У Ружанцы – сіла!
![Нумар 18 (453), 9 кастрычніка 2016 18-453-pdf by](/images/stories/top_prewiev/18-453-pdf_by.jpg)
Кожнае “Вітай, Марыя” адмервае час і з’яўляецца чымсьці тыпу духоўнай мелодыі, якая суцішвае розум і пачуцці. Разам з тым, цэнтр сваёй душы чалавек стараецца адкрыць на Божага Сына. Ружанец – гэта штосьці большае, чым мудрая і эфектыўная медытацыйная тэхніка. Гэта спроба ўвабраць у сябе ўсю сутнасць Евангелля, якое, паступова пранікаючы ў свядомасць, узмацняе веру і набліжае да Бога. †