ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

100-годдзе святыні ў Зэльве

З жыцця Касцёла

3-4 жніўня, з нагоды святкавання 100-годдзя асвячэння касцёла Найсвяцейшай Тройцы, католікі Зэльвы перажывалі вялікую ўрачыстасць.
Парафіяне пры­­малі ша­ноўных гасцей: мітрапаліта Варшаўскага кардынала Казіміра Ныча, біс­купа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, Правінцыяла ордэна айцоў клярэтынаў а. Кшыштафа Герада, ксяндзоў прэлатаў з Польшчы Міхала Багуту і Казіміра Кульпу, шматлікіх святароў з Гродзенскай дыяцэзіі, манаскіх сясцёр. Мітрапаліт Ныч 3-4 жніўня адправіў дзве святыя Імшы. 4 жніўня адбылася таксама ўрачыстая працэсія па вуліцах Зэльвы і асвячэнне памятнага знака на месцы былога касцёла.
 

Свята сем'яў у Тракелях

З жыцця Касцёла

12 і 13 ліпеня Марыйны санктуарый у Тракелях, як і кожны год, сабраў шматлікіх прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
    У гэтым годзе ўсіх вітаў новы кусташ санктуарыя кс. Аляксандр Рудзевіч. Дзякуючы яго намаганням, а таксама дзякуючы намаганням кс. Паўла Галіньскага, былога кусташа санктуарыя, пілігрымы, прыбываючы ў Тракелі, маглі адчуваць сябе, як дома.
Як адзначыў кс. Аляксандр для каталіцкай перадачы “Сімвал Веры”, гэта для яго вельмі важнае заданне – весці вернікаў праз Марыю да Езуса. Як кожны год, на ўрачыстасці прыбыло даволі шмат пілігрымаў, а самая шматлікая пілігрымка прыйшла з Гродна – звыш 400 чалавек. Былі таксама пілігрымы з Ашмянаў, Ваўкавыска, Бярозаўкі і Іўя, Воранава і Ліды. Дэвізам сёлетніх дзён малітвы ў Тракелях былі словы: “Шчаслівая, якая паверыла”. Па прыкладзе Марыі, кожны ў гэты дзень мог асаблівым чынам даручыць сябе і сваё жыццё Богу, а таксама ўзмацніць сваю веру ў Годзе веры, які мы цяпер перажываем.
   

Маці Божая Kангрэгацкая запрашае кожнага з нас

З жыцця Касцёла

3 жніўня ў катэдральны касцёл у Гродне прыбудуць рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а 4 жніўня вернікі катэдральнай парафіі аддадуць асаблівую пашану Маці Божай Кангрэгацкай. Аб духоўным перажыванні гэтых цудоўных дзён з кс. пробашчам Янам Кучынскім размаўляе кс. Павел Салабуда.
- Ксёндз Ян, чым для Вас з’яўляецца вера?
   - Асабіста для мяне вера – гэта перажыванне рэчаіснасці, якая ёсць, але якую нельга ні зразумець, ні навукова растлумачыць і апісаць, а проста трэба прыняць так, як яно ёсць, бо гэта відавочна. Няма няверуючых людзей, бо кожны ў нешта верыць: хтосьці ў сілу прыроды, хтосьці ў сілу розуму, хтосьці ў моц камп’ютара ці аўтамабіля. Вера можа быць памылковай, таму трэба выбіраць тое, што з’яўляецца самым важным у жыцці, а самае важнае тое, ад Каго мы выйшлі і да Каго вернемся. Таму трэба пазнаваць Бога і верыць у Яго бясконцую моц. Вера здзяйсняе цуды.
   

У гудагайскім санктуарыі прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай

З жыцця Касцёла

У многіх вернікаў каталіцкага Касцёла лета звязана з наведваннем санктуарыяў Маці Божай. Людзі накіроўваюцца да святых месцаў, каб атрымаць патрэбныя ласкі аздараўлення або навяртання, падзякаваць Маці за выслуханыя просьбы. 13 і 14 ліпеня месцам сустрэчы і супольнай малітвы вернікаў з нашай краіны і з-за мяжы стаў санктуарый Маці Божай у Гудагаі.
Ушанаванне абраза Маці Божай Гудагайскай звязана са шкаплерным набажэнствам. Гэтае свята можна назваць міжэтнічным. Мястэчка Гудагай знаходзіцца на памежжы з Літвой, жыхары якой таксама прыехалі сюды на ўрачыстасць. Шмат было і палякаў.
    Галоўную адпустовую святую Імшу 14 ліпеня ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У гаміліі іерарх адзначыў: “Мы прыбываем сюды ў свята Маці Божай Шкаплернай і ведаем, чым быў і ёсць шкаплер. Гэта знак духоўнай лучнасці і памяці паміж Маці і дзецьмі. Падчас «цемры атэізму» шкаплер быў прадметам насмешак і крытыкі. Сёння «ноч атэізму» мінула, але шкаплер і надалей застаецца знакам духоўнай сувязі паміж дзецьмі і Божай Маці.
   

У Смаргоні асвечана капліца ў гонар бласлаўлёнага Яна Паўла II

З жыцця Касцёла

Хвалюючую падзею пера­жывалі 15 лі­пе­ня бягучага го­да католікі Смаргоні, а асабліва вернікі парафіі бл. Яна Паўла II. У нядзелю ў гонар ушанаванага Папы-паляка тут была асвечана новая прыгожая капліца, якая паўстала менш чым за восем месяцаў ад асвячэння пляцоўкі пад будову парафіяльнага касцёла. Урачыстасць асвячэння ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
    Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел святары са Смаргоні і дэканата, прадстаўнікі мясцовай раённай улады, шматлікія вернікі. З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Юрый Марціновіч, які разважаў аб значэнні святыні для кожнага верніка.
    Капліца ў гонар бл. Яна Паўла II была пабудавана намаганнямі пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Урбановіча і католікаў Смаргоні. Вялікую падтрымку аказаў кс. Здзіслаў Вэдэр, смаргонскі дзекан, а таксама некаторыя святары, якія ахвяравалі неабходныя для новай капліцы рэчы. Цяпер новая парафія мае сталае месца малітвы і правядзення літургічных набажэнстваў.
   

Старонка 89 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.