Рэцэпт цуду або эфект неба
Так як спартсмен шмат трэніруецца для дасягнення добрых вынікаў, так і ў духоўным жыцці, каб адчуць перамены, трэба шмат практыкавацца. Якія ж гэтыя духоўныя практыкаванні? Іх ёсць вельмі шмат і ў кожны перыяд нашага жыцця Касцёл гатовы дапамагчы нам. У Адвэнце – Рараты, у посце - Крыжовы шлях, у маі – літанія і шмат іншых практык, так важных перш за ўсё для нас. Ад нас патрэбна толькі добрая воля, як і мабілізацыя. Я думаю, што найгоршае становішча з нашай матывацыяй. Мы часта жадаем, каб у гэтую хвіліну ўсё неба абрынулася на нас і найлепш, каб без нашага ўдзелу. †