ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
Вучыцца мастацтву любові
![Нумар 02(555), 7 лютага 2021 03 555 pdf by](/images/stories/top_prewiev/03-555-pdf_by_.jpg)
Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і прытуляючыся да бацькі. Яшчэ пазней хлопцы заўважаюць дзяўчат, дзяўчаты – хлопцаў.†
Нейкая таямнічая сіла прыцягвае іх адзін да аднаго. Яны хочуць гаварыць, быць побач. І па-новаму адчуваюць, што значыць любіць.
Аднак для хрысціяніна здольнасць любіць ніколі не была чымсьці набытым раз і назаўсёды. Кожны дзень трэба пачынаць спачатку, трэба практыкавацца, каб наша любоў да братоў і сясцёр, якіх сустракаем, станавілася больш сталай і ачышчалася ад тых абмежаванняў ці грахоў, якія робяць яе прадузятай, эгаістычнай, бясплённай і нявернай.
Мусім вучыцца мастацтву любові кожны дзень: цярпліва развівацца ў школе Хрыста, прабачаць адзін аднаму, гледзячы на Езуса. І рабіць гэта з дапамогай таго Абаронцы і Суцяшальніка, якога нам паслаў Бог – Яго Духа.
Няхай Панна Марыя, дасканалая вучаніца свайго Сына і Госпада, дапаможа нам быць усё больш і больш паслухмянымі Суцяшальніку, Духу праўды, каб кожны дзень вучыцца любіць так, як палюбіў нас Езус.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.