добра жыць.

   Няма такога веруючага чалавека, які б не дзякаваў Богу і не хваліў Яго за цуды, якія Бог здзейсніў і надалей здзяйсняе. Большасць людзей, напэўна, умеюць радавацца прысутнасці Хрыста, які прабачае грахі і дадае нам бадзёрасці. Памятаючы пра гэта, мы павінны даваць самае цудоўнае сведчанне са свайго жыцця і да канца сведчыць аб Святле. Давайце задумаемся, ці ўдаецца нам гэта?
    Сведчыць аб Богу – гэта значыць жыць як можна лепш. Калі чалавек верыць Езусу, верыць у любоў Бога, калі адчувае Яго клопат у сваім жыцці, то ён таксама будзе хацець любіць, прыгожа і добра жыць. Жыць з Богам як можна лепш магчыма таксама і ў XXI стагоддзі, калі сярод нас ёсць столькі добрых, сумленных, старанных людзей, якія штодзённа сваім прыкладам жыцця складаюць сведчанне веры ў Бога. Мы ніколі не будзем дасканалымі на 100 %, але паверыць Богу на 100 % мы можам.
   

Мы забываем, дзе наша айчына

Слова рэдактара

Мы пачынаем змагацца за "вечнае" зямное жыццё, якога няма. Няма паклікання да таго, каб быць палякам ці беларусам, багатым ці бедным, але ёсць пакліканне, каб быць Божым дзіцём.

   Сёння ўсё часцей падкрэс­ліваецца, як цяжка дастукацца да сэрцаў людзей, каб данесці да іх Добрую Навіну. Гэта звязана не толькі з тым, што сучасны свет закіданы рознага тыпу інфармацыяй, але перш за ўсё з тым, што чалавек, які перажывае крызіс жыцця і каштоўнасцей, закрываецца на ўсё, нават на Бога. Адсутнасць веры ў Бога прыводзіць да таго, што такія людзі блукалі і будуць блукаць па сваім жыцці, так і не знайшоўшы сабе адпаведнага месца. Адна легенда расказвае пра глухога чалавека, які ўбачыў перад сабой святло. Ён хацеў пайсці ў бок святла, але ім кіраваў страх. Ён не мог пачуць голас, які адказваў яму на пытанне “куды?”. Зрок ужо так часта падводзіў яго, што ён баяўся згубіцца. У яго не было каму даверыцца.
   

Быццё хрысціянінам, ці мой шлях да Бога

Слова рэдактара

Таму, каб быць паслядоўнікам і сведкам Хрыста не толькі на гадзіны, але і на сто працэнтаў, трэба ў сваёй штодзённасці змагчы заўважыць сярод нас жывога Збаўцу.

   Аднойчы ў інтэрнэце я знайшоў вельмі цікавую прапанову працы. Яе аўтарам з’яўляецца сам Пан Езус. Сутнасць аб’явы была наступная:
    Прыму на працу тых, хто жадае:
    • несці штодзённы крыж, дапамагаючы тым, хто найбольш патрабуе дапамогі;
    • змагацца з самім сабой за тое, каб станавіцца больш святым і дасканалым, даючы ўсмешку тым, каму яе не хапае.

    Гарантую:
    • рукі, на якіх будуць мазалі ад працы;
    • калені, якія будуць балець і якіх нельга будзе выпраставаць;
    • узнагароду ў Нябесным Валадарстве.

   Аўтар: Езус.
   

Хрыстос заўсёды ў цэнтры

Слова рэдактара

Мы становімся сведкамі таго, што ў многіх месцах нашай Беларусі яшчэ не згасла святло веры. Святы Дух, які робіць парадак у нашым жыцці, ажыўляе кожны раз новых апосталаў да жыцця з Хрыстом.

   Касцёл перажывае нядзелю Спаслання Святога Духа. Мы становімся сведкамі таго, што ў многіх месцах нашай Беларусі яшчэ не згасла святло веры. Святы Дух, які робіць парадак у нашым жыцці, ажыўляе кожны раз новых апосталаў да жыцця з Хрыстом. Мы пачынаем нястомна абвяшчаць найважнейшую праўду: Хрыстос знаходзіцца сярод нас. Праўду, якую акрамя лёгкага прамаўлення мы ніводнай чалавечай мудрасцю не можам да канца зразумець. Дзякуючы Святому Духу ў сэрцах многіх з нас запальваецца новае святло веры, надзеі і любові. Толькі веруючы чалавек можа з пэўнасцю сказаць, што з Богам ён упэўнены ў сваёй будучыні, мае добрую магчымасць, каб знайсці сябе ў гэтым жыцці, і што ён ніколі не будзе пазбаўлены сэнсу жыцця.
    Аднойчы я пачуў па радыё трагічную гісторыю жыцця. Падчас трансляцыі на радыё пазваніў нейкі чалавек, каб падзяліцца са слухачамі сваёй гісторыяй. Я не памятаю яе поўнасцю. Але мне ў памяць урэзаліся наступныя моманты: “Я паходжу з разбітай сям’і, скажу больш: паталагічнай.
   

Убачыць і паверыць

Слова рэдактара

«Я хачу жыць нармальна, хачу, каб маё жыццё было святым, прагну змяніць яго да лепшага».
   Жыццё кожнага з нас знаходзіцца ў Божых руках. Але на самай справе мала хто з нас памятае пра гэта кожны дзень свайго жыццёвага вандравання. У тыя моманты, калі мы яўна адчуваем Божую дапамогу (нп. выратаванне камусьці жыцця ці ўбачаны ўласнымі вачыма цуд), мы яшчэ больш усведамляем, што Бог ёсць, што Ён любіць нас. Мы падобны да аднаго з дванаццаці вучняў, імя якога св. Тамаш, які паверыў, таму што ўбачыў. Нягледзячы на тое, што людзей, якія жывуць на беларускай зямлі, часта называюць даверлівымі, мне здаецца, што большасць верыць толькі ў тое, да чаго можна дакрануцца, што можна ўбачыць ці пачуць. У выніку большай механізацыі, развіцця электронікі, якая дамінуе ў нашым жыцці, мы згубілі ці губляем кантакт з духоўнай сферай, якая з’яўляецца нашай неад’емнай часткай.
    “Убачыць” Бога і паверыць – падобнае перажыў і я падчас пілігрымкі ў Святую Зямлю. Наша група з Гродна была асаблівая: 12 святароў, якія яе суправаджалі, і вельмі мілая і прыемная атмасфера ў групе. Для многіх з нас гэта была першая сустрэча са Святой Зямлёй. Духоўнае падарожжа, якое трывала 7 дзён, было накіравана на аднаўленне веры і знаёмства з зямлёй Езуса Хрыста. Месцы, пра якія мы неаднаразова чулі, сёння знаходзіліся на адлегласці выцягнутай рукі. Падзеі Старога і Новага Запавету былі нам вельмі блізкія.
   

Знайсці Божы праект для сябе

Слова рэдактара

Калі ты хочаш распазнаць сваё пакліканне, сваё месца ў жыцці, хочаш знайсці Божы праект жыцця для сябе, пастарайся спачатку распазнаць Езуса, знайсці Яго, сустрэцца з Ім.
   У сённяшняй літургіі “нядзелі пакліканняў” дамінуе фрагмент Евангелля аб Добрым Пастыры, якое Езус прамаўляе да кожнага з нас. Напэўна, усе мы добра ведаем гэтую прыпавесць і неаднаразова складалі гісторыю пра Добрага Пастыра. Езус прадставіў сваю місію, параўноўваючы Сябе з добрым пастырам. Аднак, ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць штосьці пра абавязкі, аб якіх кожны з нас павінен памятаць і выконваць. Так, як авечкі павінны ведаць свайго пастыра, так і кожны з нас павінен пазнаць Езуса. Гэта мы павінны распазнаваць голас Добрага Пастыра і ахвотна спяшацца за Ім. Гэта нялёгкая задача ў сённяшні час. Пазнанне Хрыста, які можа даць нам нашае месца ў жыцці, зробіць шчаслівым кожнага з нас. Бо мы ж вельмі часта чуем: “Я хачу быць на сваім месцы, хачу распазнаць сваё пакліканне”. Калі ты хочаш распазнаць сваё пакліканне, сваё месца ў жыцці, хочаш знайсці Божы праект жыцця для сябе, пастарайся спачатку распазнаць Езуса, знайсці Яго, сустрэцца з Ім. Не ўцякай ад Яго голасу, позірку. Той, хто не слухае словы Добрага Пастыра, падобны да чалавека, які ўвесь час ходзіць у цемры і мае надзею, што калісьці ўбачыць святло.
   

Айцец міласэрнасці ўсё мне нагадае

Слова рэдактара

Міласэрнасць, якая ідзе ад Бога, дапамагае нам зразумець крыж і, перамагаючы кожны грэх, пабуджае да людскога жыцця
   Я хачу быць сапраўды міласэрным! Ці часта мы сёння чуем такое? Ці ведаем мы, што гэта на самай справе? Давайце падумаем.
    Для многіх з нас міла­сэрнасць асацыіруецца перш за ўсё з аказаннем дапамогі, часцей за ўсё фінансавай. Аднойчы я пачуў вельмі дзіўную гісторыю. Пэўны чалавек хацеў аказаць фінансавую дапамогу бедным сем’ям з парафіі. Безумоўна, такі жэст міласэрнасці быў з ахвотай прыняты ў малой і беднай мясцовасці. Пробашч хацеў, каб людзі ведалі свайго дабрадзея і запытаў яго прозвішча. У адказ ён пачуў адмову, таму што чалавек не хацеў афішыраваць гэтага, растлумачваючы ўсё з’яўленнем пэўных цяжкасцей. Гэта дзіўна. Чалавек, які хоча дапамагчы людзям, можа мець яшчэ большыя праблемы, чым хтосьці іншы. Зразумела, што міласэрнасць – гэта не толькі аказанне фінансавай дапамогі. Мечыслаў Гогач у адным са сваіх вершаў тлумачыць, што такое міласэрнасць: “Гэта ўвасабленне зычлівасці, выключэнне нянавісці, ратунак у небяспецы, цярпенні, пагрозах і няшчасці. Гэта ласкавасць, трыванне ў супакоі, сталасць, упэўненасць, праўда”. Напэўна, гэта няпоўны спіс адказу на пытанне, што такое міласэрнасць.
   

Велікодны чалавек

Слова рэдактара

З Богам, які жыве ў нашых сэрцах, у нашым народзе, на нашых землях, мы паўстанем з усяго.
   Нічога не ўдасца зразумець без Хрыста. Чалавек нават сам сябе не можа зразумець без Хрыста. Без якога Хрыста? Уваскрослага. Уваскрасенне тлумачыць усё Яго жыццё, а таксама ўсё нашае жыццё. Ці хтосьць з нас сур’ёзна задумваўся над тым, што азначае жыць, памерці і ўваскрэснуць з Хрыстом? Не дастаткова вырашаць справы з Богам у нядзелю, а затым увесь тыдзень жыць спакойна. У такім выпадку я не магу сказаць пра сябе, што я рэлігійны, а таму ўваскрэсну.
   Трэба старацца быць “велікодным” чалавекам. Што гэта значыць? Давайце паспрабуем прыгадаць, якія мы падчас гэтых выключных хвілін Вялікага Дня. Звычайна вельмі добрыя і радасныя, поўныя сіл і надзеі, добразычлівыя і таварыскія, спяшаемся ў свае парафіяльныя святыні, каб разам з усім Касцёлам заспяваць радаснае “Алелюя”, а затым у гэтай атмасферы радасці сесці за святочныя сталы. У гэтыя дні радаснае “Алелюя” не сходзіць з нашых вуснаў. І нават калі ў гэты час мы перажываем цяжкасці і нам не хапае гэтай людской радасці, то як сапраўдныя вернікі мы яшчэ больш разумеем ісціну Уваскрасення Хрыста. Менавіта такі ён – “велікодны” чалавек.
   

Старонка 27 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.