ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе наведаў пасланнік Святога Айца

З жыцця Касцёла

“Тут я ўбачыў жывы Касцёл, які імкнецца ў будучыню” – кард. Жан Луі Таран
Сёлета тысячы пілігрымаў завіталі на ўрачыстасці 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай ў Будславе. Асаблівым госцем на юбілеі ў Нацыянальным санктуарыі быў спецыяльны легат Святога Айца Францішка старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан Луі Таран.
Гэтыя дні, 5 і 6 ліпеня, бы­лі насычаны падзеямі і перажываннямі. Пілігрымы пачалі ўваходзіць і прыязджаць у Будслаў на веласіпедах, аўтобусах, аўтамабілях у пятніцу днём. Пілігрымкі ішлі і ехалі не толькі з Мінскай вобласці, але і з усёй Беларусі, а таксама з Украіны, Польшы, і нават з Расіі і Італіі. Гродзенскія веласіпедысты пераадолелі сімвалічны шлях у 400 кіламетраў, каб ушанаваць Маці Божую ў 400-гадовы юбілей. Самай доўгай была пешая дзевяцідзённая пілігрымка з Баранавіч. Чарговы раз з мінскага Чырвонага касцёла вернікі прайшлі свой шлях, посцячы на хлебе і вадзе.
 

Выхоўваць прыкладам і верай

З жыцця Касцёла

Развагі аб III Дыяцэзіяльным з’ездзе настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў
Настаўнік – чалавек, які, настаўляючы людзей на дабро, перадае ім сваю душу, узбагачае іх сваім духоўным вопытам і адначасова кіруе іх душамі. Можна бясконца пералічваць усе духоўныя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны Настаўнік, а можна ўсё пералічанае вызначыць толькі адным – прыкладам, якім ён павінен быць для тых, каго настаўляе. Каб быць узорам для калег, прыкладам для вучняў і для людзей, сярод якіх жывеш, каб з’яўляцца ўзорам міласэрнасці і літасці да бліжніх, трэба самому вучыцца, вучыцца кожную хвіліну, кожны дзень свайго жыцця.
Падзея, якая ўжо ў трэ­ці раз сабрала разам настаўнікаў, вык­ладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі, якраз і дазваляе гэта рабіць. Вучыць і вучыцца... Праца сейбітаў разумнага, добрага, вечнага самая важная і неабходная была ў ранейшыя часы і сёння, бо чалавеку, каб выбраць сапраўдную дарогу, патрэбна наша мудрае сэрца, патрэбны маці, бацька і, безумоўна, педагог.
   

Парафіяда 2013: конкурсы і спаборніцтвы скончыліся, але свята веры працягваецца

З жыцця Касцёла

“Будзьце сціплымі ў перамозе, спакойнымі ў паражэнні і настойлівымі ў цяжкасцях” – папа Ян XXIII
У аўторак 18 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у мікрараёне Паўднёвы ў Гродне супольнай малітвай распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У параўнанні з мінулым годам, калі ўдзел у Парафіядзе прыняло 380 чалавек з 27 парафій, у гэтым годзе колькасць павялічылася – прыехала 400 чалавек з 31 парафіі. Многія з іх упершыню ўдзельнічалі ў гэтай падзеі.
Парафіяда традыцый­на распачалася пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, які ўзначаліў Эўхарыстыю. На пачатку св. Імшы дырэктар Парафіяды кс. Артур Малафей прывітаў гасцей, якія прыбылі на гэтую цудоўную ўрачыстасць з Варшавы. Галоўны каардынатар Парафіяды ў Польшчы падкрэсліў, што гэтая справа, якую распачаў кс. Юзаф Ёнец, прыносіць шмат радасці, развіваецца і дае шчодры плён. Божае слова да ўсіх скіраваў кс. Віталій Дабраловіч, які прыгадаў сабраным аб дэвізе гэтых дзён: “Пане, павяліч нам веру” (Лк 17, 5). Казнадзей звярнуўся да маладых з пытаннем, ці хопіць ім сіл, каб рэалізаваць гэтае Божае заданне ў сваім жыцці. На заканчэнне св. Імшы пераможцы леташняй Парафіяды з парафіі Рось урачыста прынеслі да алтара сцяг Парафіяды і прачыталі малітву ўдзельніка.
   

Урачыстасць у Ваўкавыску

З жыцця Касцёла

Я. Э. кс. бп Аляксандр Кашкевіч падчас намашчэння алтараЧэрвень – гэта месяц Сэрца Пана Езуса. У галоўным алтары парафіяльнага касцёла ў Ваўкавыску змешчаны абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, перад якім на каленях стаяць св. Вацлаў (заступнік святыні) і св. Казімір. Гэта адпаведны момант, каб пад кіраўніцтвам біскупа супольна перажыць цудоўную ўрачыстасць.
Па запрашэнні кс. прэлата Антонія Фі­ліпчыка, 16 чэрвеня ў парафіяльную супольнасць прыбыў пастыр дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, каб асвяціць крыж перад святыняй, а таксама намасціць і асвяціць новы алтар і ўвесь прэзбітэрыюм. Супольная малітва распачалася ўжо перад святыняй, калі пастыр парафіі прывітаў разам з людам і сабранымі святарамі пастыра дыяцэзіі. Ксёндз біскуп прамовіў малітву і асвяціў мармуровы крыж. Супольную Эўхарыстыю пастыр ахвяраваў у інтэнцыі вернікаў і пробашча, які незадоўга да гэтага святкаваў свае Імяніны. З Божым словам да вернікаў звярнуўся кс. канонік Раман Катлімоўскі, які прыгадаў вернікам, што кожнае сэрца з’яўляецца выключным алтаром Хрыста. Кс. Раман заклікаў вернікаў як мага часцей узносіць свае просьбы перад алтаром Хрыста і са сведчаннем веры ісці туды, куды Ён нас пасылае.
   

600-годдзе парафіі і 85-годдзе святыні адзначылі ў Вавёрцы

З жыцця Касцёла

16 чэрвеня вернікі касцёла Перамянення Пана ў Вавёрцы (Лідскі дэканат) дзякавалі Богу за 600 гадоў існавання сваёй парафіі, за 85 гадоў з часу пабудовы парафіяльнай святыні і за веру, перададзеную ім ад продкаў.
Ва ўрачыстасці ўдзель­ніча­лі: біс­куп Гро­дзен­скі Аляксандр Кашкевіч, Найвышэйшы настаяцель Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў Генеральны абат кс. Джузэпэ Цыпалоні CRL, рэгулярныя латэранскія кано­нікі з Польшчы, святары, манаскія сёстры і вернікі. На святкаванні прысутнічалі таксама прадстаўнікі дзяржаўных уладаў на чале са старшынёй Лідскага райвыканкама Аляксандрам Астроўскім.
    Вітаючы прысутных, пробашч парафіі кс. Андрэй Роўба CRL заўважыў, што гэтая ўрачыстасць – “доказ сілы і трываласці Хрыстовага Касцёла, ажыўленага моцай Святога Духа”. “Мінулыя пакаленні, нягледзячы на вялікія цяжкасці, верна трывалі пры Хрысце, Яго Евангеллі і запаведзях. Мы іх спадкаемцы, і наш абавязак – захаваць гэты скарб і перадаць нашчадкам”, – дадаў святар.
   

Старонка 90 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  199

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.