Зорка святасці Яна Паўла Вялікага
Каталіцкія Біскупы Беларусі
13 мая 2011
|
![Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч](/images/stories/general/kondrusiewicz.png)
1 мая 2011 г. застанецца ў гісторыі Каталіцкага Касцёла не толькі як дзень, у якім святы Касцёл вуснамі папы Бэнэдыкта XVI абвясціў блаславёным Вялікага Папу Яна Паўла II. На небе засвяціла яшчэ адна зорка Святога, якая ніколі не згасне.
Калі 8 красавіка 2005 г., у дзень пахавання Яна Паўла II, у Рыме, нягледзячы на тое, што хрысціяне жывуць надзеяй на вечнае жыццё, панавала атмасфера пэўнай пустаты і прыгнечанасці, бо адышоў наш каханы Святы Айцец, то 1 мая 2011 г. горад над Тыбрам быў зусім іншы. У гэты дзень як мага лепш падыходзіла яму акрэсленне Вечнага Горада, калі беатыфікацыйныя ўрачыстасці пацвердзілі праўду пра тое, што хрысціянства - гэта рэлігія надзеі і што са смерцю чалавека не заканчваецца яго жыццё.
Знаменным з’яўляецца тое, што Ян Павел II адышоў да дома Айца напярэдадні ўстаноўленага ім свята Божай Міласэрнасці і ў гэтае самае свята быў беатыфікаваны. Гэта знак, што давер Божай Міласэрнасці з’яўляецца гарантыяй святасці. Таму беатыфікацыя Яна Паўла II з’яўляецца яшчэ адным заахвочваннем да даверу Езусу Міласэрнаму, пра што мы асабліва павінны памятаць у гэтым душпастырскім годзе Божай Міласэрнасці, дэвізам якога з’яўляюцца словы “Божая Міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”. †