ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Могілкамі заканчваецца зямное жыццё, але пачынаецца вечнае

З жыцця Касцёла

Манахі камедулы вітаюцца адзін з адным словамі “memento mori” – “памятай, што памрэш”, яны увесь час жывуць, усведамляючы мінучасць зямной вандроўкі. Шкада ж тых людзей, якія, не маючы аніякай надзеі, лічаць, што ўсё заканчваецца пахаваннем.
Магілы і могілкі вучаць, што кожны без выключэння памрэ, але чалавек не перастае існаваць у хвіліну смерці, бо мае ў сабе духоўны элемент, які забяспечвае яму вечнае свядомае існаванне.
    Аднойчы падчас катэхезы я запытаўся ў дзяцей, хто з іх хацеў бы быць святым. З групы, у якой было больш за дваццаць дзяцей (гэта была першакамунійная група), толькі адно дзіця падняло руку. Бачачы такую рэакцыю, я пастараўся ім растлумачыць, што значыць святасць і чаму мы не павінны яе баяцца. У сённяшні час паняцце святасці ў многіх атаясамліваецца толькі з ксяндзамі і манаскімі сёстрамі або набожнымі бабулькамі.
 

Урачыстасць асвячэння касцёла ў Крэве

З жыцця Касцёла

Радасць вернікаў ад сустрэчы з ПастырамПасля падпісання Крэўскай уніі ў 1385 г. парафія ў Крэве была адной з першых парафій, што ўзніклі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У мінулым годзе адзначалася 625-годдзе яе існавання. Першы касцёл – св. Яна Хрысціцеля – быў узведзены ўжо ў 1387 г. на ўзгорку насупраць замка. На працягу некалькіх соцень гадоў гісторыі святыня закрывалася, знішчалася пажарам і вайной, перажывала іншыя цяжкасці. У 1995 г. пры шпіталі, дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча кс. Генрыха Багушэўскага і парафіян, узнікла новая мураваная святыня пад тытулам Перамянення Пана. Гэта вялікі дзвюхвежавы неабарочны касцёл, які ўзвышаецца на ўзгорку.
   

Малітва пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

12 кастрычніка была зладжана супольная малітва, арганізаваная душпастарствам студэнцкай моладзі Гродна “OPEN” у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Дэвізам малітоўнай сустрэчы былі словы: “Няхай Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфуе”
Незвычайная малі­тоўная сустрэча сабрала ў пабрыгіцкім касцёле каля 80-ці маладых вернікаў з розных парафій Гродна на супольную малітву праз скайп. Да іх далучылася таксама моладзь з Бераставіцы, Іўя, Ліды, і Астраўца. Падчас інтэрнэт-малітвы каталіцкая моладзь малілася за Святога Айца Францішка, ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і ў асабістых інтэнцыях. На пачатку кожнай таямніцы ўдзельнікі малітвы праз скайп распавядалі пра тое, што ў іх жыцці азначае ружанцовая малітва, разважалі не толькі пра жыццё Езуса і Марыі, але і пра сваё.
   

Алтар св. Міхала Арханёла адноўлены

З жыцця Касцёла

Пробашч кс. Ян Кучынскі прыклаў шмат намаганняў, каб алтар св. Міхала Арханёла ў катэдральнай базіліцы захапляў вернікаў сваім выглядам

Сотні вернікаў сабраліся 29 верасня ў катэдральнай базіліцы, святкуючы ўрачыстасць святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. У гэты дзень быў таксама ўрачыста адкрыты пасля рэстаўрацыі самы старэйшы алтар святыні – алтар св. Міхала Арханёла. Дзякуючы намаганням пробашча кс. Яна Кучынскага, працы людскіх рук і ахвярнасці дабрачынцаў, алтару быў вернуты яго стыль.
Дзень 29 верасня як дата адкрыцця алтара быў выбраны невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень Касцёл успамінае трох вядомых нам па імёнах арханёлаў – Міхала, Габрыэля і Рафала, якія “ўваходзяць перад абліччам славы Пана”.
    На пачатку св. Імшы быў урачыста адкрыты, а затым асвечаны кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам алтар св. Міхала Арханёла, які захапіў сваім бляскам вернікаў, што прыбылі на ўрачыстасць.
    Прамаўляючы гамілію, іерарх падкрэсліў, што праўда пра анёлаў застаецца не да канца адкрытай таямніцай, паколькі са Святога Пісання мы ведаем, што анёлы неахвотна раскрываюць свае імёны, каб сваёй асобай не адцягваць увагу чалавека ад пашаны для Імя Божага.
    – Пра гэтую сферу нябесных духаў мы маглі б сказаць: “Ані вока не бачыла, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не здольна ўявіць”. Усё, што мы ведаем пра анёлаў, мы ведаем толькі дзякуючы Божаму аб’яўленню. Пан Бог у сваёй бясконцай дабрыні і мудрасці падымае перад намі заслону таямніцы і дазваляе нам часткова пазнаць той звышнатуральны свет.
   

Ян Павел II стане святым

З жыцця Касцёла

Кананізацыя Яна Паўла II і Яна XXIII адбудзецца 27 красавіка наступнага года, – абвясціў папа Францішак падчас кансісторыя ў Ватыкане.
Падчас прэс-кан­ферэнцыі ў са­ма­лёце на зва­ротным шляху з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра папа Францішак прызнаў найбольш верагоднай датай кананізацыі Нядзелю Божай Міласэрнасці 27 красавіка 2014 года. Пантыфік, выказваючыся пра Яна Паўла II, указаў, што гэта быў вялікі місіянер Касцёла, які нёс агонь Евангелля падобна святому Паўлу.
    5 ліпеня бягучага года са згоды папы Францішка Кангрэгацыя па справах кананізацыі выдала дэкрэт, які прызнае цуд праз заступніцтва бл. Яна Паўла II. Ён адбыўся на Костарыцы 1 мая 2011 г. у дзень беатыфікацыі Папы-паляка. Маладая жан­чына, якая пакутавала ад анеўрызма мозга, малілася аб заступніцтве Яна Паўла II і далучылася праз тэлебачанне ў малітву ўсяго Касцёла за яго. Пад канец цырымоніі беатыфікацыі яна заснула, а калі прачнулася на наступны дзень, адчула, што сімптомы хваробы зніклі. Унутраны голас сказаў ёй: “Устань, не бойся, вазьмі сваё жыццё нанова”.
    Ян Павел II быў беаты­фі­каваны 1 мая 2011 г. Бене­дыктам XVI. Разам з Папам-палякам адбудзец­ца кананізацыя папы Яна XXIII, які склікаў II Ватыканскі Сабор.
   

Старонка 86 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.