ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

ІІІ Паріфіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

У арганізацыі III Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі вельмі дапамаглі шматлікія спонсары: “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, Міністэрства спорту і турыстыкі РП, Сенат РП, Пастаральны цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Таварыства “Парафіяда” імя св. Юзафа Каласанса ў Варшаве, ААТ “ВІТАБОРГ”, Moda-Exclusive. Усім ім арганізатары і ўдзельнікі парафіяды гавораць шчырае “Аддзяч, Божа”.
 

Урачыстасці св. Антонія ў Малой Бераставіцы

З жыцця Касцёла

Сёлетні адпуст св. Антонія ў нашай парафіі супаў з 160-годдзем касцёла. Падчас гэтай урачыстасці група моладзі і старэйшых асоб атрымала з рук кс. бпа Аляксандра Кашкевіча сакрамант канфірмацыі. Уся парафія ўдзельнічала ў арганізацыі адпусту. Вялікая колькасць вернікаў сабралася ў касцёле, каб прывітаць ардынарыя і прасіць яго ўдзяліць сакрамант хрысціянскай сталасці і пастырскае бласлаўленне.
Парафія св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы ўзнікла ў канцы XIX стагоддзя. Адначасова з яе паўстаннем быў пабудаваны касцёл св. Антонія.
   Заснавальнікамі касцёла была сям’я Ваўкавыскіх. Яна кіравала маёнткам у Малой Бераставіцы да восені 1939 г., а перад уваходам у вёску Чырвонай Арміі іх, паддаўшыся камуністычнай прапагандзе, забілі мясцовыя сяляне. Целы былі закапаны ў ямах побач з касцёлам. У першы год нямецкай акупацыі астанкі забітых былі перанесены на могілкі.
   

Спецыялісты па спатканні чалавека з Богам

З жыцця Касцёла

28 мая ў гродзенскай катэдры адбыліся святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў пастыр дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прэзбітэрату прынялі 3 выхаванцы ВДС у Гродне: кс. Аляксандр Вілюшкевіч з Ашмян, кс. Артур Валчкевіч з Ліды (парафія Святой Сям’і) і кс. Ян Коўш з Тракеляў.
Кім з’яўляецца святар? Чым ён займаецца? Як выглядае яго дзень? Ці мой сын таксама можа стаць ксяндзом? Чаму сёння так мала святых святароў? Ці з’яўляецца святар аўтарытэтам для моладзі?
   Няма такога чалавека, які б не любіў пагаварыць на тэму святарства. Вось толькі гэтыя пытанні і размовы бываюць розныя. Ці можна ў наш час, калі ў адрас святара ўзнікае шмат пытанняў і дакораў, напісаць пра прыгажосць святарства? Безумоўна, гэта заданне не з лёгкіх, тым больш, калі аўтарам такога разважання з’яўляецца ксёндз. Хтосьці можа падумаць, што ён утойвае пэўныя рэчы, надаючы праблеме святарства прыгожую слоўную абалонку. Аднак я не збіраюся абараняць некага ці адцягваць увагу ад сапраўднага становішча спраў.
   

Дзеці – наша вялікая радасць і надзея

З жыцця Касцёла

1 чэрвеня 2011 г. парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (мікрараён Паўднёвы) вітала ўдзельнікаў I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці Гродзенскай дыяцэзіі. Гэты праект быў рэалізаваны пад дэвізам “Засей зерне любові”.
Ініцыятарамі свята для дзяцей выступілі: ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, моладзь парафіі ў Паўднёвым, а таксама кс. Юрый Марціновіч, які стаў галоўным арганізатарам праекта. Спачатку планаваўся ўдзел некалькіх соцень дзяцей. Аднак 1 чэрвеня ў Паўднёвым сабралася 809 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Дэлегацыі прыбылі з Ваўкавыска, Крамяніцы, Навагрудка, Ліпнішак, Іўя, Адэльска, Дзятлава, Воранава, Сапоцкіна, Квасоўкі, Капцёўкі, Адамавічаў, Падзітвы, Каменкі, Мастоў, Радуні, Мастоў Правых і, зразумела, з парафій Гродна (акрамя гаспадароў - з Дзевятоўкі, Вішняўца, катэдры, св. Юзафа на Сухамбаева, Францішканаў, Аўгустоўка, Пабернардынскага і Пабрыгіцкага касцёлаў).
   

Інтэрв’ю з кс. Юрыем Марціновічам, арганізатарам I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

З жыцця Касцёла

кс. Юры МарціновічЯк арганізатар я ўдзячны ўсім людзям добрай волі, якія прысвяцілі свой уласны час арганізацыі гэтай сустрэчы. Бог паставіў на шляху нашага жыцця шмат ахвярных спонсараў і дабрадзеяў, якія дзяліліся з намі сваёй дабрынёй і шчодрым сэрцам. Усім тым, хто дапамагаў мне, перасылаю старапольскае “аддзяч, Божа”. Няхай Пан блаславіць Вам. Перадаю таксама вельмі гарачае і сардэчнае прывітанне ўсім дзецям.
– 1 чэрвеня адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Як Вы яго ацэньваеце?
    – I Дыяцэ­зіяльны дзень дзіцяці перайшоў ужо да гісторыі. Мне здаецца, што гэты прыгожы дзень сустрэчы дзяцей нашай дыяцэзіі са сваімі равеснікамі, а перш за ўсё з Богам, надоўга застанецца ў іх памяці. Па-першае таму, што быў арганізаваны ў 20-ю гадавіну стварэння нашай дыяцэзіі, а па-другое, такая ўрачыстасць адбылася ў нашай дыяцэзіі ўпершыню. Безумоўна, калі гаварыць пра саму праграму гэтай сустрэчы, то, гледзячы ўжо з перспектывы часу, некаторыя пункты належыла б змяніць, перайначыць ці зрабіць больш разнастайнымі. Але найважнейшае, што ўсе дзеці (так мне здавалася, а ў некаторых я нават пытаўся) вярнуліся ў свае дамы, напоўненыя радасцю і ўзбагачаныя духоўна.
   

Старонка 122 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.