ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

Слова рэдактара

На добрую дарогу Вялікага посту

Слова рэдактара

 Як і штогод, Касцёл запрашае нас увайсці ў літургічны перыяд Вялікага посту. Распачынаем яго, пасыпаючы галовы попелам, каб яшчэ раз сабе прыгадаць: “Ты – прах, і ў прах вернешся”. Наперадзе чакае 40-дзённая пакута – перыяд адрачэнняў, пастаноў, паляпшэння... Гэта асаблівы час, каб суцішыць сваё сэрца, адсунуць у бок непатрэбныя справы, паглядзець у будучыню з надзеяй. Час пакорнасці, час, поўны таямнічасці. Але яго можна як плённа выкарыстаць, так і лёгка растраціць...
    Вялікі пост з’яўляецца нібыта знакам STOP, які паставіў Той, хто ласкавы, пяшчотны, міласэрны і шматцярплівы, – любячы Бог, які аддаў жыццё з любові да кожнага чалавека. Хвіліны спакою, прыпынку, роздуму, малітвы патрэбны нам сёння як ніколі. Патрэбна цішыня пустога касцёла, сумных і адначасова такіх прыгожых пакутных песень, споведзей, што няраз вышэптваюцца праз слёзы, бо мы зноў не стрымалі слова. Патрэбны доўгія рэкалекцыйныя сустрэчы і вяртанні блудных сыноў і дачок, а таксама выразныя ўказальнікі, пастаўленыя Богам і добрымі людзьмі.
 

Цярпенне вядзе да паўнаты жыцця

Слова рэдактара

 Мы штодзённа з’яўляемся сведкамі фізічнага і духоўнага цярпення маладых і старэйшых, багатых і бедных людзей. Яно закранае і вучоных, і неадукаваных, тых, хто мае ўладу, і звычайных грамадзян. Прысутнічае ў жыцці як веруючых, так і далёкіх ад веры асоб. Цярпенне з’яўляецца адной з праблем, з якой чалавецтва змагаецца на працягу тысяч гадоў, увесь час нанова шукаючы адказы на мноства звязаных з ім пытанняў.
    Вядомы французскі пісьменнік Анатоль Франс некалі напісаў: “Гісторыю ўсіх людзей можна перадаць 3-ма словамі: нараджэнне, цярпенне, смерць”. Толькі ў дзіцячых казках і выдуманых апавяданнях героі жывуць доўга і шчасліва. У рэальным жыцці ж адбываецца інакш – пакуты складаюць істотную частку зямнога існавання.
   

Кансэкраванае жыццё – справа кожнага з нас

Слова рэдактара

 Прысвечаны манаскім асобам Сусветны дзень кансэкраванага жыцця прыгадвае аб людзях, якія пачулі заклік да непасрэднага пераймання Езуса праз выкананне евангельскіх парад. Маем добрую нагоду, каб выказаць сваю ўдзячнасць і ўзнесці яшчэ мацнейшыя малітвы ў інтэнцыі ўсіх манахаў і манахінь, якія аддана служаць Касцёлу.
    Кансэкраванае жыццё – асаблівы позірк Бога на чалавека. Гэта не асабістае рашэнне пэўнай асобы, а выбар, які здзяйсняе сам Пан, адорваючы чалавека не заслужанай ласкай паклікання. Надзяляе ёю “бясплатна”, з чаго вынікаюць пэўныя наступствы і канкрэтныя заданні, што датычаць Касцёла.
    Езус гаворыць: “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас” (Ян 15, 16). Хрыстос кліча таго, каго хоча, тады, калі хоча, і там, дзе хоча. Ён не выбірае найлепшых, але тых, каго патрабуе.
   

Каб мы былі адно

Слова рэдактара

22-457-pdf byПачатак каляндарнага года з’яўляецца добрай нагодай для малітвы ў інтэнцыі супакою. Яго адкрывае Сусветны дзень міру, падчас якога асаблівым чынам молімся аб згодзе на ўсёй зямлі. Асабліва цяпер, калі свету пагражаюць ганебныя акты варварства і гінуць нявінныя людзі, яшчэ больш выразна ўсведамляем, як моцна грамадства патрабуе малітвы аб сапраўднай любові, якая пераадольвае ўсе падзелы.
    Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы.
   

З радасцю развітацца са старым і прывітаць новае

Слова рэдактара

22-457-pdf byСкончыўся чарговы год нашага жыцця, у якім, бясспрэчна, многае адбылося. За гэты час мы паспелі здзейсніць тысячы вялікіх і малых выбараў, з кожнай хвілінай набліжаючыся да свайго Стварыцеля.
    Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы.
    Перыяд чакання надыходу Новага года, як правіла, багаты на сустрэчы з рознымі людзьмі. Гучыць музыка, грукочуць феерверкі. Усе з радасцю развітваюцца са старым і вітаюць новае. Такі звычай спадарожнічае чалавецтву здавён-даўна. Пераходныя моманты заўсёды атаясамліваліся ў людзей з нязвыклым часам, які трэба правесці не так, як звычайна.
   

Перажыць праўдзівую радасць свят

Слова рэдактара

22-457-pdf byМы ўсё яшчэ трываем у адвэнтавым чаканні свят Божага Нараджэння. Перажываем асаблівы час ласкі, які дае нам Пан Бог. Дадзены перыяд служыць роздуму над пытаннем “што мы ўвогуле збіраемся святкаваць”, а таксама “як выглядае і куды накіроўваецца наша жыццё”.
    Час Адвэнту і Божага Нараджэння – гэта магчымасць усвядоміць і прыняць, што ні елка, ні падарункі, ні нават аплатка з сям’ёй не прынясуць шчасця: зямнога, а тым больш вечнага. Па-сапраўднаму ашчаслівіць чалавека здольны толькі Езус. Святы з’яўляюцца чарговым запрашэннем да таго, каб за “ўпакоўкай” – пакупкамі ды прыгатаваннем смачных страў – мы разгледзелі сапраўдны “падарунак” – жывога Бога. Варта разарваць тую абалонку, што так часта замінае ўбачыць рэчаіснасць, і перажыць праўдзівую радасць гэтай урачыстасці. І тады шыкоўны вігілійны стол ці дарагія сюрпрызы ад св. Мікалая будуць нічым у параўнанні з духоўным багаццем.
   

Малымі крокамі да Пана...

Слова рэдактара

22-457-pdf byБог стаў Чалавекам, каб чалавек стаў Богам”. З мэтай добра перажыць гэтую праўду, унікнуць у яе, неабходна спыніцца, задумацца. Менавіта для гэтага служыць Адвэнт (ад лац. “adventus” – прыбыццё, прыход). Падчас яго мы, з аднаго боку, узгадваем першы прыход Езуса – нараджэнне ў хлеўчыку, а з другога – рыхтуемся да Яго паўторнага прыйсця ў канцы часоў, пасля якога, як гаворыцца ў Бібліі, Бог будзе ўсім ва ўсіх, і кожная сляза будзе выцерта.
    Касцёл навучае, што Адвэнт – час радаснага чакання Хрыста, і адначасова заахвочвае ўсіх да адрачэння і нават пакуты. У Евангеллі на пачатак гэтага перыяду чуем: “Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі. (...) Таму чувайце і маліцеся ўвесь час” (Лк 21, 34–36).
   

У будучае – з надзеяй

Слова рэдактара

21-456-pdf byПадышоў да канца Надзвычайны юбілей міласэрнасці. Бачным знакам ласкі гэтага года былі Брамы міласэрнасці, адкрытыя ва ўсім свеце, у тым ліку і ў шасці святынях нашай дыяцэзіі. Вернікі пілігрымавалі да іх, каб выразіць сваю веру ў Збаўцу, памаліцца і атрымаць адпусты.
    Абвяшчаючы Юбілейны год, папа Францішак хацеў, у першую чаргу, ахінуць нас у любоў Бога, адсланіць аблічча міласэрнага Айца, указаць на Яго адказнасць за кожнага чалавека. Для гэтага неабходна было адкрыцца на таямніцу Бога, які ў Езусе Хрысце, у Яго жыцці і навучанні, пакутах, смерці і ўваскрасенні сапраўды прагне дабра для нас і хоча бачыць усіх шчаслівымі, напоўненымі радасцю і супакоем.
    Святы Айцец прыгадаў, што міласэрнасць Бога ніколі не была таннай суцехай ці агульнавядомым прыплюшчваннем вока на людскую слабасць і грэх. Яна таксама не з’яўляецца адабрэннем нашых заган. Гэта вызваленне і збаўленне чалавека, таму што Бог не лічыць сябе трыумфатарам, пакуль не ўчыніць так, што праз спачуванне і міласэрнасць знікне грэх і будзе пераможана непрыязнасць.
   

Трывайма ў падзяцы

Слова рэдактара

20-455-pdf byЛістапад мае для Гродзеншчыны асаблівае значэнне. У гэтым месяцы прыпадае ўрачыстасць заступніцы дыяцэзіі – Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.
    Выбар апякункі нашых земляў невыпадковы. Разам з узнікненнем дыяцэзіі быў прызначаны яе першы біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прыбыў у Гродна з Вільнюса, адкуль бярэ пачатак культ цудатворнага абраза. Распачынаючы сваю паслугу, ардынарый вельмі хацеў даручыць будучыню мясцовага Касцёла Вастрабрамскай Панне. І вось ужо на працягу 25-ці гадоў Маці Міласэрнасці вядзе нас па дарогах веры, прыходзіць на дапамогу, ахінае плашчом літасці і з’яўляецца, перш за ўсё, цярпліва слухаючай Мамай. Бо такое Яе заданне.
    Марыя па-асабліваму адчула міласэрнасць. За ўдзел у яе аб’яўленні Найсвяцейшая Панна заплаціла сваім сэрцам. Гэтая ахвяра цесна звязана з крыжом Сына, каля якога стаяла на Кальварыі. Там пазнала цану Божай міласэрнасці, наколькі яна вялікая.
   

Старонка 15 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.