ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Некалькі слоў аб устанаўленні дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

кс. Антоні ГрэмзаВытокаў практыкі ўстанаўлення дыяцэзіі як адміністрацыйнай адзінкі Касцёла трэба шукаць яшчэ ў старажытнасці. Абвяшчэнне Евангелля ўсім народам патрабавала стварэння адпаведных структур, якія захоўвалі б духоўнае адзінства паасобных хрысціянскіх гмін, рассеяных на тэрыторыях Малой Азіі і Еўропы.
   Важную ролю пачалі адыгрываць тэрытарыяльныя межы кожнай супольнасці. Гэты фактар быў адным з найважнейшых у каардынацыі душпастырскай дзейнасці і захаванні касцёльнай дысцыпліны. Хрысціянская супольнасць, называная Касцёлам (lac. “Ecclesia” – супольнасць Пана) паволі вучылася жыць у гэтым свеце, каб эфектыўна ў ім функцыянаваць. Хуткае развіццё хрысціянства, якое выйшла з межаў Палесціны, прывяло да таго, што ў II - III ст. хрысціянскія гміны злучаліся ў кампактныя касцёльныя тэрыторыі, якія былі пад уладай аднаго біскупа – наступніка Апосталаў - ці іх непасрэдных вучняў. Найчасцей гэта былі хрысціянскія супольнасці, заснаваныя самімі Апосталамі. Біскупы гэтых мясцовасцяў асаблівым чынам клапаціліся аб арганізацыі касцёльнай адміністрацыі на тэрыторыях, дзе праходзіла акцыя хрысціянізацыі.
 

Каляндар

З жыцця Касцёла

Перэгрынацыя копіі абраза Езуса Міласэрнага ў Гродзенскай дыяцэзіі ў 2011–2012 гадах.
   (Пададзеная дата з’яўляецца днём прыезду абраза Езуса Міласэрнага ў парафію)
ПАЧАТАК
   1 мая (нядзеля) – гродзенская катэдра
  
I ЭТАП – 2011 год
  
ДЭКАНАТ ГРОДНА – УСХОД
   2 мая (панядзелак) – Гродна – св. Юзафа
   3 мая (аўторак) – Гродна – Дзевятоўка
   4 мая (серада) – Прывалка
   5 мая (чацвер) – Гожа
   6 мая (пятніца) – Парэчча
   7 мая (субота) – Азёры
   8 мая (нядзеля) – Путрышкі
   9 мая (панядзелак) – Верцялішкі
   10 мая (аўторак) – Казловічы
   11 мая (серада) – Жытомля
   12 мая (чацвер) – Скідзель
   13 мая (пятніца) – Кашубінцы
ДЭКАНАТ ШЧУЧЫН
   14 мая (субота) – Каменка
   15 мая (нядзеля) – Дзембрава
   16 мая (панядзелак) – Лядск
   17 мая (аўторак) – Астрына
   18 мая (серада) – Новы Двор
   19 мая (чацвер) – Старыя Васілішкі
   20 мая (пятніца) – Васілішкі
   21 мая (субота) – Скрыбаўцы
   22 мая (нядзеля) – Ішчолна
   23 мая (панядзелак) – Шчучын
   24 мая (аўторак) – Ражанка
   25 мая (серада) – Жалудок
   

Дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя

З жыцця Касцёла

14 мая ў Гродне адбудзецца дыяцэзіяльнае спатканне супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
Душпастырства ўрачоў дзейнічае ў нашай дыяцэзіі ўжо тры гады. Кожную трэцюю нядзелю яго ўдзельнікі збіраюцца а 16-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле на супольнай Эўхарыстыі, пасля якой маюць час на размовы і цікавыя тэмы ў цёплай, прыязнай атмасферы. Душпастырства – гэта не толькі супольная малітва, але і экскурсіі ў Польшчу, і пілігрымкі як у беларускія, так і польскія санктуарыі, і цікавае правядзенне часу з Богам.
   Сёлета з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыяцэзіі адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя, якая распачнецца ў гродзенскай катэдры супольнай Эўхарыстыяй пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча.
   

Гасанна на вышынях!

З жыцця Касцёла

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Сёлетнія Велікодныя святы значна працягнуцца, таму што мы будзем перажываць не адзін, але два ранкі. Спачатку той, які нагадвае нам пра Змёртвыхпаўстанне Божага Сына дваццаць стагоддзяў таму. А потым будзем святкаваць другі ранак, таксама з выразным велікодным значэннем, калі вуснамі Бэнэдыкта XVI Касцёл абвесціць Яна Паўла II блаславёным.
    Давайце ўспомнім апошні – перад адыходам да Дому Айца – заклік Слугі Божага Яна Паўла II у Велікодным пасланні 2005 г. Няхай ён з асаблівай моцай даходзіць да нашых сэрцаў. “Застанься з намі, Пане!” – гэтымі словамі вучні з Эмаус запрашалі таямнічага Вандроўніка, каб Ён застаўся з імі, пазнаючы Яго падчас ламання хлеба.
   

Збудаваныя ў Хрысце

З жыцця Касцёла

З 6 па 8 мая моладзь Гродзенскай дыяцэзіі збярэцца ў Воранаве (Радунскі дэканат) на супольныя Дні моладзі.
Іх дэвізам будуць словы: “Збудаваныя ў Хрысце”. Гэтыя дні моладзь правядзе ў супольнай малітве і забаве. Кожны дзень будзе магчымасць прыняць удзел у святой Імшы і маёвым набажэнстве, памаліцца, паслухаць казанне біскупа. У свайго роду “катэхезе ў катэхезе” можна будзе знайсці адказы на свае пытанні. Гэта вельмі цікавая форма навучання: моладзь дзеліцца на групы і разважае над пэўнай праблемай, потым усе збіраюцца на агульны сход, дзе можна падзяліцца сваімі ўражаннямі. Падчас сёлетняй катэхезы маладыя людзі пачуюць пра патронаў Сусветных дзён моладзі. Кожнага маладога чалавека будзе духоўна суправаджаць бл. Папа Ян Павел II.
   

Старонка 125 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.