ГРОДНА
Аўторак,
25 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Беларусь! Не дай сябе перамагчы злу, а зло перамагай дабром!

З жыцця Касцёла

Беатыфікацыя кс. Юрыя Папялушкі
Такое было жыццёвае крэда ксяндза Юрыя Папялушкі, якога блізкія называлі папялухам, а вернікі – малым папам. Гэты жыццёвы дэвіз не быў пустымі словамі, а такім спосабам благаславёны ксёндз Юрый жыў і заахвочваў іншых рабіць дабро. 6 чэрвеня мы былі сведкамі выключных урачыстасцяў у Варшаве. Гэтая беатыфікацыйная ўрачыстасць была выключнай па некалькіх прычынах: па-першае, прысутнічала вельмі многа людзей:напэўна, звыш мільёна тых, якія пачулі голас ксяндза Юрыя і па-рознаму прынялі ўдзел у беатыфікацыйных урачыстасцях. Папа Бэнэдыкт XVI, знаходзячыся ў пілігрымцы на Кіпры, звярнуўся да палякаў з такімі словамі: “Няхай прыклад і заступніцтва бл. Юрыя Папялушкі абудзіць руплівасць святароў і распаліць любоў у вернікаў”. Звыш 500 000 вернікаў, каля 100 кардыналаў і біскупаў, звыш 3000 ксяндзоў з Польшчы і з-за мяжы, сярод якіх быў таксама і наш біскуп Аляксандр Кашкевіч з групай святароў і вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі, якія знаходзіліся на плошчы імя Пілсудскага, і, напэўна, вялікая колькасць людзей ля сваіх тэлеэкранаў праспявалі ўдзячны гімн “Te Deum laudamus” пад кіраўніцтвам папскага легата арцыбіскупа Анжэла Амата.
 

Біяграфія кс. Юрыя Папялушкі

З жыцця Касцёла

Ксёндз Юрый Папялушка нарадзіўся ў 1947 г. у вёсцы Акопы на Падляссі. Ужо як міністрант ён вылучаўся глыбокай рэлігійнасцю. Пасля заканчэння школы 24 чэрвеня 1965 г. паступіў вучыцца ў Вышэйшую мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Варшаве. Пасля першага году навучання ён быў накіраваны на прымусовую вайсковую службу, якую праходзіў у спецыяльным падраздзяленні ўзмоцненай дысцыпліны для клерыкаў у Бартошыцах. 28 мая 1972 г. Юрый атрымаў святарскія пасвячэнні з рук прымаса кардынала Стэфана Вышынскага. З 1978 г. займаўся душпастырствам у Варшаве ў касцёлах: імя Дзіцятка Езус, імя св. Ганны, а пазней – імя св. Станіслава Косткі. Ён стаў душпастырам медработнікаў у Варшаве. Са жніўня 1980 г. быў звязаны з асяроддзямі рабочых, актыўна падтрымліваў прафсаюз “Салідарнасць”.
   

Крыніца жыцця і святасці

З жыцця Касцёла

Асабліва ў чэрвені ўсе вернікі накіроўваюць свой позірк на Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Яно паказвае самыя розныя вымярэнні любові. Гэта - параненае Сэрца, прабітае, напоўненае знявагай і болем, але адначасова – жыццё і Змёртвыхпаўстанне, збавенне для тых, хто даверыўся яму, і крыніца ўсякага суцяшэння. Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса складаецца з 33 заклікаў для ўвекавечання 33 гадоў жыцця Езуса Хрыста. Іх змест выражае збавенны план любові Бога да чалавека.
На працягу стагоддзяў многія Папы навучалі, што культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса не з’яўляецца толькі адзіным з многіх набажэнстваў, але побач з Эўхарыстыяй - вяршыня пабожнасці і канцэнтрацыя ўсёй хрысціянскай рэлігіі. А каб лепш зразумець сэнс гэтага набажэнства, то варта прывесці выказванні аб ім некаторых наступнікаў св. Пятра. Леў XIII бачыў у ім сімвал і жывы вобраз бясконцай любові Езуса да вернікаў і найбольш правераную форму рэлігійнасці. Пій XI бачыў у гэтай форме пабожнасці суму, змест нашай рэлігіі і норму найдасканалейшага жыцця, таму што найлепшым чынам набажэнства да Сэрца Езуса вядзе да больш дасканалага пазнання Хрыста, да глыбейшага замілавання і пераймання Яго. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI гаворыць, што “кожны чалавек патрабуе мець які-небудзь “цэнтр” жыцця, крыніцу праўды і дабрыні, з якога можна “чэрпаць” у розных сітуацыях, якія змяняюцца, і ў высілках штодзённасці. Кожны з нас адчувае ў цішыні не толькі біццё ўласнага сэрца, але – яшчэ глыбей унутры самога сябе – пульсацыю сэрца свету - беспамылковай прысутнасці Хрыста, якая адчуваецца не толькі пачуццём веры, але намнога больш рэальней”.
   

Праслаўляйце Бога!

З жыцця Касцёла

Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (у гутарковай мове – Божае Цела) з’яўляецца абавязковым. У Беларусі яно адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў некаторых краінах пераносіцца на чарговую нядзелю. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Эўхарыстычная працэсія вырушвае з касцёла пасля св. Імшы. Вернікі, адпаведна шматвяковой традыцыі, нясуць рухомыя алтарыкі, касцёльныя харугвы, падушачкі, сцягі, вялікі ружанец. Дзяўчынкі сыплюць кветкі, міністранты б’юць у званы; хор, які суправаджае аркестр, спявае эўхарыстычныя песні. Цэлебрант нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт пад балдахінам. Наперадзе працэсіі - крыж, ліхтары. Мэта ўрачыстасці Божага Цела – ушанаванне ўстанаўлення Эўхарыстыі Хрыстом падчас Апошняй Вячэры.
   

Год Cвятарства: вайна мас-медыяў супраць духавенства

З жыцця Касцёла

Паглыбленне працэсу секулярызацыі (бездухоўнасці) у сучасным свеце вядзе за сабой маральную дэградацыю тых, хто яму паддаецца. Убогасць духоўнага жыцця, выражаная ў адсутнасці канкрэтнай мэты, сэнсу, матывацыі, ідэалаў, прыводзіць да поўнай дэградацыі асобы. Менавіта на фоне секулярызму абвастраецца канфлікт паміж бездухоўнымі «нормамі» свецкага грамадства і духоўна-маральнымі прынцыпамі Касцёла. Чым больш бездухоўнае грамадства, тым цяжэй яму зразумець духоўны свет хрысціянства. Больш таго, высокія маральныя прынцыпы і прыклады жыцця вернікаў, якія ім адпавядаюць, выклікаюць усё больш нястрыманую агрэсію ў прыхільнікаў секулярызму. На фоне дэпрэсіўнага раба распусты і залежнасцяў ад дрэнных звычкаў хрысціянін, верны сваім прынцыпам, выглядае як чалавек, аб якім ахвяра секулярызму можа толькі марыць. «Немагчыма быць такім радасным і шчаслівым, як вернік. Гэта крывадушнасць, паказуха! Унутры хрысціяне - такія ж сапсаваныя, як і мы!», — часта ціха ў думках або гучна ў мас-медыях крычаць ворагі духоўнасці, не верачы сваім вачам. Аслепленыя агрэсіяй, ідэолагі секулярызму шукаюць сярод хрысціянаў прыклады грахоўнасці, каб паказаць, што «ўсе яны - такія». Але ва ўсёй гэтай медыя-валтузні адкрываецца ўбоства тых, хто не здольны нічога прапанаваць, а толькі паказваць пальцам на іншых і крычаць, што яны - дрэнныя.
   

Старонка 137 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  190

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.