Чым накарміць душу?
Мы, вядома, ведаем тысячу розных спосабаў таго, што трэба з’есці, калі мы галодныя, або як “карміць” наш мозг, калі мы адчуваем недахоп інтэлектуальных ведаў. Але ці задумваліся мы над тым, што нашай душы таксама патрэбна ежа. Давайце пасля свят Божага Нараджэння і напярэдадні Вялікага посту паспрабуем разам падумаць над тым, як “накарміць” душу. Якая духоўная кухня кожнага з нас?
Ёсць вельмі шмат спосабаў для таго, каб таксама і наша душа была накормлена. Хтосьці выбірае для сябе духоўную кухню ў кармеліцкім, францішканскім ці бенедыктынскім духу. Ад пачатку існавання Касцёла Святы Дух абуджае пэўныя дары і харызматы. Мы карыстаемся Божымі дарамі штодзённа і адкрываем свае сэрцы на Бога падчас розных рэлігійных практык. Ад людзей можна пачуць, што яны маюць розныя любімыя малітвы ці што пазнаюць Бога праз добрыя ўчынкі і г.д.
Карміць душу Богам. Мы сёння чытаем і чуем пра Бога вельмі шмат, але ўсё яшчэ замала. Каб накарміць душу, трэба хацець сустрэць Бога. Бог, які заўсёды прысутнічае на нашым шляху, дае нам пазнаць Сябе. Трэба ўкласці сваё сэрца ў рукі Бога, каб убачыць цуд – цуд веры.†