Экуменічная пілігрымка
Рэдакцыя
03 верасня 2010
|
![](/images/stories/n308/pielgrzym.jpg)
Паломніцтва было арганізована васемнаццаты раз. Яго шлях вядзе праз Беларусь, таму ў Гродне да пілігрымаў далучылася група ў складзе каля 50 – 70 асобаў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў паломніцтва паміж Астрыном і Новым Дваром. Ён паблагаславіў усіх і прасіў памаліцца перад абразом Вастрабрамскай Божай Маці за Касцёл у Беларусі.
Як сказаў кіраўнік паломніцтва кс. Войцех Дамброўскі, пра экуменічны характар пілігрымкі сведчыць галоўным чынам тое, што вандроўнікаў прымаюць па дарозе людзі розных веравызнанняў, хоць у паломніцтве прымаюць удзел не толькі католікі. †