Быць католікам – гэта…
![Нумар 11 (327), 29 мая 2011 11-327_by](/images/stories/top_prewiev/11-327_by.jpg)
Для мяне гэта цяжкія тэмы, пра якія нялёгка пісаць. Бо кожны з нас перажывае спатканне з Богам па-свойму. Часта можна пачуць выказванні тыпу: “Мая вера перажыла мноства ўзлётаў і падзенняў” або “Я – хрысціянін, таму я стаўлюся да веры сур’ёзна”. Кожны з нас мог бы расказаць штосьці сваё пра свае адносіны з верай і з Богам. І, вядома, трэба аб гэтым гаварыць, таму што важныя рэлігійныя тэмы павінны займаць у нашым жыцці належнае месца. †