ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Каралева Нашых Сем’яў

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях былі ўжо дзесятыя ў маім жыцці. Але кожны раз я станаўлюся перад тронам маёй Маці, нібы ўпершыню. За гэты перыяд шмат што змянілася ў маім жыцці, змянілася я сама. Я гляджу на свет інакш: у мяне - менш бунту, больш развагі. Сёння я магу сказаць, што за ўсё гэта я павінна быць удзячна Тракельскай Божай Маці.
    Я, стоячы перад абразам Каралевы Нашых Сем’яў, шмат чаму навучылася. Усё нашае існаванне падобна да паломніцтва.
 

Доказ найбольшай любові

З жыцця Касцёла

У гэтым годзе 13 ліпеня традыцыйна вернікі і духоўныя асобы будуць маліцца аб заступніцтве да благаславёнай Мар’яны Бярнацкай і за жыхароў Гродзеншчыны, Беласточчыны і Сувальшчыны, якія былі забіты падчас II Сусветнай вайны гітлераўцамі ў фартах недалёка ад вёскі Навумавічы. Заўжды ля крыжа, які быў устаноўлены там 10 гадоў таму, дзякуючы руплівасці мясцовых жыхароў, цэлебруецца св. Імша.
Мы хацелі б нагадаць, што бл. Мар’яна Бярнацкая аддала сваё жыццё за ненароджанае дзіця сваёй нявесткі. Калі ў 1943 г. у Ліпску ля Бебжы (Ломжынская дыяцэзія ў Польшчы) гітлераўцы арыштавалі яе сына і яго жонку, то яна прадчувала, што іх чакае немінучая смерць. Таму Мар’яна Бярнацкая ўкленчыла перад фашыстам і папрасіла пайсці ёй на смерць замест сваёй нявесткі. А просячы аб гэтым, жанчына сказала: “Як жа нявестка пойдзе, яна знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасці. Я пайду замест яе”. Немец згадзіўся на такую прапанову Мар’яны Бярнацкай. Яна была забіта ў фартах недалёка ад Навумавічаў 13 ліпеня 1943 г. разам з 48 жыхарамі роднага Ліпска. Перад смерцю ў Мар’яны Бярнацкай была толькі адна просьба: каб далі ёй ружанец. 13 чэрвеня 1999 г. Ян Павел II абвясціў Мар’яну Бярнацкую благаславёнай разам з іншымі 108 мучанікамі II Сусветнай вайны. 13 ліпеня 2008 г.у фартах каля Навумавічаў ксёндз Андрэй Радзевіч зазначыў у сваёй гаміліі падчас св. Імшы: “Калі перад намі паўстае постаць бл. Мар’яны, то мы павінны задумацца над наступнымі каштоўнасцямі: сям’я, кожнае жыццё, а асабліва - безабароннае жыццё ненароджанага немаўляткі”. Благаславёная Мар’яна Бярнацкая паказала нам сваім жыццём і смерцю, што нават ненароджаныя дзеці змяняюць свет, змяняюць мужа і жонку ў бацькоў, цесця і цешчу ў дзядуля з бабуляй, вучаць адказнасці, любові, цярплівасці, уносяць у дом шмат выпрабаванняў любові. Але без іх няма жыцця. Бог прыме справаздачу ў кожнага з нас з гэтай любові. Творца ўсміхаецца радасна з нябёсаў – менавіта гэтага Ён жадае: каб кожны ўзяў у свае рукі адказнасць за ўласнае жыццё. Творца даў сваім дзецям здольнасць выбраць і вырашыць, як паводзіць сябе. Чалавек павінен сам вырашаць, якое павінна быць яго жыццё і якой мэце яго прысвяціць.
   

Каб не шкадаваць пасля

З жыцця Касцёла

Рэктар ксёндз  Юзаф СтанеўскіЦяпер у семінарыі працягваюцца канікулы. Клерыкі паехалі дамоў, а таксама выехалі, каб прайсці душпастырскую практыку. Нягледзячы на канікулы ў семінарыйным гмаху я сустрэўся з ксяндзом-рэктарам Юзафам Станеўскім. У сувязі з тым, што закончыўся год Святарства і перад пачаткам чарговага году навучання ў ВДС у Гродне я задаў некалькі пытанняў ксяндзу-рэктару.
Ксёндз Юзаф, скажыце, калі ласка, колькі гадоў Вы выконваеце абавязкі рэктара ў нашай семінарыі?
    З 23 чэрвеня 2010 г. пойдзе ўжо шосты год.
    Ці алюмн, які ідзе вучыцца на першы курс семінарыі, такі ж самы, што і 10 гадоў назад? Якія яны, сённяшнія клерыкі?
    Сёння – іншы свет. Але сутнасць Хрыстовага закліку: «Пайдзі за Мной!» не змянілася, як і адказ маладога чалавека: «Вось – я, Пане. Пашлі мяне». Таму гэта ёсць рашучая згода маладога чалавека прыняць Хрыстовы заклік, поўная веры і любові да Хрыста і Касцёла – такія сённяшнія клерыкі.
    Што трэба зрабіць і якія існуюць патрабаванні, каб стаць алюмнам першага году навучання?
    Трэба быць практыкуючым католікам, любіць малітву, жадаць служыць Богу і людзям. Неабходна напісаць заяву і здаць экзамены. У нашай семінарыі з благаславення біскупа Аляксандра кожны год праводзяцца рэкалекцыі для маладых хлопцаў, каб дапамагчы ім распазнаць сваё жыццёвае пакліканне.
   Калі праводзяцца ўступныя экзамены?
    Духоўная семінарыя мае статут вышэйшай навучальнай установы і таму мы падыходзім да гэтай справы сур’ёзна. У гэтым годзе ўступны экзамен прадбачаны 19 ліпеня.
   

Розумам, сэрцам і целам – з Богам

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
«Прыкладзіце ўсе намаганні, фарміруючы сэрца цнотамі, розум – навукамі, цела – практыкаваннямі» Ксёндз Станіслаў Канарскі,SP.
14 – 17 чэрвеня б.г. у пасёлку Паўднёвы (г. Гродна) і ў парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-н Дзевятоўка) прайшла II парафіяда дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”.
    Парафіяда была праведзена ў рамках аўтарскай праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” у Варшаве, якая засяроджваецца на асноўных паняццях старагрэчаскай трыяды: стадыён – тэатр – святыня. У сёлетняй парафіядзе ўдзельнічала 290 дзяцей і маладых людзей з 18 парафій нашай дыяцэзіі, а дапамагала яе арганізатарам 30 валанцёраў з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, пас. Паўднёвы) і парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка).
   

Святы Антоній у Адэльску

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Адэльску прайшло ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-ай гадавіны існавання касцёла імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Такі ж юбілей адзначала і мястэчка. З пачатку ўрачыстасці біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў сабраным жыхарам Адэльска, што было гэта каралеўскае мястэчка, вядомае сваімі кірмашамі і славутымі ветранымі млынамі. Гродзенскі ардынарый пажадаў ад усяго сэрца кожнаму, каб святы заступнік апекаваўся імі заўжды. Пазней кожны мог паглядзець шматлікія фотаздымкі, прысвечаныя Адэльску. Прайшла таксама прэзентацыя кнігі а. Юзафа Макарчыка пра Адэльск. Ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі запрасіў усіх да помніка святому Антонію, які быў устаноўлены стараннямі пробашча і парафіянаў на галоўнай вуліцы мястэчка. У 15.00 шматлікія вернікі спявалі песні дзеля ўшанавання св. Антонія. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі адкрылі помнік і яго асвяцілі. Культ св. Антонія быў даўно вядомы ў Адэльску, пра што ўспамінаў падчас гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
   

Старонка 135 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  199

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.