Урачыстае адкрыццё XXI навучальнага года
Антон Шыдлоўскі
18 кастрычніка 2010
|
Урачыстае святкаванне 20-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі пачалося ранішняй малітвай 5 кастрычніка б.г. Яе пачаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Дзям’янка Антоній.
Падчас малітвы біскуп Антоній прыпомніў сабраным аб беатыфікаваным кардынале Ньюмане Джоне Генры, чалавеку навукі і сведцы веры. Біскуп Антоній заахвоціў клерыкаў верна служыць Богу, не зважаючы на цяжкасці. Пасля ранішняй малітвы пачалі прыбываць госці ў семінарыю.
Урачыстасць пачалася а 10 гадзіне ў семінарыйнай зале імя Яна Паўла II спевам гімну “Багародзіца”. Тут сабраліся прафесары семінарыі на чале з ксяндзом-рэктарам Станеўскім Юзафам і біскупам Кашкевічам Аляксандрам, алюмны гэтай навучальнай установы, сёстры з манаскіх ордэнаў, свецкія працаўнікі семінарыі і шматлікія госці з усёй дзяржавы. На ўрачыстае адкрыццё пачатку новага навучальнага 2010\2011 года ў ВДС у Гродна прыбылі наступныя асобы: арцыбіскуп Кандрусевіч Тадэвуш , мінска-магілёўскі Мітрапаліт; біскуп Блін Уладзіслаў, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі; біскуп Дзям’янка Антоній, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі; ксёндз Саламон Ян, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша з Аквіна ў Пінску; ксёндз-пралат Дубель Крыспін, сакратар апостальскай нунцыятуры і святары з усіх дыяцэзій на чале з канцлерамі біскупскіх курый. Прысутнічалі таксама прадстаўнік дзяржаўных улад спадар Скрыпко Уладзімір, намеснік упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, спадарыня Наталля Івашчэнка, кандыдат гістарычных навук, прадстаўнік Гродзенскага ўніверсітэта, а таксама пан Даліва Яцэк, консул РП у Гродне. †