ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
Дом, прыемны для душы
![Нумар 11 (398), 25 мая 2014](/images/stories/top_prewiev/11-398_by.jpg)
Касцёл – гэта менавіта такі дом, дзе мы духоўна можам адпачыць, адчуць сябе шчаслівымі. Цяпер, напэўна, гэта адчуваюць першакамунійныя дзеці разам са сваімі бацькамі, моладзь, якая ў нашай дыяцэзіі ў такой вялікай колькасці прыступае да сакраманту канфірмацыі, а таксама кожны з нас, калі накіроўваецца на нядзельную сустрэчу са Збаўцам у касцёл, каб пазнаць, кім з’яўляецца Езус Хрыстус. †
У мінулым годзе падчас адной з аўдыенцый папа Францішак сказаў: “Пан хоча, каб мы былі часткай Касцёла, які ўмее раскрыць абдымкі, каб прыняць кожнага; Касцёл, які не з’яўляецца домам для нямногіх, але домам для ўсіх, дзе ўсе могуць быць адноўлены, пераўтвораны, асвечаны Яго любоўю: самыя моцныя і самыя слабыя, грэшнікі і абыякавыя, знеахвочаныя і тыя, хто пагубіўся”. Касцёл для грэшнікаў і для ўсіх. Святы Дух дзейнічае ў сэрцы Касцёла і ў сэрцы кожнага, хто прыходзіць у Божы дом. У Касцёле кожны любімы, чакаемы, прыняты, шануемы, павучаемы, акружаны клопатам, рыхтуемы да сустрэчы з Хрыстом, заклікаемы па імені. Касцёл – гэта дом і сям’я для ўсіх, у разнастайнасці і гармоніі пакліканняў, дом для самых адзінокіх і ўбогіх. Кожны раз, знаходзячыся ў святыні, мы можам з усёй упэўненасцю паўтараць разам з усімі словы: “Веру ў адзіны святы паўсюдны Касцёл...”. Вера ў Касцёл становіцца верай усяго нашага зямнога жыцця. Веруючаму чалавеку заўсёды хочацца вяртацца ў касцёл так сама, як заўсёды хочацца вяртацца ў родны дом, у якім бяспечна і добра.
Сёння многім цяжка зразумець, што такое Касцёл; некаторыя маюць памылковае ці няяснае паняцце аб Касцёле; а яшчэ нехта лічыць, што Касцёл – гэта толькі месца ці будынак, у якім мы знаходзімся. Але ў першую чаргу, Касцёл з’яўляецца месцам нашай сустрэчы з Богам, Божым домам, дзе мы пачынаем разумець сваё жыццё з перспектывы Стварыцеля, які кожнага з нас адорвае гэтым найкаштоўнейшым дарам. Месца, якое мы займаем у гэтым асаблівым доме, павінна стаць для нас кавалкам неба, аб якім кожны хрысціянін павінен марыць. Наша любоў да Касцёла паспрыяе таму, што ён стане для кожнага з нас сям’ёй і домам, прыемным для душы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.