Бляск вечнасці ў нашых сэрцах
“Памаліцеся, калі ласка, за нашага памерлага”, “Вечны адпачынак...”, “Трэба купіць лампадкі і даць на выпамінкі”. Ці знаёма нам гэта? Знаёма. Тады чаму ж мы жывём так, як быццам бы вечнасць не існуе? Некаторыя з нас, вернікаў, лічаць, што з’яўляюцца больш рэлігійнымі, чым іншыя людзі, якія нас акружаюць. Гэта т.зв. “эфект трэцяй асобы”. Гэтая трэцяя асоба, да якой мы сябе параўноўваем, менш практыкуючая, а да таго ж, заблытаная ў сваім жыцці. У рэшце рэшт, мы заслугоўваем называцца маральнымі ці веруючымі, калі большасць людзей горшая за нас у гэтых адносінах. Менавіта такімі мы становімся ў нашай сучаснай рэальнасці, якую, між іншым, мы самі сабе ствараем. На пэўным этапе свайго жыцця мы задаём сабе пытанне: “Якое маё месца пры Богу?”. Усвядоміць тое, дзе знаходзіцца сапраўднае святло, і зразумець, дзе бездань паміж цемрай і святлом, – сёння такія жаданні становяцца рэдкасцю. †