У пошуках Бога
Антон Шыдлоўскі
18 верасня 2010
|
Чым для вас з’яўляецца Касцёл? Будынкам, рэлігійнай структурай або супольнасцю вернікаў?
Калі пытаешся ў чалавека, што азначае для яго Касцёл, то чуеш у адказ: гэта месца, куды прыходзяць, каб памаліцца, папрасіць у Бога прабачэння, звярнуцца з просьбай. Таксама ў Касцёле можна знайсці супакой для душы, маральную і псіхалагічную падтрымкі. Касцёл - гэта месца для малітвы да Бога, – так адкажуць вам.
Звернемся да этымалогіі слоў “Касцёл”, “царква”. Яны паходзяць ад тэрмінаў ekklesia (урачыстая супольнасць людзей, выбранных Богам) і kyriake (тая, што належыць Пану). Як бачым, касцёл – гэта людзі, якія належаць Богу, вераць у Яго і праслаўляюць Ягонае імя. Таму, калі мы сёння гаворым аб Касцёле, трэба мець на ўвазе перш за ўсе менавіта такі сэнс гэтага паняцця.
Жывы Касцёл – гэта вернікі, якія нясуць у сэрцы веру ў Бога, надзею на вечнае жыццё і любоў да людзей. Здаецца, нічога цяжкага для зразумення ў гэтай формуле няма – Вера, Надзея і Любоў. Аднак разуменне гэтых трох духоўных каштоўнасцяўдаецца нам вельмі цяжка. І яшчэ складаней – жыццё паводле іх. †