Туга па Богу
![Нумар 22 (480), 26 лістапада 2017](/images/stories/top_prewiev/22-480-pdf_by.jpg)
У Адвэнце – перыядзе, які распачынае новы літургічны год у Касцёле, – мы рыхтуемся да сустрэчы з Тым, хто быў прадказаны.
І калі Ён прыйдзе, усё дасягне канца свайго падарожжа. Бо менавіта ў Хрысце мы сталі выбраным родам, народам святым, людам, узятым Богам ва ўласнасць (параўн.: 1 П 2, 9).
Пан Езус хоча ўвайсці ў жыццё кожнага чалавека з мэтай усё ў ім аднавіць. Прыбраць з сэрца непатрэбныя страхі і неспакой, каб яно ажывілася надзеяй. †