Касцёл у Беларусі ў добрых руках
![Нумар 3 (390), 2 лютага 2014](/images/stories/top_prewiev/3-390_by.jpg)
Перажываючы такія важныя для католікаў Беларусі падзеі, мне адразу ўспамінаюцца словы папы Францішка, які сказаў пра біскупаў наступным чынам: “Біскуп павінен служыць, а не дамінаваць”. Папа прыгадаў словы Езуса: “Большы сярод вас няхай будзе як меншы, а правадыр – як слуга”. Папа перасцерагае не толькі біскупаў, але і кожнага святара, што біскупства ці святарства – гэта не гонар, а служба. Святы Айцец нават перасцерагае ад вядзення “сусветнага жыцця”. Служба і малітва. Я лічу, што кожнаму з нас патрэбны менавіта такія пастыры. Чуючы першыя словы новых біскупаў на тэму іх біскупскай паслугі, можна быць спакойным. Касцёл у Беларусі знаходзіцца ў добрых руках біскупаў, якія яго любяць і хочуць далей яму верна служыць. І ў іх, бясспрэчна, будзе шмат магчымасцей і нагод, каб праз сваю паставу і ахвярную працу на карысць усёй каталіцкай супольнасці быць апосталамі Хрыста. †