ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

"Засей зерне любові"

З жыцця Касцёла

I дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці
Дарагія сябры! Мы з’яўляемся адной вялікай Сям’ёй Божых дзяцей. Усе мы маем таго ж самага Айца ў небе, да якога можам звяртацца ў кожнай патрэбе. Так як гэта бывае ў традыцыйнай сям’і, мы наведваем адзін аднаго, сустракаемся раз на нейкі час, каб падзяліцца сваімі радасцямі, дасягненнямі, але таксама тым, што сумнае і прыкрае.
    Мы прагнем запрасіць Вас ужо сёння на I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2011 г. у Гродне. Галоўнымі задачамі гэтай сустрэчы з’яўляюцца перш за ўсё бліжэйшае пазнанне нашага Нябеснага Айца, знаёмства з новымі людзьмі, а таксама засеянне зярнятак любові ў нашых сэрцах.
    На гэтай сустрэчы – гарантуем гэта ўжо сёння - будуць малітва, Эўхарыстыя, галоўным цэлебрантам якой будзе айцец нашай дыяцэзіяльнай Сям’і кс. біскуп Аляксандр, гульні, добрыя забавы, музыка, конкурсы, тэатральная інсцэніроўка, а напрыканцы - прыемны сюрпрыз.
 

Сустрэча капеланаў турмаў

З жыцця Касцёла

Рым, 13 – 16 студзеня 2011 г.
Капеланы турмаў у Еўропе з’яўляюцца часткай Міжнароднай камісіі каталіцкіх капеланаў турмаў. Мэтай сёлетняга Кангрэса капеланаў турмаў было: 1) змена структур і стварэнне рэгіёнаў у Еўропе, 2) падрыхтоўка да сусветнага кангрэса, які адбудзецца з 27.08 па 01.09. 2011 г. у Яундэ сталіцы Камеруна (Афрыка). У сустрэчы прынялі ўдзел 18 прадстаўнікоў Еўропы з Францыі, Італіі, Бельгіі, Галандыі, Англіі, Уэльса, Шатландыі, Славеніі, Албаніі, Аўстрыі, Швецыі, Польшчы, Беларусі, Украіны, Мальты і Лівана (арабскія краіны). Сярод нас прысутнічаў прадстаўнік Ватыкана і духоўны апякун кангрэса кс. біскуп Джон Брайан з Шатландыі. Вёў сустрэчу былы кіраўнік (прэзідэнт) сусветнай Міжнароднай камісіі спадар Хрысціян Кун з Аўстрыі. Большасць капеланаў турмаў у Еўропе – гэта ксяндзы і манахі, але ў Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі гэта свецкія асобы.
   

Адказы на пытанні, зададзеныя па телефоне

З жыцця Касцёла

Пахвалёны Езус Хрыстус!

    На пачатку сардэчна вітаю ўсіх чытачоў нашай дыяцэзіяльнай газеты, а таксама тых, хто зацікавіўся праблематыкай касцёльнага сужэнскага права і працай Касцёльнага суда ў Гродне. Безумоўна, гэтая зацікаўленасць праяўляецца перш за ўсё ў кантэксце праблемаў сужэнскага жыцця, але не толькі.
    Дазволю сабе крыху расказаць пра сябе і працу, якую я выконваю. Я паходжу з Польшчы. Прыехаў на працу ў нашу дыяцэзію 20 год таму. З 1993 г. звязаны з працай у Касцёльным судзе. На працягу многіх год быў судовым натарыусам, пазней выконваў функцыю намесніка афіцыяла, а з 2005 г. з’яўляюся афіцыялам. Акрамя таго, з’яўляюся пробашчам парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа, Рамесніка, у Скідзелі.
Некалькі слоў пра правасуддзе ў Касцёле і пра наш гродзенскі суд.
    Развіццё Ката­ліц­кага Касцёла з яго пачатку і да сённяшняга дня суправаджае развіццё кананічнага права. Касцёл з’яўляецца людской супольнасцю, а кожная супольнасць, калі хоча быць сапраўднай, павінна ў сваім развіцці кіравацца законам. Закон ахоўвае вернікаў Касцёла, вызначае правы і абавязкі. Выкананне закону абавязвае ўсіх вернікаў. А паколькі кананічнае права, абавязковае ў Касцёле, часта не выконвалася і не выконваецца, то паўстала неабходнасць арганізацыі правасуддзя. Я не ўваходжу ў гістарычную праблематыку, таму што яна вельмі шырокая.
   

Задаём пытанні

З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы! Што такое “Карытас”? Чым займаецца і каму дапамагае? На якой падставе прызначаецца дапамога? Якія праекты будуць рэалізоўвацца ў гэтым годзе? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Пытанні будуць прымацца 4 красавіка з 10.00 да 13.00 па тэл. 75 64 38. Можна дасылаць іх таксама на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Адказы будуць змешчаны ў найбліжэйшых нумарах газеты “Слова Жыцця”.
   

Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

З жыцця Касцёла

Падчас працы ў групахЗ 27 па 30 студзеня гг. у Мюнхене (Германія, Баварыя) на Кангрэсе ўніверсітэцкага душпастырства прадстаўнікі 40 краінаў Еўропы, а таксама рухаў і касцёльных таварыстваў разам разважалі над перспектывай развіцця сучасных форм душпастырства студэнтаў і выкладчыкаў у вышэйшых еўрапейскіх свецкіх і касцёльных навучальных установах. Кангрэс узначалілі прадстаўнікі Генеральнага сакратарыята Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, а тэмы для агульнага разважання падрыхтавала Секцыя ўніверсітэцкага душпастырства, якая з 2006 г. дзейнічае ў рамках Камісіі па справах катэхізацыі і асветы пры Радзе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы.
Дзейнасць новай секцыі па справах душпастырства ўніверсітэтаў заключаецца ў аналізе стану супрацоўніцтва Касцёла і ўніверсітэцкіх асяроддзяў у розных краінах Еўропы і каардынацыі душпастырскіх ініцыятыў на еўрапейскім узроўні. Варта адзначыць, што ў пася­джэннях секцыі ўдзельнічаюць духоўныя і свецкія асобы з розных краінаў Еўропы, якім пастырскі клопат пра ўніверсітэцкія асяроддзі асабліва ляжыць на сэрцы. Сярод іх - біскупы, прафесары вядомых навучальных устаноў і душпастыры, якія штодзённа вядуць пастырскую дзейнасць сярод студэнтаў. Менавіта іх удзел у падрыхтоўчых працах перад кангрэсам даў магчымасць дыскусіі над наступнай праблематыкай: характарыстыка сітуацыі студэнтаў і выкладчыкаў у розных краінах Еўропы; досвед веры ў кантэксце ўніверсітэцкага жыцця; Касцёл і навука: дыялог паміж ведамі і культурай.
   

Старонка 126 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.