ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

Слова рэдактара

Вядзе да паўнаты шчасця

Слова рэдактара

 Літургія апошніх тыдняў запрашае нас да сустрэчы ў веры з уваскрослым Панам. Разам з вучнямі Хрыста мы праслаўляем Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, з’яўляемся таксама сведкамі таго, як Апосталы радаваліся ад прысутнасці Уваскрослага.
   Сёння прагнем глыбей разважаць пра чарговы вобраз Езуса – Пастыра і Вартаўніка душ (параўн.: 1 П 2, 25). У іканаграфіі гэтую постаць Збаўцы часта прадстаўляюць у вобразе маладога пастуха з авечкай на плячах. Не выклікае сумненняў, што першыя хрысціяне інтуітыўна атаясамлівалі пастыра з прыпавесці з уваскрослым Панам.
    Гэты вобраз мае доўгую гісторыю. У часы Старога Запавету народы Блізкага Усходу прагнулі бачыць у каралю Добрага Пастыра.
 

Пазнаць і паверыць

Слова рэдактара

 Смерць зышлася ў бітве з жыццём, і жыццё затрыумфавала. “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55). Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў яго на 3-ці дзень (параўн.: Дз 10, 40).
   Божы Сын трыумфуе… Але не для таго, каб абудзіць у нас эмоцыі ці на хвіліну адвярнуць увагу ад нягод паўсядзённага жыцця. Езус перамагае, каб раз і назаўсёды знішчыць самага небяспечнага людскога ворага – вечную смерць – і адкрыць для чалавека браму, што вядзе ў Краіну Жыцця.
    Як жа нам неабходна гэтая перамога Хрыста! Збаўца вызваляе чалавека ад граху, які не дазваляе спаўна цешыцца жыццём і пагружае ў роспач.
   

Перамога Хрыста

Слова рэдактара

 Час Вялікага посту перажываем у цені Хрыстовага крыжа. У гэтыя дні, якія прыгадваюць нам пра апошнія гадзіны жыцця Збаўцы, крыж становіцца асаблівым знакам Божай любові.
   З першых стагоддзяў хрысціянства да сёння для веруючых людзей крыж заўсёды з’яўляўся сімвалам надзеі. З намашчэннем яго знак чынілі на сваіх грудзях хрысціяне, якія ішлі на смерць на рымскіх арэнах. Часта яго выяву з апошніх сіл стараліся выдрапаць на сцяне ці на койцы вязні ў канцэнтрацыйных лагерах і турмах.
    З распяццем на грудзях ішлі на смерць бласлаўлёныя сёстры мучаніцы з Навагрудка, 75-ую гадавіну расстрэлу якіх мы будзем узгадваць у гэтым годзе...
   

Распалім у сабе любоў!

Слова рэдактара

 У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові.
   Стварыцель аб’явіў людзям міласэрнасць, калі спаслаў у свет свайго Сына, каб збавіў кожнага чалавека. Езус Хрыстус праяўляў міласэрнасць, калі навучаў, аздараўляў хворых, уваскрашаў памерлых, выганяў злых духаў. Міласэрнасць Усемагутнага ва ўсёй сваёй паўнаце праявілася на Галгофе, калі Месія ўзяў на сябе грахі цэлага свету, прымаючы ганебную смерць з любові да людзей, каб такім чынам адкупіць нашыя правіны.
   

Паглядзім у вочы Езусу!

Слова рэдактара

 У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў выпрабаванні і ачышчэнне ў пустыні, а Езус перад распачаццем публічнай дзейнасці на працягу 40-ка дзён быў у пустыні, посцячы і молячыся да Айца.
   Пост з’яўляецца часам глыбокіх перажыванняў, вялікіх навяртанняў, шчырых медытацый і разважанняў над сваім штодзённым жыццём. Часам гучных удараў у грудзі, прызнання памылак і планавання духоўнай будучыні.
   

Людское цярпенне – таямніца

Слова рэдактара

 Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве ў важных для нас інтэнцыях, асабліва за пакутуючых у хваробах асоб.
    Людское цярпенне заўсёды было таямніцай. У адзіноце прабірацца праз яго змрок страшна складана. Аднак хрысціянін павінен умець разглядзець на гарызонце адзін надзейны ўказальнік – Крыж Пана Езуса, зеніт чалавечых пакут, перанесеных самай нявіннай Асобай, Баранкам без заганы.
   

Адзінства – мэта місіі Хрыста

Слова рэдактара

 Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які стаў цыклічным святам экуменізму, прыгадвае пра тое, што ўсе мы з’яўляемся адной сям’ёй Божых дзяцей. У гэты час нанова ўсведамляем сабе, што Хрыстос прыйшоў у свет, каб сабраць авечак у адну Аўчарню. Галоўная мэта Яго місіі – збаўленне чалавека – не можа быць рэалізавана без адзінства. План Бога для чалавецтва, Касцёла, сужэнства, сям’і, супольнасці заключаецца ў тым, каб усе трывалі ў еднасці з Ім і адзін з адным.
    Сапраўднае адзінства мае свой узор, мадэль. Для хрысціян гэта Святая Тройца. Еднасць Трыадзінага Бога з’яўляецца плёнам узаемнай любові Айца, Сына і Духа. І таму хрысціянская супольнасць павінна паўставаць на фундаменце любові і ёй кіравацца кожны дзень.
   

Чарговы год прыходзіць да нас!

Слова рэдактара

 Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю.
    Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю” так, каб яна дала найцудоўнейшыя плады цяпер на зямлі і потым у вечнасці. Таму пачатак года нясе з сабой новыя надзеі і разнастайныя выклікі.
    Новае часта бывае складаным. Нездарма ж кажуць, што “цяжка пачаць”. Але на гэтым шляху мы ніколі не адзінокія, паколькі на працягу стагоддзяў побач крочыць Той, хто для нас прыйшоў у свет. Ён – Слова, што было на пачатку; Слова, якое рассеяла змрок смерці. Крокі ў невядомае адгэтуль і назаўсёды асвячаюцца Яго бляскам, таму што Бог у сваёй міласэрнасці захацеў, каб Яно стала нашым Правадніком.
   

Нам так шмат дадзена!

Слова рэдактара

 Апошнія дні адыходзячага года напоўнены ліхаманкавымі падсумаваннямі, справаздачамі... Людзі падлічваюць даходы, прыбыткі, выдаткі і страты. З тэлебачання, радыё, прэсы, інтэрнэту даведваемся пра найважнейшыя палітычныя, спартыўныя, культурныя падзеі ў свеце і краіне. Але трэба ўсвядоміць, што ўчарашні дзень ужо не належыць нам – ператвараецца ў гісторыю. Таму варта з удзячнасцю ўспамінаць мінулае, усім сэрцам уключацца ў сучаснасць і верна адкрывацца на будучыню.
    Канец каляндарнага года непазбежна нагадвае нам, што час ляціць хутка і сучаснасць бліскавічна становіцца былым. Поспехі і прыбыткі губляюць сваю вартасць. Застаецца толькі тое, што ад Бога, тое, што вечнае. Адзін з вядомых амерыканскіх мысліцеляў Генры Ван Дайк напісаў: “Час надта павольны для тых, хто чакае; надта хуткі для тых, хто баіцца; надта доўгі для тых, хто пакутуе; надта кароткі для тых, хто весяліцца.
   

Старонка 12 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.